Меліяра́цыя ’паляпшэнне зямель шляхам асушэння і да таго пад.’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мову з лац. meliōrācio ’паляпшэннe’ < meliorāre < melior ’лепшы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Áusbesserung f -, -en рамо́нт; паляпшэ́нне; выпраўле́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

reformation [ˌrefəˈmeɪʃn] n.

1. змяне́нне; выпраўле́нне, паляпшэ́нне;

the reformation of education рэфо́рма сістэ́мы адука́цыі

2. the Reformation Рэфарма́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sanitation [ˌsænɪˈteɪʃn] n. аздараўле́нне, сана́цыя; паляпшэ́нне саніта́рных умо́ў;

improve the sanitation of the town паляпша́ць саніта́рны стан го́рада

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

скра́шивание

1. прыхаро́шванне, -ння ср.;

2. паляпшэ́нне, -ння ср.; аблягчэ́нне, -ння ср.; см. скра́шивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гідрамеліяра́цыя

(ад гідра + меліярацыя)

паляпшэнне воднага балансу зямель шляхам іх асушэння або абваднення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Áufbesserung f -, -en паляпшэ́нне; павышэ́нне (зарплаты і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прасве́т, -у, М -ве́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Светлая паласа або слабы прамень у неасветленай прасторы.

П. у воблаках.

Жыццё без прасвету (перан.: без надзеі на паляпшэнне).

2. Шырыня аконнага ці дзвярнога праёму (спец.).

3. На пагонах: каляровая падоўжная палоска.

Пагоны з двума прасветамі.

|| прым. прасве́тны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ТРА́НША (ад франц. tranche),

1) серыя або частка аблігацыйнай пазыкі, як правіла, міжнароднай, якая выпускаецца серыямі або з разлікам на паляпшэнне рыначнай кан’юнктуры ў будучым, або для размяшчэння пазыкі на пазыковых рынках розных краін.

2) 25-працэнтная доля для квоты ў Міжнародным валютным фондзе.

т. 15, с. 514

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВУКО́ВАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ПРА́ЦЫ (НАП),

працэс удасканальвання арганізацыі працы на аснове дасягненняў навукі і тэхнікі з мэтай аптымізацыі яе ўмоў і вынікаў.

Пачынальнік укаранення НАП і кіравання — амер. інж. Ф.​Тэйлар (гл. Тэйларызм). Рас. філосаф А.​А.​Багданаў вылучыў у 1912 ідэю стварэння навукі аб агульных законах арганізацыі — тэкталогію, якая пазней была развіта ў канцэпцыях НАП. Ініцыятар і арганізатар НАП у СССР — эканаміст А.​К.​Гасцеў, які ў 1920—38 узначальваў Цэнтр. ін-т працы. У СССР дзейнічала дзярж. сістэма планавання НАП і дзярж. стат. справаздачнасць прадпрыемстваў аб выкананні планаў, створаны ўсесаюзныя, галіновыя і рэсп. цэнтры НАП.

Асн. кірункі практычнай дзейнасці па ўкараненні НАП: удасканальванне форм падзелу і кааперацыі працы на прадпрыемствах, паляпшэнне арганізацыі і абслугоўвання прац. месцаў, рацыяналізацыя прыёмаў і метадаў працы, падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі работнікаў, паляпшэнне ўмоў працы, рацыяналізацыя рэжымаў працы і адпачынку, выкарыстанне матэрыяльных стымулаў. Пры распрацоўцы і ўкараненні НАП выкарыстоўваюцца дасягненні сацыялогіі, агульнай і інж. псіхалогіі, фізіялогіі і гігіены працы, эрганомікі, тэхн. эстэтыкі і інш.

В.​В.​Філіпава.

т. 11, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)