Сяду́ра ’нерухавы, пасіўны чалавек’ (ТСБМ, Бяльк.). Утворана ад сядзець (гл.) пры дапамозе суф. ‑ур‑а “з экспрэсіяй зніжанасці”, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 70; з іншым экспрэсіўным суф. ‑эр‑a: сядэ́ра ’жанчына, што сядзіць на адным месцы’ (Барад.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сяду́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Абл. Нерухавы, пасіўны чалавек; маруда. Гэтае мясцовае слова «сядура», распаўсюджанае сярод насельніцтва Калінаўшчыны, Злобіч нярэдка ўжываў, калі гаварыў пра якога-небудзь чалавека-маруду.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АКУСТЫ́ЧНАЯ ДЭФЕКТАСКАПІ́Я,
універсальны метад неразбуральнага кантролю, заснаваны на выкарыстанні акустычных хваляў. У працэсе кантролю аналізуюцца амплітудныя, фазавыя, частотныя і інш. характарыстыкі акустычных хваляў, узбуджаных вонкавай крыніцай (актыўны метад) або матэрыялам, які кантралюецца (пасіўны метад). Парушэнне суцэльнасці (расколіны, ракавіны і інш.) або аднароднасці (вял. зярністасць і інш.) матэрыялу прыводзіць да скачкападобнай або плаўнай змены яго акустычных характарыстык (скорасці і каэфіцыента затухання гуку, хвалевага супраціўлення) і ўплывае на ўмовы распаўсюджвання пругкіх хваляў. Выкарыстоўваецца для кантролю матэрыялаў і вырабаў у машына- і прыладабудаванні, зварачнай вытв-сці, буд-ве і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗОАХАРЫ́Я (ад зоа... + харыя),
пашырэнне дыяспораў (зачаткаў раслін і грыбоў, іх спораў, пладоў і насення) жывёламі. Адрозніваюць эпізоахарыю — пасіўны перанос дыяспор на целе жывёлы з брудам, глеем або з дапамогай спец. прыстасаванняў (зачэпкі, шыпікі, шчацінкі і інш.), слізі або ліпкіх рэчываў; эндазоахарыю — пашырэнне праз стрававальную сістэму жывёл, пры гэтым дыяспоры не пашкоджваюцца, але зрэдку набываюць лепшую ўсходжасць (напр., у бружмелю, брызгліны, вішні, граната) і сінзоахарыю — актыўнае пашырэнне дыяспор, звязанае з назапашваннем корму жывёламі (бурундук, вавёрка, кедраўка, лясная мыш, сойка і інш.). Асобны выпадак сінзоахарыі — мірмекахарыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НА́ТРЫЕВАЯ ПО́МПА», «натрыева-каліевая помпа»,
мембранны механізм, які падтрымлівае ў клетцы пэўныя суадносіны іонаў натрыю Na+ і калію K+ шляхам іх актыўнага транспарту супраць электрахім. і канцэнтрацыйнага градыентаў. Звычайна абмен катыёнамі паміж клеткай і навакольным асяроддзем адбываецца праз сістэму спец. мембранных каналаў па градыентах (пасіўны транспарт). Актыўны перанос супраць любога з градыентаў патрабуе затрат энергіі, якая паступае пры распадзе АТФ. Функцыянаванне «Н.п.» звязана з пераносам метабалітаў, а для нерв. і мышачных валокнаў таксама з механізмам узбуджэння і залежыць ад метабалізму клеткі. Гл. таксама Іонная праводнасць, Транспарт рэчываў.
французскі фізіёлаг і бактэрыёлаг. Чл. Парыжскай АН (1914, з 1932 віцэ-прэзідэнт, з 1933 прэзідэнт). Чл.Нац. акадэміі медыцыны (1898). Скончыў Парыжскі ун-т (1877), з 1887 праф. фізіялогіі ў ім. Навук. працы па фізіялогіі стрававання, дыхання, тэрмарэгуляцыі, пытаннях імунітэту і сератэрапіі, лячэння эпілепсіі і туберкулёзу, псіхалогіі, мед. статыстыцы. Выявіў наяўнасць салянай к-ты ў страўнікавым соку. Сфармуляваў паняцце «пасіўны імунітэт» (1888). Апісаў рэакцыю арганізма на чужародны бялок (1902) і ўвёў тэрмін «анафілаксія». Нобелеўская прэмія 1913.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
акты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзейны, энергічны; проціл.пасіўны. Актыўны член прафсаюза. □ Мэта савецкіх літаратараў адна — быць актыўнымі прапагандыстамі ідэй камуністычнай партыі.«Звязда».
2. Які хутка развіваецца. Актыўны працэс у лёгкіх.
•••
Актыўнае выбарчае правагл. права.
Актыўны рахунакгл. рахунак.
Актыўны балансгл. баланс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іне́ртны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае інерцыю (у 1 знач.); інерцыйны. Інертная маса.
2. Бяздзейны, пасіўны, косны. Інертны чалавек. □ «А ўсё ж нейкія інертныя людзі тут! — уздыхнуў Васіль. — Маўчаць, нібы іх і не датычыць нічога».Шашкоў.
•••
Інертныя газыгл. газ.
Інертныя матэрыялыгл. матэрыял.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяду́н, седуна, м.
Разм. Нерухавы, пасіўны, бяздзейны чалавек; дамасед. Жывуць там [у Назараўцы] шаўцы, краўцы, бондары ды цесляры — люд рамесны — сядзяць на месцы, іх за вуха з тае Назараўкі не выцягнеш. Таму і празвалі іх седунамі.Б. Стральцоў.А дзед кажа: — Я не сядун які-небудзь, каб дома ацірацца.Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
passive[ˈpæsɪv]adj.
1.пасі́ўны, бяздзе́йны;
They accepted their defeat with passive resignation. Яны прынялі сваё паражэнне з пасіўнай пакорлівасцю.
2.ling. зале́жны;
the passive voice зале́жны стан
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)