Паспыта́ць ’паспрабаваць на смак’ (Бяльк., Касп., Бір.), паспы́так ’каштаванне, ці смачна’ (КЭС, лаг.; Нас.). Укр. поспита́типакаштаваць’, балг. опи́там ’паспрабаваць на смак ежу, напой’, н.-луж. pospytaś ’трохі паспрабаваць’, в.-луж. pospytować ’праводзіць доследы’. У іншых слав. мовах гэта лексема звязана са значэннем ’пытацца’, ’прасіць’, ’шукаць’, ’рабіць прапанову’. Да спытаць < пыта́ць < прасл. pytati/pitati з першасным значэннем ’кроіць, рэзаць, сячы’, г. зн. ’адразаючы, адсякаючы, даведвацца пра гэты прадмет’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасмакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

1. што. Папрабаваць на смак, пакаштаваць. Потым.. [Апанас] узяў лыжку, пасмакаваў боршч. Савіцкі. Людзі пасмакуюць тое пойла, ды шусь міску пад плот. С. Александровіч. // Са смакам з’есці што‑н. Добра было спакваля, не спяшаючыся, пасмакаваць тую лусту. Даніленка.

2. Смакаваць некаторы час. Паверыў Вэня ці не, Сашка не цікавіўся дазнацца, яму важна было пасмакаваць рамантычныя дэталі падзей. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zaznać

зак. czego паспытаць; зазнаць; пакаштаваць што;

zaznać biedy — зазнаць нястачу;

nie zaznać spokoju — не мець спакою

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Pitsche

f -, -n бізу́н, пу́га

j-m die ~ zu ksten gben*разм. даць каму́-н. пакаштава́ць [паспыта́ць] бізуна́; даць адчу́ць каму́-н. сваю́ ўла́ду

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

umoczyć

зак. макнуць; намачыць; змачыць;

umoczyć usta (wargi) — крыху адпіць; пакаштаваць;

umoczyć palce (ręce) w czym — прыкласці руку да чаго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прыгу́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што, чаго і без дап.

Прыклаўшы да вуснаў, крыху адпіць (звычайна віна або іншага напітку); пакаштаваць. Марынка прыгубіла шклянку і памкнулася паставіць яе, але, кінуўшы спадылба позірк на Паходню, выпіла да дна. Хадкевіч. Бацька выпіў гарэлку, а маці прыгубіла піва. Брыль. Хлопцы і гаспадар выпілі па поўнаму кубку, а гаспадыня толькі прыгубіла. Пальчэўскі.

прыгубі́ць, ‑гублю́, ‑гу́біш, ‑гу́біць; зак., каго-што.

Абл. Прывесці да пагібелі, загубіць. [Андрэй:] — Я з братам біўся калі, як гаспадарку дзялілі, ці што? Я яго абязвечыў, я яго прыгубіў? Чорны. [Ціток:] І-і-і, ты ж, братачка, мяне прыгубіш. Дзе я табе вазьму такія грошы? Каб рублёў з дваццаць, то яшчэ была б гаворка. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго-што і без дап. Праведаць, наведаць каго‑, што‑н. Яму [Януку Сялібу] хацелася адведаць дом, Зноў паглядзець на роднае гняздо. Танк. [Рыгорыха:] — Прыязджае маці, Глафіра Парфіраўна, адведаць магілу сына, паглядзець наша жыццё. Гурскі. [Панна Рузя:] — Ваша ранейшая настаўніца колькі ўжо часу хварэе, а вы?.. Хоць бы разочак схадзілі адведаць! Ганьба!.. Брыль.

2. чаго. З’еўшы або выпіўшы трохі чаго‑н., вызначыць смак; пакаштаваць. — Просіць садоўнік Наведацца ў сад, Бабка Тадора Адведаць чарніц. Броўка. Пакаштуй, калі хочаш, адведай — Вунь — кубанскія кавуны! Прыходзька.

3. чаго. Спазнаць, зведаць, паспытаць. Гуляюць хмаркі ў небе сінім, І ледзь хвалюецца рака... Так моцна хочацца дзяўчыне Адведаць шчасце рыбака. Іверс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспрабава́ць

1. (зрабіць спробу) proberen vt, verschen vt (тс. zu + inf);

2. (пакаштаваць) ksten vt, proberen vt;

3. перан. (зведаць у жыцці) erlben vt;

ён шмат што паспрабава́ў на сваі́м вяку́ er hat in sinem Lben vel(es) erlbt;

трэ́ба было́ б паспрабава́ць! das müsste man proberen!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

try2 [traɪ] v.

1. спрабава́ць; стара́цца;

try hard ве́льмі стара́цца;

You should try to do more exer cises. Ты павінен паспрабаваць рабіць больш практыкаванняў.

2. каштава́ць (ежу)

3. выпрабо́ўваць, правяра́ць

4. law судзі́ць

try one’s best/hardest стара́цца з усяе́ мо́цы;

try one’s hand at smth. паспрабава́ць сябе́ ў чым-н.;

try one’s luck (at smth.) пакаштава́ць шча́сця

try on [ˌtraɪˈɒn] phr. v. прымяра́ць, прыме́рваць;

It’s no use trying it on with me. Са мною гэты фокус не пройдзе.

try out [ˌtraɪˈaʊt] phr. v. выпрабо́ўваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паспыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

1. Пакаштаваць, папрабаваць на смак. Маці заглянула ў кубкі: Ліза не адпіла і адной трэці. Паспытала яе чай — зусім не салодкі. Шамякін. — А гэта я табе клубнікі прынесла, а то ў бальніцы тут напэўна і не паспытаеш яе... Васілевіч. — Каб не займаўся дзед з Міколкам паляваннем, то не давялося б нам курацінкі паспытаць! Лынькоў.

2. перан. Разм. Перажыць, зведаць у жыцці, на практыцы. [Мікола:] — Не лічу сябе вінаватым перад табой нават і ў тым, што не быў у дэфензіве і не паспытаў таго, што давялося табе. Машара. — Як паспытаеш свой горкі кавалачак хлеба, тады зразумееш, чаго ён каштуе. Грамовіч. // перан. Адведаць, спазнаць. Прынесла Тэкля вужышча. Узяў Саўка вяроўку ў рукі і пытае: «А гэтай штукі паспытаць не хочаш?!» С. Александровіч.

•••

Паспытаць на сваёй скуры што — пераканацца ў чым‑н. на сваім вопыце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)