emphasis [ˈemfəsɪs] n. (pl. emphases)

1. падкрэ́сліванне, выдзяле́нне; выра́знасць;

place/lay/put special emрhasis on smth. асаблі́ва падкрэ́сліваць/выдзяля́ць што-н., надава́ць асаблі́вае значэ́нне чаму́-н.

2. ling. эмфа́за, на́ціск

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дэманстрава́ць

(лац. demonstrare)

1) прымаць удзел у дэманстрацыі 1;

2) паказваць што-н. публічна, наглядным спосабам (напр. д. дасягненні);

3) знарок падкрэсліваць, выстаўляць напаказ што-н. (напр. д. сваю зацікаўленасць).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

akcentować

незак. акцэнтаваць, ставіць націск; падкрэсліваць;

akcentować ironicznie swoje słowa — размаўляць з адценнем іранічнасці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

heráusstellen

1. vt

1) выстаўля́ць

2) падкрэ́сліваць, адзнача́ць

2. ~, sich выяўля́цца;

es stéllte sich heráus, dass… вы́явілася, што…

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

highlight​2 [ˈhaɪlaɪt] v.

1. вылуча́ць, ста́віць на пе́ршы план, падкрэ́сліваць;

The report highlighted the inadequacy of the measures taken. У дакладзе было асабліва адзначана, што прыняты недастатковыя меры.

2. вылуча́ць ча́стку тэ́ксту ма́ркерам

3. асвятля́ць па́смы валасо́ў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пакпі́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

1. Сказаць з’едлівы жарт. Які майстар, такі і тавар, — паблажліва пакпіў Мікола. Новікаў. // з каго-чаго, (рэдка) над кім-чым і без дап. З’едліва пасмяяцца з каго‑, чаго‑н., паздзекавацца. З халасцяка можна пакпіць, можна паблажліва паляпаць яго па плячы; з жанчынай, калі ёй трыццаць год, пра замужжа не гаварыць. М. Стральцоў. [Савось] любіў падкрэсліваць сваю перавагу над іншымі, пакпіць, сказаць з’едліва, пакрыўдзіць. Гамолка.

2. Кпіць некаторы час. Хлопцы трохі пакпілі ды супакоіліся, а Іван усё моўчкі курыў. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

point​2 [pɔɪnt] v.

1. (at/to) пака́зваць (пальцамі)

2. (at) накіро́ўваць; цэ́ліцца;

point a gun at smb./smth. цэ́ліцца ў каго́-н./што-н.

3. (to) све́дчыць (аб чым-н.)

♦

point a/the finger (at smb.) абвінава́чваць (каго́-н.)

point out [ˌpɔɪntˈaʊt] phr. v.

1. ука́зваць

2. зазнача́ць; падкрэ́сліваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

stress​1 [stres] n.

1. напру́жанне, ціск, стрэс;

in times of stress y ця́жкі час;

the stress of weаther не́пагадзь, бу́ра;

under the stress of poverty пад гнётам бе́днасці;

under the stress of fear пад уздзе́яннем стра́ху

2. значэ́нне;

lay stress on/upon smth. падкрэ́сліваць што-н.; надава́ць чаму́-н. вялі́кае значэ́нне

3. ling. на́ціск;

place/put stresses расстаўля́ць на́ціскі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дэманстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Прымаць удзел у дэманстрацыі (у 1 знач.). Сымон Чуйка тады, калі была дэманстрацыя ў гарадку, таксама быў там. Ён дэманстраваў разам з усімі. Чорны.

2. што. Паказваць што‑н. публічна, наглядным спосабам. Дэманстраваць новы кінафільм. Дэманстраваць свае дасягненні на выстаўцы. □ Давялося з вобласці запрасіць лектараў, якія адразу ж перад людзьмі дэманстравалі працэс абнаўлення абразоў, растлумачвалі недарэчнасць боскіх пісьмаў. Сабаленка. // Знарок падкрэсліваць, выстаўляць напаказ што‑н. Калі паміж Васілём і Аўгінняю вынікалі нелады, Аўгіння на злосць Васілю, сумыслу дэманстравала сваю прывязанасць да Алесі. Колас. Міхал зразумеў, што тут яму не рады, баяцца яго і нават дэманструюць сваю непрыязнасць. Карпаў.

3. што. Сведчыць пра што‑н., паказваць сабой на што‑н. Дзяржаўны бюджэт Савецкага Саюза наглядна дэманструе перавагі сацыялістычнай сістэмы гаспадаркі перад капіталістычнай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kreślić

незак.

1. чарціць, рысаваць;

kreślić projekty mostów — чарціць праекты мастоў;

2. крэсліць, маляваць;

kreślić koła patykiem na piasku — выводзіць кругі прутом па пяску;

3. крэсліць; падкрэсліваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)