старажытны княжацкі род. Прадстаўнікі роду Вішымут, Едзівіл і Спрудзейк удзельнічалі ў валынска-літоўскім дагаворы 1219. На думку гісторыка І.Бяляева, Булевічы разам з Рушкавічамі валодалі тэр. ад Віліі да Нёмана і Свіслачы (заходняй), на У — да Бярэзіны (дняпроўскай); літоўскі гісторык Э.Гудавічус лічыць, што Булевічы валодалі Шаўляйскай зямлёй. Магчыма, яны жылі ў Верхнім Панямонні на ПнУ ад Новагародка, таму кн.Міндоўг, імкнучыся пашырыць свае ўладанні на тэр. летапіснай Літвы, знішчыў усіх Булевічаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЗА́С-НЕБРА́СКА БІЛЬ,
закон, прыпяты ў 1854 па прапанове сенатара С.А.Дугласа кангрэсам ЗША, які даваў права каланістам Канзаса і Небраскі самім вырашаць пытанне аб дапушчэнні ці забароне рабства неграў на сваіх тэрыторыях. Фактычна адмяняў умоўную мяжу паміж свабоднымі і рабаўладальніцкімі штатамі, устаноўленую паводле т. зв. Місурыйскага кампрамісу 1820. Такое рашэнне адпавядала інтарэсам плантатараў-рабаўладальнікаў, якія намагаліся пашырыць рабства на ўсю тэр. ЗША. Прыняцце біля стала адной з прычын грамадз. вайны ў Канзасе паміж прыхільнікамі і праціўнікамі рабства (1854—56).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
let out
а) выпушча́ць, дазво́ліць вы́йсьці, уцячы́
б) падо́ўжыць або́пашы́рыць(адзе́ньне)
в) здава́ць (у на́ймы)
г) прагавары́цца, вы́даць таямні́цу
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пашы́раны
1. расши́ренный, уши́ренный;
2. расши́ренный;
3. распространённый;
4.спец. расши́ренный, разде́ланный, уши́ренный;
1-4 см.пашы́рыць;
5. расши́ренный; широ́кий; расшири́тельный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кругагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Прастора, якую можна ахапіць позіркам. Асенняе сонца ўзнялося над зямлёй, і пашырэў кругагляд.Чарнышэвіч.
2.перан. Аб’ём, шырыня ведаў, інтарэсаў і пад. [Лабановіча] цягнула вольная праца ў невядомых прасторах людскога жыцця, яму хацелася пашырыць свой кругагляд.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
horizon[həˈraɪzn]n.
1. гарызо́нт, далягля́д, небасхі́л;
on the horizon на гарызо́нце
2. гарызо́нт, кругагля́д, ко́ла ве́даў;
broaden one’s horizonsпашы́рыць кругагля́д
3.pl.horizons перспекты́вы, гарызо́нты
♦
on the horizon то́е, што ху́тка адбу́дзецца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
разбудава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Разм. Будуючыся, вырасці, пашырыць сваю плошчу. Пасля вайны горад разбудаваўся.Шамякін.За апошнія гады камбінат гэтак разбудаваўся, што на ўскраіне горада заняў вялізны квартал.Сабаленка.// Абзавесціся новымі будынкамі. [Аляксей:] — [Мікола] разбудаваўся, сад пасадзіў навокал сялібы і зажыў, нібы той пан.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АГІ́ДНАЕ,
катэгорыя эстэтыкі, праз якую вызначаюць негатыўную эстэт. каштоўнасць прадметаў і з’яў рэчаіснасці. Агіднае — антыпод прыгожаму, але цесна звязана з ім і інш.эстэт. катэгорыямі (узнёслым, камічным, трагічным), таму што ў негатыўнай і скрытай форме сцвярджае пазітыўны эстэт. ідэал. Агіднае ўвасабляе частку агульнай карціны развіцця чалавека (дабро і зло, прыгожае і агіднае), што было выкарыстана ў тэорыі эстэтыкі і практыцы мастацтва Адраджэння і Асветніцтва. У сучасным мастацтве таксама прасочваецца тэндэнцыя ўвасаблення агіднага ў спалучэнні з вонкавым аздабленнем — як спроба пашырыць разнастайнасць мастацтва (дэкадэнцтва) або як новы імпульс павышэння цікавасці да мастацтва (фільмы «жахаў»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАЛІ́ЦІ ((Giolitti) Джавані) (27.10.1842, г. Мандаві, Італія — 17.7.1928),
італьянскі дзярж. дзеяч. У 1889—90 міністр казначэйства, у 1901—03 міністр унутр. спраў. Прэм’ер-міністр у 1892—95, 1903—05, 1906—09, 1911—14, 1920—21. Найб. паслядоўны прадстаўнік італьян. лібералізму 20 ст., імкнуўся пашырыцьсац. базу рэжыму. Урад Дж. жорстка задушыў сял. рух на Пд Італіі, развязаў захопніцкую вайну з Турцыяй (1911—12). У час 1-й сусв. вайны выступаў супраць удзелу ў ёй Італіі на баку Антанты. Падтрымаў прыход да ўлады фашыстаў (1922), з 1924 у апазіцыі У 1928 выступаў супраць скасавання фашыстамі парламенцкага рэжыму.