Мяту́шка ’нізка (рыбы, грыбоў)’ (беш., Нар. сл.). Да матушка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абчыка́ніць ’абстрыгчы роўна, нізка’ (Юрч. Сін.), кантамінацыя аббалваніць і чыканіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вяно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.
1. Сплеценыя ў кружок лісты, кветкі.
В. з валошак.
Лаўровы в.
2. Тое, што і вянец (у 5 знач.).
3. Тое, што і нізка¹, вязка (у 2 знач.).
В. грыбоў.
|| памянш.вяно́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1 знач.).
|| прым.вяно́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
*Мятчы́шча, метчышчэ ’нізка, на якую нанізваюць рыбу’ (ТС). Да мётка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГЕМАДЫЯ́ЛІЗ (ад гема... + дыяліз),
метад ачышчэння крыві ад нізка- і сярэднемалекулярных рэчываў апаратам штучнай ныркі праз паўпранікальную мембрану і дыялізуючы раствор. Выкарыстоўваецца пры лячэнні вострай і хранічнай нырачнай недастатковасці, вострых атручэнняў. Гемадыяліз ажыццяўляе абменнае пераліванне крыві (адначасовае масіўнае кровапусканне з пераліваннем такой жа колькасці крыві), абмыванне брушыны салявым растворам (перытанеяльны дыяліз), прамыванне слізістай абалонкі кішэчніка ўмерана гіпертанічным растворам (кішачны дыяліз).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕ́РСІЯ ЛАНДША́ФТАЎ,
размеркаванне ландшафтаў па вышыні, якое не адпавядае закону вышыннай пояснасці. Найб. характэрна для раёнаў з перасечаным рэльефам тыпу нізка- і сярэднягор’яў. Можа быць выклікана інверсіяй тэмпературы, ападкаў, мясц. зменамі воднага рэжыму. У выпадку І.л. уверх па схіле фарміруюцца больш цеплалюбівыя ландшафты. Напр., у Прыамур’і ахоцкая тайга з падзолістымі глебамі змяняецца з вышынёй хвойна-шыракалістымі лясамі маньчжурскага тыпу на бурых лясных глебах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТЭЙНЕРАВО́З,
спецыялізаваны паўпрычэп для перавозкі кантэйнераў з грузамі па аўтадарогах. Яго рама размешчана нізка для забеспячэння ўстойлівасці кантэйнераў, мае спец. прыстасаванні для іх замацавання. Загружаюцца і выгружаюцца пад’ёмнымі кранамі ці аўтапагрузчыкамі. К. наз. таксама грузавыя аўтамабілі, прыстасаваныя для перавозкі кантэйнераў, і судны, грузавыя памяшканні якіх абсталяваны для размяшчэння кантэйнераў (загружаюцца праз палубныя люкі або адтуліны ў бартах). Кантэйнернае судна звычайна абсталёўваецца пад’ёмнымі кранамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
наві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Спусціцца, звесіцца нізка над чым‑н., на што‑н. Вунь навіслі нізка Вербы над вадою.Журба.Шапкі на галаве ў.. [Юркі] не аказалася,.. і пасмы чорных пераблытаных валасоў навіслі на самыя вочы.Васілёнак.
2. Распасцерціся, апусціцца, размясціцца нізка над чым‑н. [Туман] згусціў паветра, павіс над зямлёй, як полаг.Няхай.Над возерам навісла вялізная чорная хмара, стала холадна.Гурскі.Шэрае неба нізка павісла над зямлёю.Васілеўская./ Аб ночы, цішыні і пад. Над ціхай талаю зямлёю Навісла ночка той парою.Колас.
3.перан. Узнікшы, з’явіўшыся, пачаць пагражаць каму‑, чаму‑н. Над краінай навісла пагроза вайны. □ Нейкі здраднік данёс фашыстам, што Дулеба пайшоў у партызаны, і над яго сям’ёй навісла небяспека.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
níederträchtig
1.a ні́зкі, по́длы
2.advні́зка, по́дла, гню́сна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Снуз ‘чарада, шэраг’: цілый снуз кныгув (кам., Жыв. НС). Звязана з нізаць, нізка (гл.) або сноза (гл.).