сурага́т

(лац. surrogatus = пастаўлены замест іншага)

1) непаўнацэнны замяняльнік чаго-н.;

2) перан. падробка, фальсіфікацыя.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

кената́ф

(гр. kenotaphion, ад kenos = пусты + taphos = магіла)

надмагільны помнік, пастаўлены не на месцы пахавання нябожчыка (напр. калі чалавек загінуў на чужыне).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПРЭЛА́Т (польск. prełat ад лац. praelatus пастаўлены над кім-н.),

у рымска-каталіцкай і англіканскай цэрквах тытул, які надаецца прадстаўнікам вышэйшага дыяцэзіяльнага і ордэнскага духавенства.

т. 13, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бы́тнасць, ‑і, ж.

У выразе: у (маю, тваю, яго і г. д.) бытнасць кім або дзе — у час знаходжання ў якасці каго‑н. або дзе‑н. У бытнасць Пракопа Касянка старшынёй калгаса гаспадарка ішла ўгору: добра абсявалася поле, былі пастаўлены неблагія грамадскія будынкі, пасаджана дваццаць пяць гектараў саду. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычапны́, ‑ая, ‑ое.

Які, не рухаючыся самастойна, прычэпліваецца да чаго‑н. Прычапная веялка. Прычапны вагон. □ Брыгады ўжо мелі па тры-чатыры трактары з багатым камплектам прычапных машын і інвентару. Хадкевіч. Камбайны і іншыя складаныя машыны пастаўлены ў закрытыя памяшканні і пад павеці, прычапны інвентар — на асобнай пляцоўцы. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назна́ченный

1. назна́чаны, прызна́чаны;

2. вы́значаны; назна́чаны; прызна́чаны; паста́ўлены; накірава́ны;

в назна́ченное вре́мя у назна́чаны (прызна́чаны) час; см. назна́чить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́днятый

1. (снизу) падня́ты;

2. в др. знач. узня́ты; падня́ты; паста́ўлены; узвы́шаны, павы́шаны; пабу́джаны; разбу́джаны; пача́ты, усча́ты, распача́ты; узагна́ны; успу́джаны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эксперыме́нт

(лац. experimentum = вопыт, практыка)

1) навукова пастаўлены дослед (напр. правесці э.);

2) спроба ажыццявіць што-н. (напр. смелы э.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

hazy [ˈheɪzi] adj.

1. тума́нны, затума́нены; няя́сны, засла́ны мгло́й;

hazy weather пахму́рнае надво́р’е;

hazy wood лес, аху́таны мгло́й;

a hazy view тума́нныя да́лі

2. няя́сны, неакрэ́слены, няпэ́ўны;

I have a hazy idea… Мне здаецца…

3. (пра чалавека) няўпэ́ўнены, збянтэ́жаны, паста́ўлены ў тупі́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мілія́рый

(лац. miliarium)

1) мера даўжыні ў Стараж. Рыме, роўная 1,4835 км;

2) прыдарожны каменны слуп, пастаўлены на адлегласці ў 1 міліярый ад суседніх слупоў на старажытнарымскіх шляхах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)