mount

[maʊnt]

1.

v.

1) узыхо́дзіць

to mount the stairs — ісьці́ па схо́дах угару́

to mount a platform — узыйсьці́ на плятфо́рму

2) to mount a horse — се́сьці на каня́

3) павыша́цца, падніма́цца (пра цэ́ны, кошт)

4) to mount specimens on slides — пакла́сьці прэпара́т на шкло

5) to mount a picture — абрамава́ць малю́нак

2.

n.

1) асядла́ны конь

2) падкле́йка пад карці́ну, малю́нак

3) апра́ва а́меня)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Вісе́ць ’знаходзіцца ў вертыкальным становішчы без падпоры, выдавацца’ (БРС, КТС, Касп.). Укр. висі́ти, рус. висе́ть ’вісець’, ст.-рус. висѣти ’вісець; звісаць, навісаць’ (з XIII ст.), польск. wisieć ’вісець; звісаць, абвісаць’, в.-луж. wisać ’вісець’, чэш. viseti ’знаходзіцца ў вертыкальным становішчы’, славац. visieť, славен. visẹ́ti ’вісець’, серб.-харв. ви̏сити, vȉsjeti, макед. виси, балг. вися ’тс’, ст.-слав. висѣтн. Прасл. visěti — другая ступень чаргавання з весіць (гл.) < věsiti, věsъ. Голуб-Копечны (417) мяркуюць, што гэта лексема — толькі славянская; яна не мае надзейных і.-е. адпаведнікаў (Фасмер, 1, 319). Ільінскі (ИОРЯС, 23, 1, 125) параўноўвае яе з літ. vaipýtis ’крыўляцца, грымаснічаць’, vypsóti ’быць разявай’, ст.-в.-ням. weibôn ’калыхаць’, лац. vibrāre, ст.-інд. vḕpatē ’дрыжаць’. Згодна з Гольтгаўзенам (РВВ, 66, 272), роднасная да ст.-нарв. ’сцяг’; Леві (IF, 32, 159) збліжае з грэч. ἄττω ’махаю’; зусім іншым з’яўляецца літ. vaĩsius ’плод’ (бо яна звязана з vìsti ’множыцца’, лат. viest ’выхоўваць, гадаваць’) і не звязана з visěti насуперак Мюленбаху–Эндзеліну (4, 670); Педарсан (IF, 5, 44) звязвае з санскр. viš; Младэнаў (68) супастаўляе са сканд. vīkjaпаднімацца’ і літ. vikrùs ’лоўкі, жвавы, кемлівы’, Бернекер — з ням. weihen ’асвячаць’, гоц. weihs ’святы’. Інакш Машынскі (Zasiąg, 198) — са ст.-в.-ням. swīhhan ’аслабець, паддацца’ < і.-е. *(s)u̯eig‑ ’гнуцца’. Абаеў (1, 88) параўноўвае прасл. visěti з асец. awanʒyn//awinʒyn, перс. āvēz‑, āvēxt‑ ’вісець, вешаць’, курд. halavisin ’вешаць’. (Праславянскі іранізм?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рот, ро̂т ’поласць паміж сківіцамі і шчокамі да глоткі’ (ТСБМ, Нас., Бес., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Стан., Юрч. Сін., Ян.), ’губы (нутро губы)’ (Дразд., Ян.), ’ляпа, пашча звера’ (Дразд.; паўд.-бел., ЛА, 1), ’паз у кароткіх бярвеннях, што кладуцца ў прасценкі’, ’зеў паміж верхнімі і ніжнімі ніткамі асновы’ (ТС). Укр. рот, ріт ’рот’, ’горла буча ці венцера’, рус. рот ’тс’, тул. рты ’губы’, стараж.-рус. рътъ ’вастрыё’, ’дзюба’; каш. retk ’мыс; каса, гак на возеры’, ’рукаў пяску’, ’яма на дне’, ’заліў’, ’лужа’ з незахаванага каш. ret (Борысь, SEK, 3, 179), палаб. råt ’морда, пашча, зяпа’, ’дзюба’, ’мурло’, в.-луж. rót, rot, ert ’рот’, чэш. ret ’губа’, славац. ret, rty ’вусны’, славен. ȓt ’вастрыё нажа’, ’вяршыня гары’, ’нос карабля’, серб. р̑т, харв. rȃt, ȓt ’мыс’, ’кончык нажа’, ’вяршыня’, ’верх чаго-небудзь’, макед. ʼрт ’мыс’, балг. рът ’узгорак, узвышша’, ц.-слав. рътъ ’нос (абутку, карабля)’, ’дзюба’, ’морда’. Прасл. *rъtъ ’нешта высунутае наперад ці ўверх; вострае заканчэнне, вяршыня чаго-небудзь’, якое з’яўляецца субстантывізаваным першасным дзеепрыметнікам *rŭ‑to‑, звычайна звязваецца з *ryti ’рыць’, *rъvati ’ірваць’ < і.