караба́ціцца, ‑ціцца; незак.

Станавіцца карабатым; скрыўляцца, выгінацца. Фанера карабаціцца. □ [Кніга] ляжала на стале, і тонкая папяровая вокладка пачынала жоўкнуць, карабаціцца — ад сонца і дробнай, што пыл, салёнай імжы. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цягані́на ж., разг. волоки́та, каните́ль, проволо́чка;

разве́сці ~ну — развести́ волоки́ту;

папяро́вая ц. — бума́жная волоки́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аку́рак, ‑рка, м.

Рэшта выкуранай або недакуранай папяросы, цыгары; недакурак. Каля пасцелі стаяў кволенькі столік, на ім было некалькі кніг, пустая папяровая скрынка ад гільз ды пара акуркаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«Спартак» (папяровая фабрыка, Шклоў) 2/235; 8/90

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

суперво́кладка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Папяровая вокладка паверх пераплёту кнігі. Адам кінуў мімалётны зірк на дзяружку, на папяросы. Затрымаўся на кнізе ў зялёнай, як трава, супервокладцы. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

писчебума́жный

1. (связанный с изготовлением писчей бумаги) папяро́вы;

писчебума́жная фа́брика папяро́вая фа́брыка, уст. папе́рня;

писчебума́жное произво́дство папяро́вая вытво́рчасць;

2. (связанный с принадлежностями для письма) уст. пісьмо́вы;

писчебума́жный магази́н магазі́н пісьмо́вых тава́раў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

serwetka

ж. сурвэтка;

serwetka papierowa — папяровая сурвэтка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

фа́брыка ж. фа́брика;

тка́цкая ф. — тка́цкая фа́брика;

папяро́вая ф. — бума́жная фа́брика;

ф. хлусні́презр. фа́брика лжи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Папяро́сапапяровая трубка з тытунём для курэння (пераважна з папяровым муштуком)’ (ТСБМ, Яруш.). Праз рус. папиро́са ’тс’ з польск. papieros, утворанага ад papier ’папера’ па ўзору ісп. cigaros (гл. Брукнер, 394; Праабражэнскі, 2, 15; Фасмер, 3, 201).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пап’е́-машэ́, нескл., н.

Папяровая маса, змешаная з клеем, гіпсам, мелам, з якой вырабляюць розныя бытавыя і мастацкія прадметы. Рабочыя носяць і ўстанаўліваюць на сцэне драўляныя пляцоўкі, бутафоры лепяць з пап’е-машэ розныя архітэктурныя дэталі. Рамановіч.

[Фр. papier mâché — жаваная папера.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)