грамадмоўная бактэрыя сям. энтэрабактэрый; адна з найб. звычайных прадстаўнікоў кішэчнай флоры млекакормячых. Мае форму палачкі з закругленымі канцамі (0,4—0,8 χ 1—3 мкм). Рухомая, факультатыўны анаэроб, споры не ўтварае. Зброджвае глюкозу, лактозу і інш. вугляводы. Выдзяляецца з фекаліямі. Прысутнасць К.п. ў пробах (напр., вады) сведчыць аб іх фекальным забруджванні. Патагенныя штамы К.п. — узбуджальнікі кішэчных хвароб — колібактэрыёзаў. Аб’ект мікрабіял. і малекулярна-генет. даследаванняў. Выкарыстоўваюць у, генет. інжынерыі для атрымання інтэрферону, інсуліну і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛОЧНАКІ́СЛЫЯ БАКТЭ́РЫІ,
узбуджальнікі малочнакіслага браджэння. Развіваюцца на складаным пажыўным асяроддзі. Трапляюцца ў малацэ і малочных прадуктах, на раслінах і раслінных рэштках, у кішэчніку чалавека і жывёл.
Бясспоравыя грамстаноўчыя палачкі і кокі. Факультатыўныя анаэробы. Гомаферментатыўныя М.б. расшчапляюць цукры пераважна да малочнай к-ты і выкарыстоўваюцца ў вытв-сці кісламалочных прадуктаў, малочнай кіслаты, гетэраферментатыўныя ўтвараюць таксама воцатную к-ту, спірты, эфіры, удзельнічаюць у працэсах сіласавання кармоў, квашанні капусты, выкарыстоўваюцца ў вытв-сці дэкстранаў (для заменнікаў плазмы крыві). Гл. таксама Лактабацылы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАСТРЫ́ДЫІ (Clostridium),
род спараносных бактэрый. Больш за 50 відаў. Пашыраны ў глебе, вадзе, рэштках жывёл і раслін, харч. прадуктах. Ёсць патагенныя віды (выклікаюць хваробы чалавека і жывёл), напр.: C. botulinum — узбуджальнік батулізму, C. perfringens і C. histolyticum — узбуджальнікі газавай гангрэны. Некат. К. фіксуюць азот (напр., C. pasteurianum). Цукралітычныя К. (напр., C. acetobutylicum) выкарыстоўваюць для атрымання ацэтону і бутанолу.
Палачкі 0,6—1,2×3—7 мкм, рухомыя, грамстаноўчыя; пры спораўтварэнні клеткі набракаюць і набываюць форму верацяна. Анаэробы. Зброджваюць вугляводы і азоцістыя рэчывы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕБСІЕ́ЛЫ (Klebsiella),
род капсульных неспараносных энтэрабактэрый. Найб. вывучана K. pneumonie, што жыве на слізістай абалонцы носа, рота і кішэчніка здаровых людзей; пашырана сярод цеплакроўных жывёл; здольная выклікаць запаленне лёгкіх (умоўна патагенная). Да аблігатна патагенных паразітаў чалавека адносяцца K. ozaenae і K. scleromatis.