-е. *reu̯‑ ’капаць, рыць’ (Міклашыч, 285; Праабражэнскі, 2, 217; Фасмер, 3, 506–507; Мюленбах-Эндзелін, 3, 565 дадаюць сюды яшчэ лат. rutulis ’драўляны кругляк, цурбалак’. Сной₂ (632) выводзіць прасл. *rъtъ з і.-е. *h3er‑паднімацца, узвышацца, рухацца наперад’, якое захавалася ў ст.-грэч. ὄρνυμι, ὀρνύω ’паднімаю, хвалюю, пачынаю’, ст.-інд. ṛṇṓti ’рухацца, перамяшчацца’. Махэк₂ (513) без сумневу адносіць прасл. *rъtъ да роднасных ням. Rüssel ’рыла’, с.-в.-ням. rüezel < ст.-в.-ням. ruozzan ’капаць зямлю’, англ. root ’рыць зямлю, падрываць карані (пра свіней)’, англ.-сакс. wrōt ’рыць рылам (пра свінню)’, лац. rōstrum ’нос’, ’дзюба’ < rādo, ‑ere ’рыць, капаць, скрэбці’. Сюды ж рота́ты ’з вялікім ротам’, ’крыклівы, гарлапан’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матылёк ’насякомае з дзвюма парамі крылаў’ (ТСБМ, Яруш.; калінк., ЛАПП, гродз., Сл. ПЗБ), гродз., пруж., лях., беласт. маты́лка ’тс’ (Сл. ПЗБ), мату́ль, моты́ль, моті́ль ’тс’ (паўд.-гом., ЛАПП), матыль ’матылёк’, ’лічынка камара як прыманка пры лоўлі рыбы’ (ТСБМ, Бес., Дразд., Федар., Шат.; докш., Янк. Мат.), ’блешня на шнуры, якая рухаецца за лодкай і служыць прынадай драпежным рыбам’ (Крыв., Браім), мо́тыль ’шмат матылькоў’ (Нас.), маты́ль ’гліст, аскарыда’ (докш., Янк. Мат.), матылі́, мітулі́ ’лічынкі стужачных глістоў, якія выклікаюць захворванне ў авечак і коз’ (в.-дзв., шальч., паст., Сл. ПЗБ; ветк., Мат. Гом.). Укр. моти́ль, мете́лик ’матылёк’, ’лічынка камара’, рус. моты́ль ’матылёк’, ’гліст’, ’моль’, польск. motyl ’матылёк’ н.-луж. mjatel, mjatelik, в.-луж. mjetel, чэш. motýl, славац. motýľ, славен. metúlj, metílj ’тс’, серб.-харв. мѐтил, ’гліст фасцыёла’, ц.-слав. матыль. Прасл. motylь, metylь (Бязлай, 2, 181), metelь (Махэк₂, 375). Шустар-Шэўц (12, 927–928) адносіць (з надзейнасцю) луж. лексемы да асновы met‑/mot‑ (гл. мата́ць), прыводзячы ў пацвярджэнне значэнне ’сняжынка’ ў в.-луж. mjetel, гэтым самым падкрэсліваючы, што дзеяслоў з асновы met‑/mot‑ азначаў такі рух, які перадаецца ст.-грэч. πάλλω ’трэсціся, трапятаць, паднімацца уверх’ і які ўласцівы птушцы перапёлцы (пырхаючы палёт), — таму і названы ў славен. гаворцы матыль, гэтаксама — prepelica (< і.-е. *pel‑). У бел. гаворках такія рухі перадаюцца словам матыль! ’хуткі рух чым-небудзь’, ’нечаканы ўдар’ (Нас.). Міклашыч (194), Мее (MSL, 14, 333) дапускалі, што прасл. лексема першапачаткова азначала ’гнаявік’, і прыводзілі ў пацвярджэнне ст.-рус. мотыла, мотыло ’гной’, ц.-слав. мотыло ’кал’. Брандт (РФВ, 22, 156) выводзіў мотыль са значэння ’кідацца туды-сюды’. Кіпарскі (ВЯ, 1966, 5, 135) узводзіць да мотать ’матаць’. Прыймальным можа быць меркаванне Махэка₂ аб сваяцтве прасл. metelь з літ. petelìškė і лат. petelīgs, калі прызнаць мену губных p/m. Трэба адзначыць яшчэ, што ў слав. гаворках існуе вялікая колькасць і варыянтнасць назваў матылькоў, таму што цяпер яны ўжо не з’яўляюцца семантычна празрыстымі для гаворачых, і што часткова гэтыя назвы — табу: ёсць вераванні, быццам матылькі, асабліва начныя, увасабляюць розных злых духаў, ведзьм, нячысцікаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валі́ць, валю́, ва́ліш, ва́ліць; незак.

