горад на ПнУ Ірака. Адм. ц. мухафазы Таамім. Больш за 600 тыс.ж. (1996, з прыгарадамі). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр раёна здабычы нафты. Ад К. ідуць нафтаправоды ў парты Баніяс (Сірыя) і Трыпалі (Ліван). Нафтаперапр.з-д. Вытв-сць серы. Гарбарна-абутковая і тэкст.прам-сць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
наве́с, ‑а, м.
1. Дах на слупах ці іншых апорах, які ахоўвае ад сонца, непагоды. Пад дашчатым навесам гарэў агонь, у катле варылася вячэра.Шчарбатаў.Вучнёўскія парты стаялі на двары пад навесам і паблісквалі свежай афарбоўкай.Кулакоўскі.
2. Тое, што навісае зверху; частка чаго‑н., якая выступае, навісае. У лясной глушы пад густым лісцевым навесам заўсёды пануе паўзмрок і вільгаць.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІБРАЛТА́РСКІ ПРАЛІ́Ў (Estrecho de Gibraltar),
праліў паміж паўд.-зах. краем Еўропы (Пірэнейскі п-аў) і паўн.-зах. часткай Афрыкі. Злучае Атлантычны ак. з Міжземным морам. Даўж. 59 км, шыр. 44 км. Найменшая глыб. на фарватэры 338 м. На паўн. беразе парты Гібралтар (Брыт.) і Альхесірас (Іспанія), на паўд. — Танжэр (Марока).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНДУРА́СКІ ЗАЛІ́Ў (ісп. Golfo de Honduras),
заліў Карыбскага м. Абмывае берагі Беліза, Гватэмалы, Гандураса. Даўж. каля 102 км, шыр. да 155 км. Глыб. 22—54 м, каля ўвахода — больш за 2000 м. Упадае рака Матагуа. Салёнасць каля 36 ‰. Прылівы мяшаныя (да 0,7 м). Асн.парты: Пуэрта-Картэс (Гандурас), Пуэрта-Барыяс і Лівінгстан (Гватэмала).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРДАНЕ́ЛЫ (Dardanelles),
тур.Чанакале-Багазы, стараж.-грэч.Гелеспонт), праліў паміж Еўропай (Балканскі п-аў) і Азіяй (п-аў М.Азія). Злучае Эгейскае м. з Мармуровым м.Даўж. 120 км, шыр 1,3—27 км, глыб. на фарватэры 29—153 м. Парты Гелібалу, Чанакале (Турцыя). Пра міжнар. прававы рэжым Д. гл. ў арт.Чарнаморскія пралівы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕО́ГРАФА ЗАЛІ́Ў (Geographe Bay),
заліў у Індыйскім ак., каля паўд.-зах. берага Аўстраліі. Даўж. каля 65 км. Глыб. да 27 м. Упадае р. Васа. Прыбярэжная прастора занята водмелямі і рыфамі. Прылівы паўсутачныя (да 1 м). Парты Банберы і Баселтан. Адкрыты ў 1801 і названы ў гонар карабля франц. экспедыцыі Н.Бадэна «Географ».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІГУРЫ́ЙСКАЕ МО́РА (Mare Ligure),
частка Міжземнага м. паміж а-вамі Корсіка, Эльба і берагамі Францыі, Манака і Італіі. Пл. 15 тыс.км²Глыб. больш за 2,5 тыс.м. Буйны заліў Генуэзскі. Прылівы паўсутачныя, да 0,3 м. Узбярэжжа Л.м. — сусветна вядомы курортны раён (Італьянская і Французская Рыўера). Гал.парты — Генуя, Ліворна, Спецыя (Італія), Ніца (Францыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЭКАЛЕ́ (франц. Pas de Calais),
Дуўрскі праліў, праліў паміж в-вам Вялікабрытанія і ўзбярэжжам Францыі. З’яўляецца ўваходам у праліў Ла-Манш з боку Паўночнага м.Даўж. 37 км, найменшая шыр. (паміж Дуўрам і Кале) 32 км, глыб. 21—64 м. Парты: Дуўр (Вялікабрытанія), Кале і Дзюнкерк (Францыя). Паромная сувязь Дуўр—Кале, Дуўр—Дзюнкерк, Дуўр—Булонь. Пад пралівам чыг. тунэль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНА́МСКІ ЗАЛІ́Ў (Golfo de Panamá),
заліў у Ціхім акіяне, каля ўзбярэжжа Панамы. Уразаецца ў бераг Панамскага перашыйка на 140 км, пл. 37 тыс.км², шыр. каля ўвахода 185 км, глыб. да 3200 м. А-вы Жамчужныя. Прылівы паўсутачныя (да 6,4 м). На паўн. беразе П.з. пачынаецца Панамскі канал, пры ўваходзе ў які размешчаны парты Панама і Бальбоа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСТРА́ЛА-АЗІЯ́ЦКАЕ МІЖЗЕ́МНАЕ МО́РА,
агульная назва марскіх басейнаў, якія ляжаць паміж Азіяй і Аўстраліяй у зах. частцы Ціхага ак. Агульная пл. каля 8 млн.км². Найбольшыя моры: Паўднёва-Кітайскае мора, Яванскае мора, Сулавесі, Сулу, Малукскае мора, Банда, Флорэс і інш. Буйныя парты: Гуанчжоу, Чжаньцзян, Гаасюн (Кітай), Сянган (Сянган), Маніла (Філіпіны), Самарында, Банджармасін, Семаранг, Сурабая, Танджунгпрыёк (Інданезія), Сінгапур (Сінгапур), Бангкок (Тайланд), Хашымін, Хайфон (В’етнам).