Палачкі (0,3—1,5×0,6—6 мкм) нерухомыя, грамадмоўныя; факультатыўныя анаэробы. На шчыльным пажыўным асяроддзі ўтвараюць круглыя, пукатыя слізістыя калоніі. Зброджваюць глюкозу, цукрозу, лактозу з утварэннем 2,3-бутандыёлу, этанолу і арган. кіслот. Некат. віды фіксуюць азот. Здольныя выклікаць хваробы чалавека і жывёл — клебсіялёзы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ПАСТЭ́РАЎСКАЯ СТА́НЦЫЯ,
медыцынская ўстанова ў Мінску, якая займалася вырабам антырабічнай (супраць шаленства) вакцыны, правядзеннем антырабічных прышчэпак, дыягнастычным даследаваннем жывёл на шаленства і барацьбой з эпідэміямі; была таксама навукова-практычным цэнтрам па падрыхтоўцы ўрачоў для Мінскай губ. Адкрыта 2.2.1911. Пры станцыі працавалі хіміка-бактэрыял. і суд.мед. лабараторыі. Займалася таксама н.-д. дзейнасцю (даследавалі бактэрыялогію туберкулёзнай палачкі, хворых на малярыю). З лета 1920 да ліп. 1922 не дзейнічала. У 1924 станцыя пераўтворана ў пастэраўскае аддзяленне Бактэрыял. (Пастэраўскага) ін-та (зараз Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́РНАВЫЯ КЛЯШЧЫ́,
надсямейства кляшчоў сям. акарыд. Жывуць у глебе, гніючых расл. рэштках, актыўна размнажаюцца ў збожжасховішчах, сырах, скурах і інш., пераносчыкі спор цвёрдай галаўні пшаніцы і бульбяной палачкі. Зрэдку ў цяпліцах пашкоджваюць агуркі і інш. расліны. Пашыраны паўсюдна, найб.мучны клешч, валасаты звычайны, падоўжаны кляшчы.
Цела даўж. 0,2—0,5 мм, паўпразрыстае, шклопадобнае, з мяккім покрывам, доўгімі шчацінкамі. Ротавы апарат грызучы. Пры спрыяльных т-рах размнажаюцца бесперапынна круглы год. Большасць відаў утварае гіпопус — стадыю, неабходную для рассялення і перажывання неспрыяльных умоў асяроддзя.
Свірнавыя кляшчы: 1 — звычайны валасаты; 2 — падоўжаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛУБЕ́НЬЧЫКАВЫЯ БАКТЭ́РЫІ (Rhizobium),
род азотфіксавальных бактэрый, што ўтвараюць клубеньчыкі на каранях многіх бабовых раслін. Пры асіміляцыі К.б. малекулярнага азоту ён пераходзіць у засваяльную для раслін форму, а расліны забяспечваюць бактэрыі пажыўнымі рэчывамі. Уступаюць у сімбіёз з пэўным відам раслін, што ўзята за аснову іх відавой класіфікацыі (напр., Rh. trifolii спецыфічны толькі для канюшыны, Rh. melitoli — для баркуну, люцэрны).
У вольным стане К.б. — рухомыя палачкі 0,5—0,9 × 1,2—3 мкм, грамадмоўныя, няспораўтваральныя. Аэробы і факультатыўныя анаэробы. Пры адсутнасці бабовых раслін жывуць у глебе як сапрафіты. Абагачаюць глебу азотам, выкарыстоўваюцца для вытв-сці бактэрыяльных угнаенняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
экзатаксі́ны
(ад экза- + таксіны)
таксіны, якія выдзяляюцца мікробамі ў асяроддзе, што іх акружае (напр. таксіны дыфтэрыйнай палачкі); параўн.эндатаксіны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Мэндрыкі ’печыва з мукі ці бульбы’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Магчыма, з літ.mėndrė ’трыснёг’. Параўн. палачкі (кукурузныя, салёныя і да таго пад.). Не выключаецца запазычанне з польск.maldrzyk ’коржык з сырам’ ці укр.мандрык ’тс’ (Брукнер, 319; ЕСУМ, 3, 381).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛЕБЯДО́ЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямён эпохі позняй бронзы (11—9 ст. да н.э.). Назва ад в. Лебядоўка Кіеўскай вобл., дзе даследавана паселішча гэтай культуры. На думку некат. даследчыкаў, з’яўляецца познім этапам сосніцкай культуры. Частка даследчыкаў акрэслівае яе паўн. мяжу па р. Дзясна і Сейм, другія пашыраюць яе позні этап на ўсё Бел. Падняпроўе. Для Л.к. характэрны грубыя ляпныя гаршкі з дамешкамі жарствы ў гліну, цюльпанападобнай ці яйцападобнай формы, са слабапрафіляваным тулавам і вузкім няўстойлівым дном, пад венчыкам арнамент наколамі круглай палачкі. У Беларусі даследаваны паселішча Л.к. Заспа Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. і курганны могільнік Прыбар Гомельскага р-на.