комплекс археал. помнікаў (10 паселішчаў эпохі неаліту і бронзавага веку) каля в. Струмень Кармянскага р-на Гомельскай вобл. Выявіў у 1927 К.М.Палікарповіч. Паселішчы 1 і 6—7 даследавалі І.І.Арцёменка ў 1976 і А.Г.Калечыц у 1975—80. Знойдзены крамянёвыя пласціны, праколкі на канцах пласцін, адшчэпы, нуклеусы, разцы, скрабкі, сякеры, цёслы, наканечнікі стрэл, адходы крамянёвай вытв-сці, запасы сыравіны, фрагменты ляпнога посуду і інш. Выяўлены рэшткі 9 жытлаў, 68 гасп. ям, 54 агнішчы, 3 пахаванні. Помнікі адносяцца да верхнедняпроўскай, сярэднедняпроўскай і сосніцкай культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСЬМО́НЫ,
курганны могільнік канца 10 — пач. 13 ст. каля в.Эсьмоны Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. 44 насыпы выш. 0,8—1,5 м, дыям. 4—8 м, вяршыні асобных абкладзены камянямі. Абследавалі ў 1889—90 М.П.Авенарыус, у 1969 Л.В.Аляксееў і Я.Р.Рыер. Даследавана 5 насыпаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў насыпах, на гарызонце, у ямах, у дамавінах-церамах. Пахаванні адзіночныя і парныя, у выцягнутым і сядзячым становішчах. Пахавальны інвентар: гліняны посуд, бронзавыя і пасярэбраныя скроневыя кольцы, бронзавыя і шкляныя пацеркі, у т. л. т.зв. дрыгавіцкія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Э́ЎБЮРЫ,
брытанскі хендж; найбуйнейшае рытуальнае збудаванне ў Еўропе. Знаходзіцца каля г. Марлбара. Пл. каля 11,5 га, абкружана ровам і насыпам з 4 сіметрычнымі выхадамі. Уздоўж унутр. краю рова пастаўлены пліты з пясчаніку, у цэнтры — 2 кальцы з камянёў (дыяметр 91,4). Унутры кольцаў камянёвыя кладкі, адна з іх нагадвае літару «v». Каля паўд. ўваходу пачынаецца алея менгіраў (2 паралельныя рады камянёў), якая цягнецца да рытуальнай пабудовы на Овертан-Хіле. На тэр. Э. выяўлены паселішча, пахаванні, фрагменты керамікі неаліту і бронзавага веку. Помнікі складаюць адзіны арх. комплекс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРАПАДО́БНЫХ А́МФАР КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура познанеалітычных плямён, якія ў 3-м тыс. да н.э. жылі на тэр.цэнтр. і ўсх. Германіі, Польшчы, Чэхіі, на ПнУ Румыніі, у лесастэпавай частцы Правабярэжнай Украіны, на З Беларусі. Падзялялася на групы і варыянты. Насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай і паляваннем. Паселішчы размяшчаліся на берагах рэк. Жытлы пераважна наземныя, слупавой канструкцыі, часам шматкамерныя з каменнымі або глінянымі агнішчамі; месцамі сустракаюцца паўзямлянкі. Побач з жытламі ствараліся гасп. ямы. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў неглыбокіх ямах, абкладзеных каменнымі плітамі або валунамі, часам няпоўнае трупаспаленне. Пахавальны інвентар прадстаўлены каменнымі і касцянымі прыладамі працы, керамікай, упрыгожаннямі. Месцамі над пахаваннямі насыпалі курганы. Былі пахаваннііндывід. і групавыя, часам у іх знаходзяць рэшткі жывёл. Сустракаюцца і асобныя рытуальныя пахаванні жывёл. Для керамікі характэрны амфары з шарападобным корпусам (адсюль назва культуры) і верт. венчыкам, разнастайныя гаршкі, кубкі, міскі, арнаментаваныя пераважна ў верхняй частцы адбіткамі лінейнага штампа, шнура, насечкамі, наколкамі. Сярод прылад працы і зброі — крамянёвыя сякеры-кліны і долаты, касцяныя нажы і долаты, верацёнападобныя наканечнікі стрэл. Для ўпрыгожанняў характэрны бурштынавыя вырабы, аздобы з косці і гліны. На тэр. Беларусі носьбіты гэтай культуры праніклі на познім этапе яе развіцця. Найб. вядомыя помнікі — могільнікі Краснасельскі і Малыя Ёдкавічы (Ваўкавыскі і Бераставіцкі р-ны Гродзенскай вобл.).
Літ.:
Свешников И.К. Культура шаровидных амфор. М., 1983;
Чарняўскі М.М. Культура шарападобных амфар // Археалогія Беларусі. Мн., 1997. Т. 1.
М.М.Чарняўскі.