1. каго-што. Прымушаць упасці; абарочваць, перакульваць. Бура валіць лес. □ Лявон хапае Ганецкага за плечы і валіць на зямлю. Козел. // што. Сячы, пілаваць (лес, дрэвы). Прыйшлі туды лесарубы і пачалі без разбору валіць дуб, граб, ясень і іншыя каштоўныя пароды дрэў. Гурскі. // перан.; каго. Разм. Губіць у мностве (пра хваробы).

2. што. Кідаць, скідаць што‑н. у вялікай колькасці; складаць без разбору. Валіць зямлю. □ Самалёты ўсё валілі і валілі бомбы на Ласіны брод. Асіпенка.

3. што на каго. Разм. Перакладаць (работу, адказнасць, віну і пад.) на каго‑н. Валіць віну на другіх. □ [Міхась:] — Ты ж сама такую гамонку павяла. А цяпер на мяне валіш. Б. Стральцоў.

4. Разм. Імкліва ісці, рухацца натоўпам, патокам. Сёння нават у царкву мала хто ішоў, валілі да Канцавога. Карпюк. Фурманкі баляць. Пыл-завея Курыць, бы ўзрушыўся віхор. Колас. // Паднімацца, падаць у вялікай колькасці. З вокнаў валіў чорны дым, языкі агню шугалі ўверх. Гурскі. З мяне ў снег сцякала вада і валіла пара, быццам маю вопратку абліў хто варам. Карпюк. Снег валіць такі, што фарамі правіць нельга. Кулакоўскі.

5. заг. валі́(це). Разм. Ужываецца ў сэнсе: ідзі(це). Стараста.. зашпіліў пад расхрыстаным кажухом камізэльку верхнім гузікам на ніжнюю дзірку і перабягаў з-пад акна да акна... — Мацвей, вечарам, на сход валі! Чорны.

6. што. Качаючы, размінаючы, рабіць шэрсць, сукно больш шчыльным, цвёрдым. З суседніх вёсак людзі неслі і везлі часаць воўну і валіць сукно. Сабаленка.

•••

Валам валіць — ісці, рухацца натоўпам, суцэльнай плынню. Валам валіў народ да нас [у тэатр]. Вярцінскі.

Валіць з хворай галавы на здаровую — сваю віну перакладваць на таго, хто не мае ніякіх адносін да яе. [Моцкін:] Таварыш Гарошка, не валіце з хворай галавы на здаровую. Такі нумар не пройдзе. Макаёнак.

Валіць (усё) у адну кучу — змешваць неаднолькавыя рэчы, з’явы, не бачыць розніцы паміж імі.

