Разм. Тое, што і паварочацца 1. Людзі.. павярталіся з бежанства — хто раней, хто пазней.Пестрак.
павярта́цца2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Тое, што і паварочвацца (гл.павярнуцца ў 1 знач.). Тарэнта павяртаўся тварам да Будніка, кладучы перад ім на стале вялікія, агрубелыя ад працы.. рукі.Галавач.— Ёсць, таварыш капітан! — но абцасах павяртаецца лейтэнант, каб ісці выконваць яго загад.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спі́на, -ы, мн. -ы, спін, ж.
Частка тулава ад шыі да крыжа.
Выпрастаць спіну.
◊
Гнуць спіну —
1) многа і цяжка працаваць на каго-н.;
2) перад кім пакланяцца, угоднічаць.
За спінай вялікі вопыт работы — у мінулым.
На ўласнай спіне зведацьшто-н. — на сваім вопыце.
Не разгінаючы спіны — без адпачынку, старанна рабіць што-н.
Павярнуцца спінайда каго-, чаго-н. — выказаць абыякавасць, знявагу, перастаць звяртаць увагу на каго-, што-н.
Рабіць што-н. за спінайу каго-н. — без ведама каго-н.
|| памянш.спі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
|| прым.спінны́, -а́я, -о́е.
Спінныя пазванкі.
С. мозг (у пазваночніку).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паваро́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.дапавярнуцца (у 1, 2 і 4 знач.).
2.Разм. Быць, знаходзіцца дзе‑н. Дзе б .. [Анісімаў] ні паварочваўся, каля яго заўсёды збіраліся людзі.Паслядовіч.[Даніла:] — Ну, дзядзька Батура, як ты дзе паварочваешся?Крапіва.
3.Разм. Рабіць, выконваць што‑н. [Сякач:] — Наперадзе ў вас многа спраў. Весялей паварочвайцеся.Алешка.— Каб яны спрахлі, гэтыя скаргі. Толькі паспееш разабрацца з адной, як табе падсоўваюць другую. Адно паварочвайся!Паўлаў.
4.Зал.да паварочваць.
•••
Язык не паварочваеццагл. язык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
оберну́тьсясов.
1.(повернуться)павярну́цца, абярну́цца;
2.перен. (принять иное направление)павярну́цца;
э́то зави́сит от того́, как обернётся де́ло гэ́та зале́жыць ад таго́, як паве́рнецца спра́ва;
3.(о капитале) торг. абярну́цца;
4.(совершить путь туда и обратно) разг. звярну́цца;
5.(справиться с делами) разг. упра́віцца;
6.(превратиться) фольк. перавярну́цца (у каго); ператвары́цца (у што); абярну́цца (у каго, у што, кім, чым);
оберну́ться во́лком абярну́цца во́ўкам (у во́ўка).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
zúkehrenvt паваро́чваць; перан. адвярну́цца (ад каго-н.);
j-m das Gesícht ~павярну́цца да каго́-н. тва́рам;
(D) zúgekehrt sein быць паве́рнутым (да чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
1.Павярнуцца з аднаго боку на другі; павярнуцца процілеглым бокам. Рыгор так смачна спаў, што нават ніводнага разу не перавярнуўся з боку на бок.Гартны.У адзін момант ускінуў .. [Карага] плячыма і перавярнуўся тварам да свайго смяртэльнага ворага, стараючыся вызваліць рукі.Колас.// Перакуліцца, перакінуцца. Машына з’ехала ўбок і перавярнулася пад адкос.Чорны.Толькі зашапоча, загамоніць узрушаная плугам зямля і перавернецца быльнёг дагары нагамі.Баранавых.
2.перан. Стаць зусім іншым, рэзка змяніцца, перамяніцца. [Маці:] — Нешта на свеце перавярнулася. Быў у сям’і спакой, лад, а тут — на табе.Пестрак.
3. Прайсці, перабыць. За шэсць год вайны і за дзве акупацыі на гэтай дарозе перавярнулася бездань людзей.Чорны.
4.перан. Ператварыцца ў каго‑, што‑н. Былі рублі, ды перавярнуліся ў вераб’і.Прымаўка.// Прыняць іншую веру. Гэты малады юрыст за свой кароткі час паспеў з немца ператварыцца ў рускага, а потым у паляка, з лютэраніна перавярнуўся на католіка, з прапаведніка ў пракурора.Машара.// У казках і народных павер’ях — прыняць іншы выгляд, ператварыцца ў каго‑, што‑н. пры дапамозе чараў. Перавярнуўся б зараз у ваўка, У ворана... І жыў бы ў гэтым лесе, Пракляўшы чалавецтва і вайну.Пысін.
•••
Перавярнуцца ўверх дном — карэнным чынам змяніцца, стаць іншым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)