грама́дска-паліты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грама́дска-паліты́чны грама́дска-паліты́чная грама́дска-паліты́чнае грама́дска-паліты́чныя
Р. грама́дска-паліты́чнага грама́дска-паліты́чнай
грама́дска-паліты́чнае
грама́дска-паліты́чнага грама́дска-паліты́чных
Д. грама́дска-паліты́чнаму грама́дска-паліты́чнай грама́дска-паліты́чнаму грама́дска-паліты́чным
В. грама́дска-паліты́чны (неадуш.)
грама́дска-паліты́чнага (адуш.)
грама́дска-паліты́чную грама́дска-паліты́чнае грама́дска-паліты́чныя (неадуш.)
грама́дска-паліты́чных (адуш.)
Т. грама́дска-паліты́чным грама́дска-паліты́чнай
грама́дска-паліты́чнаю
грама́дска-паліты́чным грама́дска-паліты́чнымі
М. грама́дска-паліты́чным грама́дска-паліты́чнай грама́дска-паліты́чным грама́дска-паліты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ідэ́йна-паліты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ідэ́йна-паліты́чны ідэ́йна-паліты́чная ідэ́йна-паліты́чнае ідэ́йна-паліты́чныя
Р. ідэ́йна-паліты́чнага ідэ́йна-паліты́чнай
ідэ́йна-паліты́чнае
ідэ́йна-паліты́чнага ідэ́йна-паліты́чных
Д. ідэ́йна-паліты́чнаму ідэ́йна-паліты́чнай ідэ́йна-паліты́чнаму ідэ́йна-паліты́чным
В. ідэ́йна-паліты́чны (неадуш.)
ідэ́йна-паліты́чнага (адуш.)
ідэ́йна-паліты́чную ідэ́йна-паліты́чнае ідэ́йна-паліты́чныя (неадуш.)
ідэ́йна-паліты́чных (адуш.)
Т. ідэ́йна-паліты́чным ідэ́йна-паліты́чнай
ідэ́йна-паліты́чнаю
ідэ́йна-паліты́чным ідэ́йна-паліты́чнымі
М. ідэ́йна-паліты́чным ідэ́йна-паліты́чнай ідэ́йна-паліты́чным ідэ́йна-паліты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мара́льна-паліты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мара́льна-паліты́чны мара́льна-паліты́чная мара́льна-паліты́чнае мара́льна-паліты́чныя
Р. мара́льна-паліты́чнага мара́льна-паліты́чнай
мара́льна-паліты́чнае
мара́льна-паліты́чнага мара́льна-паліты́чных
Д. мара́льна-паліты́чнаму мара́льна-паліты́чнай мара́льна-паліты́чнаму мара́льна-паліты́чным
В. мара́льна-паліты́чны (неадуш.)
мара́льна-паліты́чнага (адуш.)
мара́льна-паліты́чную мара́льна-паліты́чнае мара́льна-паліты́чныя (неадуш.)
мара́льна-паліты́чных (адуш.)
Т. мара́льна-паліты́чным мара́льна-паліты́чнай
мара́льна-паліты́чнаю
мара́льна-паліты́чным мара́льна-паліты́чнымі
М. мара́льна-паліты́чным мара́льна-паліты́чнай мара́льна-паліты́чным мара́льна-паліты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сацыя́льна-паліты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сацыя́льна-паліты́чны сацыя́льна-паліты́чная сацыя́льна-паліты́чнае сацыя́льна-паліты́чныя
Р. сацыя́льна-паліты́чнага сацыя́льна-паліты́чнай
сацыя́льна-паліты́чнае
сацыя́льна-паліты́чнага сацыя́льна-паліты́чных
Д. сацыя́льна-паліты́чнаму сацыя́льна-паліты́чнай сацыя́льна-паліты́чнаму сацыя́льна-паліты́чным
В. сацыя́льна-паліты́чны (неадуш.)
сацыя́льна-паліты́чнага (адуш.)
сацыя́льна-паліты́чную сацыя́льна-паліты́чнае сацыя́льна-паліты́чныя (неадуш.)
сацыя́льна-паліты́чных (адуш.)
Т. сацыя́льна-паліты́чным сацыя́льна-паліты́чнай
сацыя́льна-паліты́чнаю
сацыя́льна-паліты́чным сацыя́льна-паліты́чнымі
М. сацыя́льна-паліты́чным сацыя́льна-паліты́чнай сацыя́льна-паліты́чным сацыя́льна-паліты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Інданезійскі палітычны саюз 5/83

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БЛОК ПАЛІТЫ́ЧНЫ,

аб’яднанне, якое ствараецца для дасягнення агульных паліт. мэтаў. Можа быць пагадненнем аб сумесных дзеяннях паміж паліт. партыямі, грамадскімі арг-цыямі (напр., у час выбараў), дзяржавамі. У парламентах парт. фракцыі складаюць блокі для падтрымкі ці адхілення якога-н. закону.