Валіць цераз пень калоду — рабіць што‑н. абы-як, як папала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

foot1 [fʊt] n. (pl. feet)

1. нага́; ступня́;

in bare feet басано́ж;

a foot brake нажны́ то́рмаз;

on foot пе́шшу, пехато́й;

rise/get to one’s feet устава́ць, падніма́цца

2. падно́жжа, ні́жняя ча́стка;

the foot of the mountain падно́жжа гары́;

thefoot of the page ні́жняя ча́стка старо́нкі

3. (pl. feet or foot) фут (≈ 30,5 см);

How tall are you? – Five foot six. Які твой рост? – 5 футаў 6 дзюймаў.

4. poet. стапа́

set foot in/on smth. ступі́ць наго́й куды́-н., пабыва́ць дзе-н.;

the first man to set foot on the Moon пе́ршы чалаве́к, які́ ступіў наго́й на Ме́сяц/пабыва́ў на Ме́сяцы;

stand on one’s own (two) feet быць самасто́йным, не зале́жаць ад каго́-н.;

have one’s feet on the ground быць рэалі́стам;

have one foot in the grave infml стая́ць адно́й наго́й у магі́ле;

put one’s foot down скарыста́ць ула́ду, каб за барані́ць/прыпыні́ць што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

расці́, расту, расцеш, расце; расцём, расцяце; пр. рос, расла, ‑ло; незак.

1. У выніку жыццёвага працэсу павялічвацца, станавіцца большым, даўжэйшым, вышэйшым і пад. (пра жывыя істоты, арганізмы). Быў чэрвень, Калі ўсё расло і цвіло... Броўка. А ракіта тая як расці ды расці, — вырасла да самага неба. Якімовіч. Платон Назаравіч адхіляецца, адступае на крок; аглядае Алеся так, як бацька сына, якога доўга не бачыў, кажа з ухвалай: — А ты расцеш, хлопча. Шамякін. // З’явіўшыся, павялічвацца, падаўжацца (пра валасяное покрыва, поўсць). Скура над ілбом садрана, магчыма, і сапраўды не будуць расці валасы. Кулакоўскі. Падласы еў адну мякіну, Тарчком на ім расло шчацінне. Крапіва. // Станавіцца больш сталым, дарослым. [Самоцька:] — Я яго б’ю, катую, ушчуваю. Гэтак мой дзед вырас .., гэтак і маё дзіця расце. Чорны. // Праводзіць дзе‑н., у якіх‑н. умовах сваё дзяцінства, раннія гады. Расці ў вёсцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічвацца колькасна, у памерах, у аб’ёме. Хутка расце новы дом. Расце народны дабрабыт. Растуць надоі малака. □ Буданы хутка раслі адзін пры адным. Мележ. Вялізарная наледзь расла вакол вадакачкі і цягнулася да самых рэек. Лынькоў. А ў лясах Палесся тым часам адзін за адным нараджаліся і раслі атрады народных мсціўцаў. Краўчанка. // Падыходзіць, паднімацца (пра цеста). // Узмацняцца, мацнець. Дружба паміж сябрамі расла і мацнела. Гамолка. «Арцель .. [Вольга Апалонаўна] збіраецца карміць ці што?» — не раз думаў Юрка, і ў яго душы расло нездавальненне ўсім гэтым парадкам жыцця ў доме Пеўніка. Навуменка. // Станавіцца больш гучным; мацней гучаць. Крык шырыўся, рос, палату ўсе двары, усю вуліцу. Лынькоў.

3. перан. Удасканальвацца, развівацца. [Капітан:] — Зайздрошчу ўрачам у шпіталі. Людзі там сапраўды працуюць, растуць. Алешка. [Сцяпан Рыгоравіч] працаваў у гандлі, працаваў і рос ад радавога прадаўца да старшыні райспажыўсаюза. Кірэйчык.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Распаўсюджвацца, існаваць (пра расліны, калі ідзе гутарка аб раёне іх пашырэння). У возеры растуць водарасці. Сасна расце на пясчаніках. // Знаходзіцца, быць (пра расліны ў працэсе росту). Каля хат раслі кучаравыя вішанькі; былі тут ігрушы і яблыні. Колас. [Абапал дарожкі] густа раслі рамонкі, півоні, астры і незабудкі. Ваданосаў. На ўбітай дарозе трава не расце. Прымаўка.

