простыя рэчывы, што не маюць характэрных для металаў уласцівасцей. Для Н. характэрна кавалентная сувязь, нізкія цепла- і электраправоднасць. Многія з іх у звычайных умовах газападобныя. Да Н. адносяцца: вадарод, бор, вуглярод, крэмній, азот, фосфар, мыш’як, кісларод, сера, селен, тэлур, галагены і інертныя газы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫ́ЎНАЕ АСЯРО́ДДЗЕ,
1) у квантавай электроніцы — рэчыва, у якога высокія энергетычныя ўзроўні часцінак заселены больш, чым нізкія (т.зв. інверсная заселенасць). Вымушанае выпрамяненне актыўнага асяроддзя выкарыстоўваецца для ўзмацнення і генерацыі эл.-магн. хваляў (гл.Квантавы ўзмацняльнік, Квантавы генератар).
2) У оптыцы — рэчыва, якому ўласцівая натуральная аптычная актыўнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РТЫ,
лёгкія санкі для сабачай або аленевай запрэжкі. Сродак перамяшчэння на поўначы Еўропы, Азіі, Амерыкі. Вядомы яшчэ да н.э. Сабачыя Н. больш нізкія і лёгкія, у іх запрагаюць цугам або веерам, звычайна 6—12 сабак, у аленевыя — ад 1 да 7 аленяў. Есць таксама ручныя Н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ГАДА,
возера ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., у бас.р. Зарудзеча, за 7 км на З ад г.п. Глуск, на нізінным балоце Выгада. Пл. 0,78 км², даўж. 1,35 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 0,5 м. Берагі нізкія. Моцна зарастае, дно выслана сапрапелем. Летам амаль перасыхае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пра́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
Адчуваць моцную прагу да чаго‑н.; моцна жадаць чаго‑н. Нізкія дрэўцы, нядаўна пасаджаныя на набярэжнай, пажаўцелыя, чахлыя. І яны прагнуць свежага паветра і чыстай вады.Лынькоў.[Валодзю] як бы хацелася аддаліць той момант, якога ён даўно прагнуў, момант спаткання з маці.Чорны.
Пры дапамозе чаго‑н. цяжкага зрабіць прагіб, выгіб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разва́лы, ‑аў; адз.няма.
1. Рама з трох жэрдак, якая кладзецца на сані для большай умяшчальнасці. На шырокіх, з разваламі, закіданых саломай санях сядзела жанчына.Галавач.Каб павялічыць пагрузачную пляцоўку саней, паўзверх іх клаліся развалы.«Помнікі».
2.Нізкія і шырокія сані з такой рамай. Балота моцна ўкавана, А снегу — на лапаты дзве... І на развалах стог духмяны У вёску між кустоў плыве.Дукса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раско́ўзаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад раскоўзаць.
2.узнач.прым. Слізкі, коўзкі. Пятро доўга ішоў раскоўзанай вуліцай паўз абшытыя шалёўкай прысадзістыя дамы.М. Стральцоў.Дзверы ў зямлянку былі нізкія. Спуск круты і раскоўзаны.Мыслівец.
3.узнач.прым. Раскіданы, растрэсены коўзаннем. Людзі з .. [фурманак] ціха паглядалі .. на раскоўзаную салому пад сабою.Чорны.Кандрат вельмі ж падазрона зірнуў на раскоўзаны ложак.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЫ́НКА,
рака ў Беларусі, у Гарадоцкім і Віцебскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток Зах. Дзвіны. Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 78 км². Пачынаецца ў лясным масіве Астраўская дача, за 6 км на ПнУ ад в.Нізкія Гарадоцкага р-на. Упадае ў Зах. Дзвіну каля в. Пруднікі Віцебскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЧАВА,
возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дражбітка, за 30 км на ПнУ ад Полацка. Пл. 0,28 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 3,5 м. Пл. вадазбору 2,75 км². Схілы катлавіны выш. да 4 м, берагі нізкія, забалочаныя, пад лесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСВЯ́ТА,
возера ў Беларусі, у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, за 15 км на ПдЗ ад г.п. Шаркаўшчына, сярод балота Мох. Пл. 0,5 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 0,4 км. Берагі нізкія, тарфяністыя, з балотнай расліннасцю. Зарастае. На Пд з возера выцякае ручай у р. Дзісна.