адда́цца, -да́мся, -дасі́ся, -да́сца; -дадзі́мся, -дасце́ся, -даду́цца; зак.

1. каму-чаму і на што. Аддаць сябе ва ўладу пераможцы, здацца; пакарыцца не супраціўляючыся.

А. на чужую волю.

2. каму-чаму. Цалкам прысвяціць сябе каму-, чаму-н.; захапіцца чым-н, паглыбіцца ў што-н. (думкі, мары).

А. навуцы.

3. каму. Уступіць у палавую сувязь з кім-н.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Адгукнуцца, адазвацца, адбіцца; выклікаць сабою якое-н. пачуццё.

У гарах аддалося рэха.

Боль аддаўся ў паясніцы.

5. безас. Будзе аддадзена, заплачана.

Некалі аддасца.

|| незак. аддава́цца, -даю́ся, -дае́шся, -дае́цца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

преда́ться

1. (чему) адда́цца; (впасть во что-л.) упа́сці (у што); (углубиться) паглы́біцца;

2. (кому, чему) уст. адда́цца; (перейти на сторону кого-, чего-л.) перайсці́ (да каго, да чаго); (довериться) даве́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забури́ться сов., горн.

1. (углубиться, сверля горную породу) углы́біцца, паглы́біцца, бу́рачы, свідру́ючы;

2. (сойти с рельсов, засесть в грунте) забуры́цца;

вагоне́тка сошла́ с ре́льсов и забури́лась вагане́тка сышла́ з рэ́ек і забуры́лася.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

versnken

1. vt

1) апуска́ць (напр., у ваду)

2) затапля́ць (судна)

2. ~, sich паглыбля́цца (тс. перан.);

sich in ein Buch ~ паглы́біцца ў кні́гу

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

lektura

lektur|a

ж. кніжн. чытанне;

spis ~y — спіс літаратуры для чытання;

pogrążyć się w ~ze — паглыбіцца ў чытанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

уці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Паглыбіцца, улезці ў глыб, унутр чаго‑н., куды‑н. Здавалася, што зараз на галаву ўпадзе міна. Хацелася ўціснуцца глыбей у зямлю, каб ніякі асколак не зачапіў. Мележ.

2. З цяжкасцю ўвайсці, пранікнуць у што‑н. цеснае, запоўненае; ушыцца. Нарэшце падышоў аўтобус. Ён быў перапоўнены, аднак мы ўсё ж сяк-так уціснуліся ў заднія дзверцы і пакацілі ў напрамку вакзала. Шыловіч.

3. Разм. Цесна абвязаць сябе чым‑н. Уціснуцца папружкай.

4. перан. Разм. Якім‑н. чынам уладкавацца куды‑н. Сяк-так уціснуўся ў кулінарны тэхнікум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заду́мацца, заду́мвацца

1. (раздумваць) (vor sich hin) snnen* vi, nchdenklich wrden, in Gednken versnken*, sich in Gednken vertefen (паглыбіцца ў думкі);

заду́мацца над чым-н. über etw. (A) nchdenken* [nchsinnen*];

2. (вагацца) zögern vi, zudern vi, nschlüssig sein

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

zatonąć

zatoną|ć

зак.

1. затануць, патануць;

statek ~ł — судна патанула;

2. w czym перан. патануць у чым; паглыбіцца ў што

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

уткну́цца

1. (пранікнуць углыб чаго-н.) in etw. (A) indringen*;

2. (закапацца галавой, тварам у што-н.) stcken vt, vergrben* vt;

3. (паглыбіцца ў якую-н. справу) sich vertefen;

дзяўчы́нка ўткну́лася ў кні́гу das Mädchen vertefte sich in das Buch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

асе́сці, асяду́, ася́дзеш, ася́дзе; ася́дзь; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апусціцца, паглыбіцца ў зямлю, ушчыльніўшыся, зляжаўшыся.

Сцены дома аселі.

Снег за ноч асеў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апускаючыся, сесці на дно, прыстаць да чаго-н. слоем.

Муць асела на дно.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Перастаць лётаць, сесці на што-н. (пра пчол, птушак і пад.).

Рой пчол асеў.

4. Пасяліцца на пастаяннае жыхарства.

Сям’я асела ў вёсцы.

5. перан. Затрымацца, замацавацца.

Радкі верша аселі ў памяці.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць сілу, паслабець.

Голас неяк асеў, прагучаў ціха.

7. перан. Пасля ўзбуджэння аціхнуць, спыніць актыўную дзейнасць.

Чалавек змоўк, неяк асеў.

|| незак. асяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. асяда́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)