•••

Вялікі расці! — ужываецца як адказ дарослых на падзяку дзяцей.

На вярбе грушы растуць у каго гл. груша.

Расці на лес гледзячы — а) пра хуткі рост; б) пра гадаванне дзяцей без нагляду, без бацькоўскай навукі. Мікодым — удавец, мае дваіх дзяцей, якія ў як кажуць, растуць на лес гледзячы, бо бацька не вельмі іх даглядае. Марціновіч.

Расці як грыбы (пасля дажджу) — узнікаць хутка і ў вялікай колькасці.

У роце расце — а) пра адсутнасць апетыту, жадання есці; б) пра непрыемную на смак страву.

Хоць трава не расці — пра поўную абыякавасць да чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

way1 [weɪ] n.

1. даро́га, шлях; сце́жка;

Tell me the way to the station. Cкажыце, як дабрацца да станцыі.

2. напра́мак, бок;

Are you going my way? Нам у адзін бок?

3. мане́ра, спо́саб; Іn what way? Якім чынам? I don’t like the way he looks at me. Мне не падабаецца, як ён паглядае на мяне;

She’ll do it in her own way. Яна зробіць гэта па-свойму;

a way of life лад жыцця́

4. адле́гласць;

a long way (off, away) далёка; няху́тка

5. адно́сіны;

in many ways у мно́гіх адно́сінах

all the way уве́сь час;

by the way памі́ж і́ншым;

by way of London праз Ло́ндан;

get/have one’s own way рабі́ць па-сво́йму;

give way (to smb./smth.) здава́цца, саступа́ць (каму́-н./чаму́-н.);

in a way;

in some ways не́йкім чы́нам; у некато́рых адно́сінах;

lose one’s way збі́цца з даро́гі, заблудзі́цца;

make one’s way (to/towards) накіро́ўвацца;

make way (for smb./smth.) саступа́ць дарогу (каму́-н./чаму́-н.);

(there are) no two ways about it не мо́жа быць двух по́глядаў;

no way infml нія́кім чы́нам, анія́к;

She is in no way to blame. Яна ніяк невінавата;

one way or another так ці іна́кш;

on one’s/the way у даро́зе, на даро́зе;

the other way round наадваро́т;

out of the way: He’s done nothing out of the way. Ён не зрабіў нічога незвычайнага;

put smb. in the way of (doing) smth. даць каму́-н. магчы́масць зрабі́ць што-н.;

stand in smb.’s way перашкаджа́ць каму́-н.;

to my way of thinking на мой по́гляд, на маю́ ду́мку;

under way на хаду́;

ways and means шляхі́ і спо́сабы;

work one’s way up падніма́цца па службо́вай ле́свіцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

go2 [gəʊ] v. (went, gone)

1. ісці́, хадзі́ць; е́хаць;

go by car/bus/train е́хаць машы́най/аўто́бусам/цягніко́м;

go by air ляце́ць самалётам;

go by sea плыць мо́рам;

go on foot ісці́ пе́шшу

2. выхо́дзіць, адыхо́дзіць; выязджа́ць, ад’язджа́ць;

When does the train go? Калі адыходзіць цягнік?;

She is gone. Яе няма./Яна выйшла.

3. працава́ць, дзе́йнічаць (пра механізмы, машыны і да т.п.);

This clock do esn’t go. Гэты гадзіннік не ідзе;

I can’t get the car to go. Я не магу завесці машыну.

4. рабі́цца, станаві́цца (звычайна азначае змену ў горшы бок);

The milk went sour. Малако скісла;

He went blind. Ён аслеп;

She has gone mad. Яна звар’яцела;

The firm went bankrupt. Фірма абанкруцілася.

5. (at)

1) энергі́чна ўзя́цца за што-н.;

He went at his meal as if he hadn’t eaten for days. Ён накінуўся на яду, быццам не еў ужо шмат дзён.

2) кі́дацца на каго́-н.

