an undercover man for the police — та́йны аге́нт палі́цыі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
паліцма́йстар
(ням. Polizeimeister)
начальнік паліцыі ў буйных гарадах некаторых краін, а таксама ў царскай Расіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАЙНІЛО́ВІЧ (Восіп Мікалаевіч) (1860, Віцебск — 24.5.1890),
рэвалюцыянер-народнік. З бел. шляхецкага роду Вайніловічаў. У час вучобы ў Віцебскай гімназіі быў чл. Віцебскага рэв. гуртка. У час вучобы ў Варшаўскім ун-це (з 1882) адзін са стваральнікаў Варшаўскага нарадавольскага гуртка беларускіх студэнтаў, які цесна супрацоўнічаў з польскай рабочай партыяй «Пралетарыят». Кватэра Вайніловіча выкарыстоўвалася для канспіратыўных сувязей з «Пралетарыятам», сюды паступалі пісьмы, нелегальнае друкарскае абсталяванне. За ўдзел у выступленнях варшаўскіх студэнтаў (крас. 1883) выключаны з ун-та. Жыў у Віцебску пад тайным наглядам паліцыі, 8.3.1884 арыштаваны. Пасля выхаду з турмы (снеж. 1884) быў пад наглядам паліцыі; даваў прыватныя ўрокі, займаўся літ. творчасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інтэрпо́л
(фр. interpol, ад Organisation intemationale de police criminalle)
міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі, створаная групай заходніх дзяржаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэтэкты́ў, ‑тыва, м.
1. Шпік, агент вышукной паліцыі (у капіталістычных краінах).
2. Літаратурны твор або кінафільм, прысвечаны раскрыццю таямніц, звычайна звязаных са злачынствам. Заняты кожны сваім пасажыры. Хто дэтэктывам, хто — булкай з сырам.Барадулін.
[Англ. detective.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паліцыя́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Разм. Асоба, якая служыць у паліцыі; паліцэйскі. На вобыск да Тамаша выправілі аж трох паліцыянтаў.Бядуля.Па гэтым гасцінцы панскія паліцыянты ганялі скаваную моладзь — барацьбітоў за свабоду народа.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фуга́нак, ‑нка, м.
Вялікі рубанак, прызначаны для чыставога стругання дошак, плоскіх паверхняў. А вось калі заглянуць у кладоўку ў сенцах, там на сцяне вісяць сталярскія прылады — пілка, долаты, ляжаць на паліцыі гэблікі, фуганак.Пестрак.
[Ад ням. Fugebank.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хутарыза́цыя, ‑і, ж.
Перасяленне сялян з вёсак на хутары. У час правядзення хутарызацыі і Анупрэй і Нічыпар разам з беднатою выступаюць супраць каморнікаў і паліцыі, змагаюцца за агульныя інтарэсы сялянства.Гіст. бел. сав. літ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпіёнства, ‑а, н.
Тое, што і шпіянаж; вышукванне, высочванне каго‑, чаго‑н. Яму [следчаму] было дастаткова ўпэўненасці каменданта паліцыі і некаторых паліцэйскіх, што толькі грамадоўцы маглі забіць Сашку, помсцячы за яго правакацыі і шпіёнства.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́тленд-я́рд
(англ. ScotlandYard = шатландскі двор)
1) цэнтральнае ўпраўленне лонданскай паліцыі і вышукнога аддзелу;
2) лонданская крымінальная паліцыя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)