ядна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. Злучацца, збліжацца, утвараючы адзінае цэлае.
Дзве брыгады яднаюцца.
2. Аб’ядноўвацца, згуртоўвацца для агульных дзеянняў.
Народы ядналіся ў барацьбе з агульным ворагам.
3. Уступіць у блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць сувязь з кім-н.
Суседзі яднаюцца.
|| наз. ядна́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жыццяздо́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны падтрымліваць і захоўваць жыццё (у 2 знач.).
2. перан. Здольны існаваць і развівацца; прыстасаваны да жыцця (у 7 знач.). Жыццяздольны калектыў. Жыццяздольныя расліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
faworyzować
незак. апекавацца; падтрымліваць; аддаваць перавагу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Прыта́кваць ’падтакваць’ (ТСБМ). Укр. прита́кувати ’тс’, рус. дыял. прита́кивать ’падтрымліваць чые-небудзь учынкі, дзеянні; раіць, угаворваць’, польск. przytakiwać ’падтакваць’, чэш. přitakat ’тс’. Да так (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАР’Е́РНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,
здольнасць арганізма чалавека і жывёл праз своеасаблівыя фізіял. механізмы, т.зв. бар’еры, захоўваць сваё ўнутр. асяроддзе (кроў, лімфу, тканкавую вадкасць) ад вонкавых уздзеянняў і падтрымліваць яго адносна пастаянны хім., фіз. састаў і біял. ўласцівасці. Адрозніваюць вонкавыя (скура, дыхальны, стрававальны і выдзяляльны апараты, печань, слізістыя абалонкі) і ўнутраныя (гематалагічныя) бар’еры. Бар’ерная функцыя выпрацавалася ў працэсе эвалюцыі і вызначае жыццядзейнасць органаў і тканак, іх адчувальнасць да бактэрый, ядаў, таксінаў, чужародных рэчываў, лекаў.
т. 2, с. 307
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКА-АМЕРЫКА́НСКАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ (БАА) у Нью-Йорку, грамадская арг-цыя, якая займаецца культ.-асв. дзейнасцю сярод бел. эмігрантаў у ЗША. Засн. ў 1965. Асн. мэты: пашыраць і падтрымліваць ідэалы амер. канстытуцыі, распаўсюджваць інфармацыю пра Беларусь, аказваць дапамогу сябрам арг-цыі. БАА ладзіць літ. вечары, курсы для моладзі, адзначае бел. гіст. ўгодкі. Выдае інфармацыйныя лістоўкі, прэс-рэлізы. У кіраўніцтва БАА уваходзяць К.Мярляк, В.Шчэцька і інш.
В.Кіпель.
т. 2, с. 391
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ АКАДЭ́МІЯ ВЫЯЎЛЕ́НЧАГА МАСТА́ЦТВА (БелАВМ),
грамадская арг-цыя мастакоў. Засн. ў 1995 у Мінску па ініцыятыве бел. жывапісцаў, графікаў, скульптараў і рэстаўратараў. Асн. задача — падтрымліваць развіццё выяўл. мастацтва і маладых творцаў. Кірункі дзейнасці: кансультацыйны, выставачны, пед.-выхаваўчы, навук.-даследчы. Першым прэзідэнтам абраны Ф.Янушкевіч. У склад акадэміі ўваходзяць 20 мастакоў, у т. л. В.Альшэўскі, Г.Вашчанка, В.Шаранговіч, Л.Шчамялёў і інш.
Літ.:
Беларуская акадэмія выяўленчага мастацтва. Мн., 1996.
Л.Я.Дзягілеў.
т. 2, с. 403
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
police2 [pəˈli:s] v. падтры́мліваць пара́дак (пры дапамозе паліцыі); не́сці (паліцэ́йскую) слу́жбу
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пасі́раваць
(фр. passer = перадаваць)
падтрымліваць спартсмена, артыста пры выкананні акрабатычных, гімнастычных, цыркавых практыкаванняў, каб папярэдзіць падзенне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
uphold [ʌpˈhəʊld] v. (upheld)1. падтры́мліваць, адабра́ць;
uphold a policy падтры́мліваць палі́тыку
2. прытры́млівацца (традыцый, звычак і да т.п.);
They uphold traditional family values. Яны падтрымліваюць традыцыйныя каштоўнасці сям’і.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)