6. (by)

1) прахо́дзіць, міна́ць (пра час);

Ten years went by. Прайшло дзесяць гадоў;

as the years go by з ця́гам ча́су;

He let the chance go by. Ён упусціў гэты шанц.

2) дзе́йнічаць (згодна з чым-н.);

go by the rules трыма́цца пра́вілаў;

You can’t go by what he says. Нельга верыць таму, што ён кажа.

7. (for)

1) infml кі́дацца, накі́двацца;

The dog went for his legs. Сабака хапаў яго за ногі.

2) падаба́цца;

Do you go for modern music? Вам падабаецца сучасная музыка?

3) спрабава́ць атрыма́ць або́ вы́йграць што-н.

4) ты́чыцца, даты́чыцца;

What he said goes for you too. Яго словы тычацца і вас таксама.

8. (into)

1) увахо́дзіць;

He went into Parliament. Ён прайшоў у парламент.

2) уніка́ць; растлума́чваць; разгляда́ць;

I won’t go into details. Я не буду ўнікаць у падрабязнасці.

9. (through)

1) перажыва́ць; перано́сіць;

He has gone through a lot. Яму давялося многае перажыць.

2) прагляда́ць; правяра́ць;

She went through his pockets. Яна абшнарыла ўсе яго кішэні.

3) патра́ціць;

He went through the money in a week. Ён патраціў грошы за тыдзень.

4) быць прыня́тым (пра закон, план і да т.п.);

The bill went through. Праект быў прыняты.

5) (with) здзе́йсніць; I can’t go through with the plan. Я не магу здзейсніць гэты план.

10. (with) падыхо́дзіць, пасава́ць;

This tie goes with your suit. Гэты галь штук падыходзіць/пасуе да вашага касцюма.

11. (without) абыхо́дзіцца (без);

How long can you go without sleep? Колькі часу вы можаце абыходзіцца без сну?

it goes without saying само́ сабо́й зразуме́ла;

be going to do smth. збіра́цца, наме́рвацца/мець наме́р зрабі́ць што-н.;

He’s going to change his job. Ён збіраецца змяніць месца працы.

go about [ˌgəʊəˈbaʊt] phr. v.

1. займа́цца;

That day he went about his business as usual. У той дзень ён займаўся сваімі справамі як звычайна.

2. пачына́ць;

How shall I go about it? Як мне за гэта ўзяцца?

3. хадзі́ць (пра чуткі);

The story is going about that… Ходзяць чуткі, што…

go ahead [ˌgəʊəˈhed] phr. v.

1. пачына́ць;

Go ahead, we’re all listening. Пачынай(це), мы ўсе слухаем.

2. праця́гваць; Work is going ahead. Работа працягваецца.

go along [ˌgəʊəˈlɒŋ] phr. v.

1. ісці́, ру́хацца

2. праця́гваць

3. (with) згаджа́цца; падтры́мліваць;

We’ll go along with your suggestion. Мы згодныя з вашай прапановай (і падтрымаем яе).

go around [ˌgəʊəˈraʊnd] phr. v.

1. быць распаўсю́джаным (пра хваробы);

There are a lot of bad colds going around. Зараз шмат людзей хварэюць на грып.

2. (with) сустрака́цца; вадзі́цца;

He is going around with my sister. Ён сустракаецца з маёй сястрой.

go back [ˌgəʊˈbæk] phr. v.

1. вярта́цца

2. браць пача́так;

The city goes back to the 10th century. Горад бярэ свой пачатак у дзясятым стагоддзі.

3. (on) паруша́ць (абяцанне, дагавор і да т.п);

He went back on his word. Ён не стрымаў свайго слова.

go down [ˌgəʊˈdaʊn] phr. v.

1. зніжа́цца; ру́хацца ўні́з;

Prices are going down. Цэны зніжаюцца;

The floods are going down. Паводка спадае;

The pill won’t go down. Я не магу праглынуць таблетку.

2. тану́ць;

The ship went down. Карабель затануў.

3. увайсці́ ў гісто́рыю, захава́цца ў вяка́х;

This day will go down in history. Гэты дзень увойдзе ў гісторыю.

4. (with) infml захварэ́ць, зле́гчы;

She went down with the flu. Яна злегла з грыпам.

