Я́ХІН Рустэм Мухамет-Хазеевіч (16.8.1921, Казань, Татарстан — 1993),
татарскі і расійскі кампазітар, піяніст. Засл. дз. маст. Расіі (1970). Нар.арт.СССР (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950). Пачынальнік канцэртнага жанру ў тат. музыцы: канцэрт для фп. з арк. (1951), больш за 300 песень і рамансаў. У творчасці пераважаюць вак. і інстр. творы, рамансы, песні, апрацоўкі тат.нар. песень і інш. Яго творы вылучаюцца паэтычнасцю, сувяззю з нар.-песенным мастацтвам, спалучэннем традыцый рас. і зах.-еўрап. кампазітарскай школ. Дзярж. прэмія Татарстана 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЯ́ТЭРЫ (Броэль-Плятэры),
шляхецкі род уласнага герба ў Рэчы Паспалітай. Паходзяць з Вестфаліі, адкуль у 15 ст. перасяліліся ў Інфлянты, дзе валодалі замкам Броэль. У 1829 род П. у Рас. імперыі прызнаны ў графскай годнасці. Найб. вядомыя: Генрык, у 1599 атрымаў ад Жыгімонта III Вазы маёнткі Асон і Плясон (Плясына, Існаўды) у Інфлянтах. Меў сыноў Готарда Яна (пачынальнікліт. лініі роду), Андрэя і Вільгельма (пачынальнік жамойцкай лініі). Готард Ян (?—1664), маёр, вызначыўся ў бітвах за Смаленск у 1633 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34 і ў 1654 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Фердынанд Фабіян Вільгельм (каля 1678—22.7.1739), лоўчы ВКЛ у 1735—39, маршалак дворны ВКЛ у 1739. Канстанцін Людвік (1722—31.3.1778), вял. пісар ВКЛ у 1746—54, кашталян полацкі ў 1754—58, ваявода мсціслаўскі ў 1758—70, кашталян трокскі з 1770. Юзаф Вінцэнт (11.7.1745, г. Краслава, Латвія — паміж 1 і 6.1.1806), ген.-лейтэнант, пісар польны ВКЛ у 1771—83, кашталян трокскі з 1793; староста брэсцкі ў 1770—77, чл. Пастаяннай Рады ў 1793—94. Казімір Канстанцін (1749—4.8.1807), абозны ВКЛ у 1787, кашталян трокскі ў 1790—93, падканцлер ВКЛ з 1793; чл. Пастаяннай Рады ў 1776—88 і 1793—94. Адам Антоні Ануфры (1790—1862), краязнавец, археолаг, калекцыянер, гл.Плятэр А.А.А.Эмілія (1806—31), гл.Плятэр Э.Ф.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙДУКО́Ў Мікалай Міхайлавіч (2.12.1874, г. Гусь-Хрустальны, Расія — 29.11.1928),
батанік, пачынальнік альгалагічных даследаванняў на Беларусі. Д-р батанікі (1912). Скончыў Маскоўскі ун-т (1898). Выкладаў у ВНУ Пецярбурга, Кіева, Масквы, Іванава-Вазнясенска. Працаваў у Петраградскім бат. садзе, а таксама на заводах К.Цэйса (г. Йена, Германія, 1905—10). З 1924 у БДУ. Навук. працы па фізіялогіі і экалогіі прэснаводных водарасцей, насеннязнаўстве. Упершыню скарыстаў ультрамікраскоп пры вывучэнні будовы раслінных абалонак і пратаплазмы. Адзін з першых паказаў значэнне канвергенцыі пры філагенезе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧА́К НААПЕ́Т (?—1592?),
армянскі паэт. Верагодна, жыў у в. Хараконіс каля г. Ван (цяпер Турцыя). Пачынальнік свецкай тэматыкі ў арм. паэзіі. Дасканала валодаў найб.стараж. формай верша — айрэнам. Пісаў вершы любоўныя, філасофска-павучальныя (айрэны роздумаў) і вандроўніцкія (айрэны блуканняў), у якіх апяваў радасць кахання і жыцця, прыгажосць жанчыны, імкнуўся асэнсаваць пакутніцкі лёс арм. народа, сцвярджаў гуманіст. ідэалы. Лірыка К. глыбока народная, рытмамеладычная. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Я.Семяжон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́РБ (Malherbe) Франсуа (каля 1555, г. Кан, Францыя—16.10.1628),
французскі паэт; пачынальнік паэзіі франц. класіцызму. Пісаў оды, гімны, стансы, санеты, эпіграмы, элегіі (напр., «Каралю Генрыху Вялікаму з прычыны ўзяцця Марселя», 1596; «Суцяшэнне пана дзю Пер’е з выпадку смерці яго дачкі», 1598—99, і інш.). У процівагу П.Рансару і паэтам «Плеяды» выступаў за чысціню, абагачэнне і нарматыўнасць літ. мовы («Каментарыі да Дэпорта», 1600), патрабаваў дакладнага размежавання жанраў, стройнай кампазіцыі, гармоніі стылю і дасканаласці рытмікі.
