Паслуха́чы ’паслухмяны’ (Нас.). Утворана ад паслу́хаць < слу́хаць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ач‑ы са значэннем ’схільны да таго, што названа утваральным словам’ (Бел. гр., 1985, 1, 307).
your obedient servantdated ваш пако́рны слуга́ (на заканчэнне афіцыйнага ліста)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ungovernable[ʌnˈgʌvənəbl]adj.fml не паслухмя́ны; неўтаймава́ны;
fly into an ungover nab le rage нястры́мана разгне́вацца, раз’ю́шыцца, упа́сці ў гнеў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
паслу́шны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і паслухмяны. Я быў хлопец паслушны і любіў, калі мяне за гэта хвалілі.Колас.Я адзін, трэці дзень Мне паслушны плугі.Нядзведскі.Іду, мая мара, Паслушны табе — Я ў буднях жыцця сапраўды прытупеў.Чарнушэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ці́хі, -ая, -ае.
1. Ледзь чутны; нягучны.
Ц. голас.
Ц. шум дрэў.
2. Агорнуты цішынёй; зацішны.
Ц. вечар.
3. Без адзнак вялікага руху, спакойны.
Ціхая вёсачка.
Ціхае жыццё.
4. Лагодны, паслухмяны, пакорлівы.
Ц. чалавек.
Па натуры яна дзяўчына ціхая.
5. Які праходзіць спакойна, без буйных праяў.
Ціхая радасць.
6. Які не вызначаецца хуткасцю, павольны, марудны.
Ціхая хада.
|| памянш.-ласк.ці́хенькі, -ая, -ае.
|| наз.ці́хасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
lénkbara
1) кіру́емы;
~es Geschóssвайск. кіру́емы снара́д
2) паслухмя́ны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пако́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка пакараецца каму‑, чаму‑н., паслухмяны, падатлівы. Заўсёды ціхая і пакорлівая, маці гаварыла на гэты раз гучна і рашуча.Ваданосаў.// Які выражае пакорлівасць, паслухмянства. [Даша] змоўкла, чакаючы, што ён скажа. А Язэп маўчаў, уражаны яе словамі і пакорлівым тонам, якім яна гаварыла пра сваю смерць...Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паслу́хаць ’выканаць просьбу ці загад’ (КЭС, лаг.), драг.послу́хатысь ’выканаць тое, што просяць, асабліва ў талацэ’ (Лучыц-Федарэц). Да слу́хаць (гл.). Аднак гэтыя лексемы маюць спецыфічна бел. семантыку, выражаную яскрава ў кантамінаванай лексеме пыслухме́нства (< паслухмя́ны + паслушэнства) ’дапамаганне ў сельскагаспадарчых работах і ў бядзе за «дзякню», г. зн. «дзякуй» (Нік. Очерки); сюды ж паслухмянства ’паслушэнства’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паслу́шнік ’чалавек, які рыхтуецца стаць манахам’, ’прыслужнік у манастыры’ (ТСБМ). Рус.по́слушник, послу́шник ’тс’. Польск.posłusznik ’тс’, ’паслухмяны, пакорны’, чэш.poslušník ’тс’, славац.poslušník ’манах’, серб.-харв.послу̀шник ’слухмяны, пакорлівы чалавек’, балг.послу́шник ’паслушнік’. Са ст.-слав.послушникъ ’пакорлівы, пачцівы вучань, слухач’, якое з’яўляецца калькай са ст.-грэч.ἀκροατής ’слухач’, пазней ’той, хто чытае’, ’знаўца’. Да слух (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
tame1[teɪm]adj.
1. сво́йскі, ручны́; прыру́чаны, утаймава́ны
2.infml пако́рлівы, паслухмя́ны (пра чалавека)
3.infml ну́дны, неціка́вы, бана́льны;
a novel with a tame ending апо́весць з ну́дным канцо́м
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)