5. : She went down on her knees. Яна ўкленчыла.

go in [ˌgəʊˈɪn] phr. v.

1. схава́цца за хма́ру (пра сонца, месяц)

2. BrE (for) браць удзе́л; удзе́льнічаць;

go in for a competition браць удзе́л у ко́нкурсе

3. (for) займа́цца; захапля́цца;

What hobby do you go in for? Якое ў вас хобі?

go off [ˌgəʊˈɒf] phr. v.

1. узарва́цца; стрэ́ліць;

The bomb went off. Бомба ўзарвалася;

The gun went off. Ружжо стрэліла.

2. пачу́цца (пра званок, гудок і да т.п.);

The alarm clock went off. Будзільнік зазвінеў.

3. пагарша́цца;

The fruit has gone off. Садавіна пагніла.

4. адключа́цца;

The heating goes off at night. Уначы ацяпленне адключаюць;

The light has gone off. Святло патухла.

5. infml стра́чваць ціка́васць; губля́ць інтарэ́с; разлюбі́ць;

I’ve gone off coffee. Я разлюбіў/перастаў піць каву.

6. (with) infml браць без дазво́лу; кра́сці;

Someone’s gone off with my car! Хтосьці ўкраў маю машыну!

go on [ˌgəʊˈɒn] phr. v.

1. адбыва́цца;

What’s going on here? Што тут робіцца?

2. праця́гваць; праця́гвацца;

Go on playing! Iграйце далей!;

He went on to say that… Ён затым сказаў, што…

3. прахо́дзіць, міна́ць (пра час);

As time went on, things began to change. З цягам часу справы пачалі мяняцца.

4. пача́ць дзе́йнічаць; уключа́ць, уключа́цца;

The lights went on. Загарэлася/запалілася святло.

5. infml шмат/до́ўга гавары́ць;

She goes on so! Яна такая балбатуха!

♦ Go on (with you)! BrE, infml Ідзі ты! (Я табе не веру!);

be going on with BrE, infml быць дастатко́вым (паку́ль што);

Here’s £5 to be going on with. Вось вам пяць фунтаў (пакуль што).

go out [ˌgəʊˈaʊt] phr. v.

1. выхо́дзіць з до́му (асабліва для ўцехі, забаў);

She’s gone out for a walk. Яна выйшла прагуляцца.

2. вы́ехаць, пае́хаць (звычайна далёка ці на доўгі час);

He went out to Australia. Ён выехаў у Аўстралію.

3. (рэгуля́рна) сустрака́цца, ба́віць час (з кім-н. процілеглага полу);

I go out with her. Гэта мая дзяўчына.

4. ту́хнуць, га́снуць (пра агонь, святло)

5. выхо́дзіць з мо́ды

6. быва́ць на лю́дзях/у кампа́ніі;

They go out very seldom. Яны мала дзе бываюць/рэдка куды ходзяць.

go over [ˌgəʊˈəʊvə] phr. v.

1. агляда́ць; правяра́ць;

go over the account прагляда́ць раху́нкі

2. паўтара́ць;

I’ll go over the explanation. Я паўтару тлумачэнне.

3. (to) пайсці́, схадзі́ць;

I must go over to the post office. Мне трэба схадзіць на пошту.

4. (to) перае́хаць;

He went over to France. Ён пераехаў у Францыю.

5. перайсці́;

The country went over to decimal coinage. Краіна перайшла на дзесятковую манетную сістэму.

go round [ˌgəʊˈraʊnd] phr. v. быць дастатко́вым, хапа́ць на ўсіх;

Is there enough food to go round? Ці хопіць ежы на ўсіх?

go under [ˌgəʊˈʌndə] phr. v.

1. тану́ць

2. гі́нуць;

His business went under. Яго справа лопнула.

go up [ˌgəʊˈʌp] phr. v.

1. узраста́ць; павялі́чвацца;

Prices have gone up again. Цэны зноў узраслі.

2. падніма́цца, падыма́цца;

Let’s go up the hill. Давайце паднімемся на гару;

The curtain went up. Заслона паднялася.

3. будава́цца;

There are new houses going up everywhere. Усюды будуюцца новыя дамы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)