Тэле-пачатковы элемент складаных слоў (т. зв. абрамарфема) з агульным значэннем ‘далёкае, аддаленае’, што паходзіць ад грэч.τῆλε ‘далёка’ (< і.-е.*ku̯el‑ ‘далёкі’), гл. тэлебачанне, тэлевізар, тэлеграма і пад. (Арол, 4, 54; ЕСУМ, 5, 537).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
startowy
1. стартавы;
pas startowy — узлётная паласа;
2.пачатковы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
інцы́зія
(лац. incisio)
рассяканне тканкі, якое робяць з лячэбнай мэтай (напр. ускрыццё гнайніка); пачатковы этап хірургічнай аперацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
абэві́ль
(фр. Abbeville = назва горада ў Францыі)
археалагічная культура ранняга палеаліту ў Еўропе, пачатковы этап эпохі ашэль.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЛТЫНСАРЫ́Н (Ібрай) (20.10.1841 — 17.7.1899),
казахскі педагог-асветнік, пісьменнік, этнограф. Яго намаганнямі адкрыты шэраг школ з каз. мовай навучання. Распрацаваў сістэму школьнай адукацыі; на аснове рус. графікі склаў праект каз. алфавіта, падручнікі роднай і рус. мовы для дзяцей («Пачатковы дапаможнік па навучанні кіргізаў рускай мове», 1871; «Кіргізская хрэстаматыя», 1879 і інш.). Арыгінальныя і перакладныя маст. творы Алтынсарына, змешчаныя ў падручніках, прасякнуты дэмакр. і гуманіст. ідэямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЯЛГІ́Я (ад мія... + грэч. algos боль),
боль у мышцах. М. звязваюць з парушэннем пранікальнасці мембран мышачных клетак, ацёкам ці запаленчымі зменамі мышцаў. Боль пры М. бывае востры і тупы. Узнікае пасля пераахаладжэння, мышачнага перанапружання (напр., ператрэніроўка ў спартсменаў, цяжкая фіз. праца), рэзкага руху, траўмы. Пачатковы сімптом многіх хвароб (напр., цукр. дыябету, міязіту, падагры), у т. л. інфекцыйных (напр., грыпу). Лячэнне накіравана на асн. хваробу: анальгетыкі, масаж, іголкатэрапія, электрафарэз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каге́рэр
(англ. coherer, ад лац. cohaerere = звязвацца)
прыбор, які ў пачатковы перыяд развіцця радыётэхнікі выкарыстоўваўся як дэтэктар радыёхваль.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
vórläufig
1.a
1) папярэ́дні, пачатко́вы
2) часо́вы
2.adv паку́ль (што), часо́ва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
pierwotny
1. першапачатковы; пачатковы;
2. першабытны;
człowiek pierwotny — першабытны чалавек
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВІЛАНЕ́ЛА, віланель (італьян. villanella ад лац. villanus сялянскі, вясковы),
лірычны верш цвёрдай страфічнай будовы. Бярэ вытокі ў сярэдневяковай італьян. і франц. песеннай паэзіі. Складаецца з шасці 3-радковых строф, сярэднія радкі якіх рыфмуюцца паміж сабою. Пачатковы і заключны радкі 1-й страфы, звязаныя кальцавой рыфмай, папераменна паўтараюцца ва ўсіх астатніх тэрцэтах. Завяршае віланелу радок 1-й страфы. У бел. паэзіі гэту страфічную форму выкарыстаў С.Панізнік у вершы «Дзень развітання».