Пабо́жны ’багабаязны, міласэрны’ (Нас.), ’памяркоўны, невялікі ў сэнсе цяжкасці’ (Бяльк.), пабо́жнасць ’набажнасць’ (Нас., Гарэц.). Запазычанне з польск.pobożny, pobożność, аб чым сведчыць націск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ніганьбі́тны ’паслухмяны, памяркоўны; нягрэблівы’ (Янк. 1). Да ганьбіць (гл. ганьба), у аснове семантыкі выраз не даваць ганьбы *не мець заганы’. Параўн. ганьбітны ’дэфектны’ (Сл. ЦРБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прымі́рлівы ’памяркоўны’ (бых., ЛА, 3). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад мір1 (гл.). Параўн. аналагічнае ўкр.прими́рливий ’які спрыяе, садзейнічае прымірэнню; які вызначаецца беспрынцыпнасцю, цярпімасцю, памяркоўнасцю’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СКРЫПНІЧЭ́НКА Георгій Сяргеевіч (н. 12.11.1940, г. Мікалаеў, Украіна),
бел. мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1966). У 1970—74 працаваў ва Усесаюзным НДІтэхн. эстэтыкі. Творам уласціва сюррэалістычная скіраванасць. Метафарычнасцю маст. мовы, стылізатарскай разнастайнасцю, кампазіцыйнай завершанасцю, колеравай насычанасцю вылучаюцца трыпціхі: «Мірная зямля», «Вобразы мілыя роднага краю» (абодва 1981), карціны «Адчуванне Радзімы» (1969), «Жакей» (1982), «Алегорыя свету» (1984), «Прысвячэнне М.Селешчуку» (1986), «Экалагічная раўнавага» (1989), «Скарына на Радзіме», «Як справы ў Чарнобылі?» (1990), «Страчаныя мары» (1991), «Смутак» (1990—95), «Апошнія гульні» (1995), «Памяркоўны», «Час майго жыцця» (абедзве 1996), «Забруджаная зямля» (1997), «Да 200-годдзя А.Міцкевіча» (1998), «Суіснаванне» (1980—2000), «Ланцуг Жорсткасці» (2000), «Гальшаны», «Радзіма Ф.Рушчыца—Вішнева, Багданава» (абедзве 2001), серыя «Мастакі Айчыне» (1994—97). Аўтар графічных работ «Выдатныя дзеячы беларускай культуры» (1979), «Метамарфозы» (паводле твораў В.Дуніна-Марцінкевіча; 1983).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
bíegsama
1) гну́ткі; пру́гкі
2) памярко́ўны, пада́тлівы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
charitable
[ˈtʃærətəbəl]
adj.
1) міласэ́рны, літасьці́вы
2) дабрачы́нны
3) памярко́ўны, пабла́жлівы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
temperate[ˈtempərət]adj.
1.памярко́ўны; уме́раны;
a temperate climate уме́раны клі́мат
2. стры́маны; лаго́дны;
Be more temperate in your language. Сачы за сваёй мовай.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
gemäßigtaпамярко́ўны, стры́маны;
éine ~e Réde стры́маная прамо́ва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
цярпі́мы, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які можна цярпець, з якім можна мірыцца. Сышоўся [Максім] без шлюбу з жанчынай, а жыў пасямейнаму .. Усе прымалі гэта як факт, мажліва і непрыемны, але цярпімы.Машара.
2. Такі, які схільны мірыцца з кім‑, чым‑н.; паблажлівы, памяркоўны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)