клеявы́ Leim-; Klébe-;

клеява́я фа́рба Léimfarbe f -, -n;

клеява́я пало́ска Kléb(e)streifen m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

філё́нга, -і, ДМ -нзе, мн. -і, -лёнг і -аў, ж. (спец.).

1. Тонкая дошка або фанера, якая ўстаўляецца ў дзвярную або іншую раму.

2. Вузкая каляровая палоска, якая аддзяляе афарбаваную панэль ад верхняй часткі сцяны.

|| прым. філянго́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бе́йка, ‑і, ДМ ‑йцы; Р мн. беек; ж.

Палоска тканіны, якая нашываецца зверху на плацце або ўшываецца ў шво. Нашыць бейку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тасьма́, ‑ы, ж.

Вузкая тканая ці плеценая палоска (лента), якая выкарыстоўваецца для аздаблення сукенак, бялізны, а таксама для завязвання, змацоўвання чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

краёк, крайка, м.

Разм. Вузкая, крайняя палоска чаго‑н.; самы край, кончык. Краёк стала. □ [Абвестка] вісела на адным крайку — мабыць, нехта адляпіў яе. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАЛЬЯ́НЫ (Phoxinus),

род рыб сям. карпавых атр. карпападобных. Каля 10 відаў. Пашыраны ў прэсных водах Еўропы, Паўн. Азіі і Паўн. Амерыкі. Большасць гальянаў жыве ў ручаях, невял. рэчках з чыстай, празрыстай вадой. На Беларусі 2 віды: гальян звычайны (нар. назвы красаўка, гаркуша, маляўка, скамарох, залатаўка, крумела, фарэлька і інш.; Р. phoxinus) і гальян азёрны (нар. назвы аўдотка, сняток, лінёк; Р. percnurus). 1 паўн.-амер. від у Чырв. кнізе МСАП.

Даўж. да 20 см, маса да 100 г. Зрэдку ярка-афарбаваныя, на баках яркія плямкі або вял. расплыўчатыя плямы. У малявак уздоўж цела чорная палоска. Луска дробная, на бруху адсутнічае. Кормяцца водарасцямі, воднымі беспазваночнымі і насякомымі. Маюць шлюбнае ўбранне. Нераст парцыённы на быстрай плыні. Некаторыя прамысловыя.

Гальяны: 1 — звычайны (уверсе — самец у шлюбным убранні); 2 — азёрны.

т. 5, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прасло́йка, -і, ДМ -йцы, ж.

1. гл. праслаіць.

2. мн. -і, -ло́ек. Тонкі слой, палоска паміж слаямі чаго-н.

Праслойкі іншага колеру ў белым мармуры.

3. мн. -і, -ло́ек, перан. Грамадская група, частка грамадства, арганізацыі, якая вызначаецца якімі-н. асаблівасцямі.

Сацыяльная п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пла́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Невялікая падоўжная дошчачка, палоска з дрэва, металу або тканіны. [Брызент] прыціскалі загадзя падрыхтаванымі планкамі, прыбівалі цвікамі. Лупсякоў. Дзед старой рукою настругаў яловых планак. Дубоўка. Набіраем на пруткі 80 пецель, з іх 10 — на планку для гузікаў. «Беларусь».

•••

Ордэнская планка — металічная або іншая палоска, абцягнутая ордэнскай стужкай.

Прыцэльная планка — прыцэльнае прыстасаванне ў некаторых відах зброі.

[Лац. planka.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свіль, ‑і, ж.

Спец.

1. Пакручастае, хвалепадобнае размяшчэнне валокнаў у драўніне. // Месца на дрэве з такім размяшчэннем валокнаў.

2. Хвалістая праслойка, палоска ў шкле, кераміцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

САРАКУ́ШЫ (Saniidae),

сямейства птушак атр. вераб’іных. Больш за 60 відаў, пашыраны ў Еўразіі, Паўн.-Зах. Афрыцы, Паўн. Амерыцы. На Беларусі 4 віды: жулан; С. чарналобы, С. шэры, С. чырвонагаловы. Пералётныя птушкі. Жывуць у садах, парках, гаях, хмызняках. С. чарналобы і С. шэры занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.

Даўж. цела жулана да 20 см, маса каля 30 г. Галава і шыя шэрыя, спіна рыжавата-каштанавая, каля вачэй чорная папярочная палоска. Хвост доўгі, ступеньчаты. Даўж. С. шэрага каля 25 см, маса 68—75 г. Апярэнне зверху шэрае, знізу белаватае, хвост чорны з белым пер’ем па краях, крылы чорныя. Чарналобы С. меншы (маса 47—53 г), адрозніваецца ад шэрага чорным ілбом. Апярэнне мяккае, крылы кароткія, круглаватыя, хвост доўгі. Дзюба кручком. Кладка — 4—6 яец. Кормяцца насякомымі, іх лічынкамі, дробнымі паўзунамі, грызунамі, зрэдку птушкамі.

Саракушы: 1 — саракуш шэры; 2 — жулан.

т. 14, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)