Тв.:
Рус.пер. — [Стихи] // Колесо фортуны: Из европейской поэзии XVII в. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕСРО́П МАШТО́Ц (каля 362, с. Хацэкац, правінцыя Тарон, Арменія — 17.2.440),
армянскі вучоны, манах-асветнік; стваральнік арм. алфавіта (405—406), пачынальнік пісьменнасці, асветніцкага руху ў Арменіі. Адукацыю атрымаў у мясц. грэчаскамоўных школах. Валодаў некалькімі мовамі, у т. л. сірыйскай, перс., грэч. Займаўся прапаведніцкай і перакладчыцкай дзейнасцю. Разам з вучнямі пераклаў з сірыйскай мовы на арм. Біблію (часткова), філас. і рэліг. творы. Аўтар кнігі хрысц. павучанняў, духоўных песень («шараканаў-пакаянняў», усяго каля 130). Арм. царквой прылічаны да святых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУКІМІ́ Мухамад Амін-хаджа (1.5.1851, г. Каканд, Узбекістан — 25.5.1903),
узбекскі паэт-асветнік. Вучыўся ў медрэсэ Каканда, Бухары, Ташкента. Паэт. спадчына М. жанрава разнастайная (газелі, мухамас, рубаі і інш.), прасякнута сац. зместам. Пачынальнік новага жанру ў узб. л-ры — дарожных нататкаў. У вершаваным «Апісанні падарожжаў» паказаў багацце прыроды, а таксама сац. кантрасты ў краіне. Яго творы адметныя надзённасцю тэм, дакладнасцю характарыстык, выразнасцю маст. сродкаў, лаканізмам, музычнасцю мовы. Вершаваныя і празаічныя лісты М. да сяброў — пачатак эпісталярнага стылю ў нац. л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРАДУ́МАЎ Гаўрыла Іванавіч (23.3.1755, С.-Пецярбург — 23.7.1792),
рускі гравёр і мініяцюрыст. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1764—73). У 1773—82 пенсіянер АМ у Лондане, дзе працаваў пад кіраўніцтвам Ф.Барталоцы, пазней самастойна. Пачынальнік у Расіі гравюры каляровай, а таксама выкананай у пункцірнай манеры. Гравюры вызначаюцца вытанчанасцю тэхн. прыёмаў, часам падобныя да малюнкаў сангінай або бістрам (партрэты І.І.Скарадумава, пач. 1790-х г.; К.Р.Дашкавай, 1777). Аўтар партрэтных мініяцюрных акварэляў, малюнкаў пяром.
Літ.:
Некрасова Е.А. Г.И.Скородумов. М., 1954.
Г.Скарадумаў. Партрэт І.І.Скарадумава. Пач. 1790-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
запява́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е; Т ‑ай, ж.
1. Спявак (спявачка), які (якая) выконвае запеў у харавых спевах. За гутаркаю пасыпаліся песні; запявалам вызваўся Хлор.Гартны.У гуртку мастацкай самадзейнасці і на вечарынках .. [Мар’яна] заўсёды была запявалай.Стаховіч.
2.перан.Разм.Пачынальнік, зачыншчык чаго‑н. Мы гартаваліся У баях і ў працы дбалай, Мы небывалага юнацтва запявалы.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pioneer
[,paɪəˈnɪr]1.
n.
1) піянэ́р -а m., пе́ршы пасяле́нец
2) пачына́льнік, ініцыя́тар -а m.
3) Milit. сапёр -а m.
2.
v.
быць пачына́льнікам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)