т. 3, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫ́ШУК ПАЛІТЫ́ЧНЫ,

1) устанаўленне назірання, законны і незаконны збор інфармацыі з дапамогай капіравання і крадзяжу дакументаў, выкарыстання разнастайных тэхн. сродкаў (падслухоўванне, перлюстрацыя карэспандэнцыі, тайны відэазапіс масавых мерапрыемстваў з наступнай ідэнтыфікацыяй удзельнікаў і інш.); кампраметацыя і шантаж паліт. дзеячаў і радавых удзельнікаў апазіц. рухаў, засылка правакатараў і вярбоўка агентаў у асяроддзі праўрадавых, лаяльных ураду, а таксама апазіц. плыней, затрыманне і арышт па паліт. (сапраўдных ці інспіраваных) матывах; выкарыстанне псіхіятрыі з мэтай паліт. рэпрэсій, пазбаўленне волі пад справакаванай або выдуманай маркай у форме ссылкі, турэмнага ці інш. зняволення (уключаючы дамашні арышт) і інш. метады праследавання сапраўднай, магчымай ці ўяўнай апазіцыі ва ўмовах таталітарнай дзяржавы, аўтарытарнага рэжыму (рэжыму асабістай улады), ваенна-паліт. дыктатуры і інш. формаў недэмакр. выкарыстання рэпрэсіўнага апарата дзяржавы.

2) Паліт. паліцыя.

т. 4, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫ́ЗІС ПАЛІТЫ́ЧНЫ,

разладжванне функцыянавання якой-н. паліт. сістэмы з пазітыўным ці негатыўным вынікам. Бываюць К.п. канкрэтнай палітыкі, улады, урада (правячага кабінета), парламенцкі, адносін паміж заканад. і выканаўчай уладамі, крызіс даверу (адносін улады і грамадства) і інш. Характэрныя асаблівасці: хуткасць і нечаканасць; недаўгачаснасць ці, наадварот, працягласць (зацяжны К.п.); глыбіня ўздзеяння на паліт. сістэму, якая дасягнула мяжы, далей якой існаваць ці развівацца немажліва, вычарпала рэсурсы ці натыкаецца на супраціўленне звонку (знешняя экспансія з боку суседніх краін). Мае 3 фазы: перадкрызісная (першыя сімптомы); кульмінацыя; разбурэнне сістэмы ці яе пераход у новы стан або ўтварэнне новай сістэмы. Найб. пашыраны ўрадавы К.п. Умовай выхаду з К.п. з’яўляецца даступнасць паліт. сістэмы крытыцы з боку грамадства, адкрытасць крыніцам інфармацыі, здольнасць прыстасоўвацца да новых умоў. Адзін з прыкладаў К.п. — Красавіцкі крызіс 1917 у Расіі.

т. 8, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛІТЫ́ЧНЫ РЭЖЫ́М,

спосаб функцыянавання палітычнай сістэмы грамадства і паліт. працэсаў; тып дзярж. кіравання са спецыфічнымі прынцыпамі і структурамі, якія рэгулююць грамадскія адносіны. Асн. пытаннем П.р. з’яўляецца праблема ўлады, якая ўздзейнічае на ўсе сферы грамадства, на эканам., сац., культ. і інш. структуры, паліт. паводзіны і дзейнасць людзей. Існуе мноства крытэрыяў, паводле якіх класіфікуюцца П.р. Можа быць ліберальны, аўтарытарны, дэмакр., аўтакратычны, монакратычны (дыктатарскі), дырэкторыя (калект. кіраванне), камбінаваны; гл. Аўтарытарызм, Дыктатура, Дэмакратыя, Лібералізм, Таталітарызм. Класіфікуюцца таксама па сац. складзе кіруючых эліт, ступені адкрытасці і закрытасці, характары абароны і падтрымкі рэжыму, формах і метадах паліт. ўзаемадзеяння паміж кіруючай элітай і грамадствам. Вызначае тып арганізацыі ўлады, паліт. адносіны, сукупнасць элементаў ідэалаг., інстытуцыянальнага і сац. парадку, якія садзейнічаюць фарміраванню паліт. культуры. Тып П.р. вызначаецца ўзроўнем развіцця і інтэнсіўнасцю паліт. працэсаў, структурай кіруючай эліты, механізмам яго фарміравання, станам правоў і свабод чалавека ў грамадстве, пануючым тыпам легітымнасці, развітасцю грамадска-паліт. традыцый, дамінуючай паліт. свядомасцю і паводзінамі. Паводле марксісцкай тэорыі існуюць П.р. сацыяліст. і капіталістычныя.

І.​В.​Катляроў.

т. 12, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Народны палітычны кансультатыўны савет Кітая 5/605

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)