Да арт.Шарападобных амфар культура. Пасудзіна з могільніка Малыя Ёдкавічы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРФАЛАМЕ́ЕВА Тамара Барысаўна (н. 24.6.1944, в. Малое Сцяпанава Касалапаўскага р-на, Рэспубліка Марый Эл),
бел. этнамузыколаг. Канд. мастацтвазнаўства (1983). Скончыла Бел. кансерваторыю (1970). З 1981 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследуе гісторыю, тэорыю і эстэтыку бел.муз. фальклору, яго сістэмную тыпалогію і арэальныя стылявыя характарыстыкі, палеагеаграфію і этнамуз. дыялекталогію. У сферы практычнай фалькларыстыкі выступае па пытаннях экалогіі традыц. культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЙНЕБУРГ (Heuneburg),
гарадзішча познагальштацкага і раннелатэнскага часу (6—5 ст. да н. э.) на мысе Гойнебург левага берага верхняга Дуная каля г. Рыдлінген (Германія). Вылучана 5 асн.буд. фаз. У пач. 2-й фазы (6 ст. да н. э.) частка гарадзішча перабудавана ў грэч. стылі, на каменным падмурку пабудавана з цэглы-сырцу сцяна выш. 4 м (упершыню ў парэччы Дуная) з вежападобнымі бастыёнамі. З грэч.г. Масалія сюды прывозілі амфары для віна і чорнафігурную кераміку. Магчыма, Гойнебург быў замкам мясц. уладароў, бо непадалёку ад яго выяўлены княжацкія пахаванні (курган Гохміхеле і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛДЫЧЭ́ЎСКІ ЛА́ГЕР СМЕ́РЦІ Створаны ням.-фаш. захопнікамі ў 1942 каля в. Калдычэва Баранавіцкага р-на Гродзенскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. На абнесенай дротам тэрыторыі лагера вязняў марылі голадам, непасільнай працай на торфараспрацоўках, катавалі і забівалі. Тут існавала 12 турэмных камер і спец. камера для катаванняў. У ноч на 30.6.1944 перад падыходам Чырв. Арміі гітлераўцы расстралялі вязняў, узарвалі памяшканні, зраўнавалі з зямлёй пахаванні і засеялі травой. У лагеры за час яго існавання закатавана больш за 22 тыс.чал. На месцы лагера помнік ахвярам фаш. тэрору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЁНКАЎСКА-БО́РШАЎСКІ РАЁН,
археалагічныя помнікі каменнага веку, размешчаныя ў сярэднім цячэнні р. Дон у раёне г. Варонеж. Назва ад помнікаў каля в. Касцёнкі і Боршава. 24 помнікі эпохі верхняга палеаліту. На іх выяўлены 4 пахаваннінеаантрапаў, якія адрозніваюцца асаблівасцямі пахавальнага абраду і магільных пабудоў, жылыя комплексы (вял. родавыя дамы); знойдзена шмат прылад працы з крэменю і косці, упрыгожанняў з косці, іклаў маманта, каралаў, белемніту, мергелю, зубоў жывёлы і ракавін, вырабы дробнай пластыкі, у т. л. антрапаморфныя і зааморфныя фігуркі. Помнікі згрунтаваны. ў розныя археал. культуры: стралецкую верхнепалеалітычную, спіцынскую, гарадцоўскую, тэльманскую, касцёнкаўска-аўдзееўскую касцёнкаўска-вілендорфскага адзінства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАХІ́Ш,
пячоры і пахаванні часоў энеаліту; горад, заснаваны ў 2-м тыс. да н.э. ў паўд. Палесціне каля Тэль-эд-Дувейра ў Ізраілі. Горад не раз быў разбураны, у т. л. ў 1580 да н.э. егіпцянамі, у 588 да н.э. вавіланянамі. У 15—13 ст. да н.э. ханаанеі пабудавалі ў Л. 3 храмы. Сусветную вядомасць Л. прынеслі выяўленыя тут тры групы надпісаў; да 18—17 ст. да н.э. належыць кінжал з 4 сімваламі — адзін з трох найстараж. помнікаў алфавіта. У час раскопак у 1936 у Л. знойдзены дакументы, якія сведчаць аб заваяванні Іудзеі Навухаданосарам II (6 ст. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСКО́РТ (франц. escorte ад італьян. scorta той, хто суправаджае),
група караблёў, самалётаў, вайск. падраздзяленне, прызначаныя для аховы (прыкрыцця) і суправаджэння. У ВМФ (ВМС) Э. з эсмінцаў, фрэгатаў і інш. караблёў, а часам і самалётаў непасрэдна ахоўваюць трансп. судны, што ідуць у складзе канвояў, а таксама суправаджаюць (прыкрываюць) на пераходзе морам адзіночныя і невял. групы надводных караблёў, падводных лодак і транспартаў. Ганаровы Э. на матацыклах, аўтамабілях і самалётах-знішчальніках прызначаецца для суправаджэння кіраўнікоў дзяржаў і інш.дзярж. і ваен. дзеячаў. У шэрагу краін прадугледжана таксама вылучэнне ганаровага Э. пры пахаванні ваеннаслужачых і інш. асоб. Гл. таксама Канвой.