2. (падумаць над чым-н.) erwägen*vt, überlégen vt, bedénken*vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ва́рта², безас., у знач.вык.
1.з інф. Неабходна, трэба, мае сэнс.
Гэты фільм в. паглядзець.
Над гэтым в. добра падумаць.
2.каму. Па заслугах, так і трэба.
Яму в., не трэба было так рабіць.
3. з інф. У саставе складаных сказаў абазначае ўмову хуткага з’яўлення наступных падзей.
В. задумацца, як нахлынуць успаміны.
◊
Гэ́та нікуды не варта; куды гэта варта — вельмі дрэнна, непрыстойна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кла́ксан, ‑а, м.
Механічны сігнальны гудок трактара, аўтамабіля і інш. Жарыкаў не пераставаў сігналіць; клаксан яго машыны падаваў такія трывожныя гудкі, што можна было падумаць — здарылася няшчасце.Асіпенка.
[Англ. klaxon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запратэстава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Выказаць нязгоду, заявіць пратэст. — Што вы, што вы, Нэля Іванаўна, — запратэставаў інжынер. — Хіба я магу так падумаць.Лупсякоў.— Няпраўда! — горача запратэставала Аня.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
It horrified her to think that he had been prisoned. Ёй страшна было падумаць, што яго забралі ў турму.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ра́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак.
1.каму, з інф. Даваць якую-н. раду (у 1 знач.), раіць.
Я заўсёды раджу падумаць, паглядзець, не спяшацца.
2.каго-што. Прапанаваць каго-, што-н. у якасці каго-, чаго-н.
Доктар р. лекі як сродак ад болю.
3. Раіцца, меркаваць.
Сядзелі мужчыны на лаўцы і ўсё радзілі паміж сабой.
◊
Раду радзіць (разм.) — радзіцца, раіцца.
|| зак.пара́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сцвярдзе́ць, ‑ее; зак.
Стаць цвёрдым. Цяпер, пры марозіку, усё тут сцвярдзела, зраўнялася, затым яшчэ сняжку нядаўна падсыпала, дык .. можаш падумаць, што сапраўды брук у цябе пад нагамі або нават асфальт.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вынахо́дніцтва, ‑а, н.
1. Дзейнасць вынаходнікаў. Займацца, захапляцца вынаходніцтвам.
2. Тое, што і вынаходства (у 2 знач.). Можна было падумаць.., што тут адбылася якая-небудзь найвялікшая падзея: вялікае вынаходніцтва або адкрыццё новай планеты.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацве́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Падражнівацца з кім‑н., пасмейвацца з каго‑н. Можна было падумаць, што Ванда Адамаўна пацвельваецца або насміхаецца з Гані.Грамовіч.— Дзе ж ваша здабыча? — пацвельвалася .. [маці], накрываючы на стол.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)