Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Papstm -(e)s, Päpste па́па (ры́мскі);
◊
päpstlicher als der ~ sein быць бо́льшым като́лікам, чым сам па́па; перагіна́ць па́лку, перабіра́ць ме́ру
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
biskup
м. епіскап;
biskup rzymski — папа рымскі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПА́ПСКІ УРБАНІЯ́НСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адна са старэйшых рымска-каталіцкіх навуч. устаноў. Засн. ў 1622 папам Грыгорыем XV як Кангрэгацыя прапаганды веры, якая падпарадкоўвала місіянерскую дзейнасць царквы цэнтральнай папскай уладзе. Яго пераемнік Урбан VIII стварыў у 1627 Папскую калегію прапаганды веры (прапаганда і падрыхтоўка місіянераў, іх адукацыя і выхаванне); мела факультэты тэалогіі і філасофіі. У 1933 папа Пій XI стварыў і ўключыў у калегію прапаганды веры Папскі навук. місіянерскі ін-т з правам прысваення акад. ступеняў з галіны місіялогіі і царк. права. У 1962 папа Іаан XXIII узняў ранг «Урбаніяны» і прысвоіў ёй сучасную назву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ПСТВА,
рэлігійна-палітычны цэнтр каталіцызму, які ўзначальвае nana рымскі. Узнікла ў 5 ст. на базе Рым. епіскапства. У 756 атрымала ад караля франкаў Піпіна Кароткага землі вакол Рыма і папа стаў свецкім гасударам, уладальнікам Папскай вобласці і інш. тэрыторый. У сярэднія вякі П. вяло барацьбу за перавагу царк. улады над свецкай. У 14 ст. П. знаходзілася пад уладай франц. кароны; у 1309—1377 рэзідэнцыя пап знаходзілася ў франц.г. Авіньён. У канцы 15 — пач. 16 ст. антыфеад. рух, Рэфармацыя, утварэнне самастойных пратэстанцкіх цэркваў аслабілі ўплыў П. У 16 ст. П. ўзначаліла контррэфармацыю. У канцы 16 — пач. 17 ст. П. рабіла намаганні па распаўсюджванні каталіцызму на Беларусі, Украіне і ў Расіі (гл.Брэсцкая унія 1596). У 1870 у сувязі з уключэннем Рыма ў склад італьян. дзяржавы Папская вобласць была ліквідавана. Пазбаўлены свецкай улады папа абвясціў сябе «вязнем Ватыкана». Паводле Латэранскіх дагавораў 1929папа зноў стаў свецкім правіцелем — кіраўніком дзяржавы Ватыкан. П. і каталіцкая царква знаходзяцца ў дачыненні адно да аднаго, але не з’яўляюцца тоеснымі; у асобных краінах інтарэсы П. і царквы не заўсёды супадаюць.