Від рыбалоўнай снасці. — Стары мой, — гаворыць .. [Максім] зверху, над Толевай галавой, — зусім не схільны да вуды. Часу, кажа, шкада. Яму падай Нёман ды невад, а тут — хоць трыгубіцу. У вас гэта называецца эпічным размахам. Ясна?Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несуце́шны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога цяжка або немагчыма суцешыць. Усе плачуць. Асабліва несуцешны [гаспадар].Лужанін.// Моцны па сіле праяўлення; які не паддаецца суцяшэнню. Несуцешнае гора. □ Досыць, Нёман мой шырокі. Плакала з табой. Больш у мора не пакоціш Несуцешных слёз.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гродзенская тытунёвая ф-ка «Нёман» 4/15, 27; 12/305, 689
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
вы́гнуцца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; зак.
Прыняць дугападобную форму, утварыць выгіб. Не даходзячы да лукі, выгнуўшыся яшчэ раз каля лесу вельмі прыгожаю дугою, Нёман, забіраў управа.Колас.Залез на дрэва — ўніз ляціш, Бяроза выгнецца дугою.Барадулін.Рэчка выгнулася тут Срэбнаю падковай.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІПНЯ́НКА,
рака ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. Шчара (бас.р.Нёман). Даўж. 20,5 км. Пл. вадазбору 118 км². Пачынаецца каля в. Бенькаўцы. На ўсім працягу каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́хваціць, ‑хвачу, ‑хваціш, ‑хваціць; зак., што.
Тое, што і выхапіць. Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман. Кожны год удзярэ ён якую-небудзь штуку: то выкаціць на чый-небудзь шнур стары .. труп дрэва, то выхваціць цэлую луку ў адных і прыточыць другім.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАГІ́НСКІЯ,
род бел. патомных гутнікаў 17—20 ст. У 17—18 ст. заснавалі шмат гутаў на Чарнігаўшчыне. Канстанцін у 1866 валодаў гутай у в. Яцкуны (да 1866 маёнтак Яшуны) Астравецкага р-на. Рамуальд Іпалітавіч (1934—80) — бел. майстар шкляной скульптуры. Працаваў на шклозаводзе «Нёман» (1957—70), на шклозаводах Расіі, Украіны, Грузіі. Яго работы пераважна анімалістычнага жанру: «Конь-агонь» (1966), «Мядзведзь з бочачкай» (1967), «Ой, вы, коні, мае коні» (1969) і інш.; браты Рамуальда (у т. л. Віктар) — на шклозаводах Украіны. Іван Рамуальдавіч працуе на шклозаводзе «Нёман».
М.М.Яніцкая.
Да арт.Багінскія. В.Багінскі. Прыбор «Сямейка». 1982.Да арт.Багінскія. Р.Багінскі. Графін і шклянка. 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́СКІНІНКАЙ (Druskininkai),
гораду Літве, на р. Нямунас (Нёман). Вядомы з 1635, да 1939 наз. Друскенікі. 21,8 тыс.ж. (1997). Чыг. станцыя. Суднаходства па р.Нёман да Гродна.
Бальнеагразевы і кліматычны курорт. Першыя купальні пабудаваны ў 1837. Мяккі клімат з цёплым летам, мясц.мінер. воды і тарфяныя гразі — асн.лек. фактары пры хваробах страўнікава-кішачнага тракту, печані і жоўцевых шляхоў, нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм, лёгачных (нетуберкулёзнага паходжання), органаў апоры і руху, гінекалагічных, абмену рэчываў. У Д. каля 10 санаторыяў (у т. л. санаторый «Беларусь»), пансіянаты, бальнеагразелячэбніца, пітная галерэя, аэрасалярыі, каскадныя купальні і інш. Мемар. музей М.К.Чурлёніса, музей лесу, ландшафтны заказнік у даліне Рэйгардас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПІ́СКІЯ БАІ́ 1944,
баі партыз. брыгад Першамайскай і імя Суворава па разгроме ням.-фаш. гарнізона ў в. Купіск Любчанскага р-на (цяпер у Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл.). Гарнізон быў буйным абарончым вузлом, які блакіраваў партызанам выхад цераз Нёман у Любчанскі р-н. 17 чэрвеня 3 штурмавыя групы партызан раптоўна атакавалі гарнізон, пашкодзілі 2 дзоты, захапілі 2 станковыя і 2 ручныя кулямёты, 22 вінтоўкі. У час бою партызан М.А.Белуш закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. Неўзабаве фашысты аднавілі дзоты і ўмацавалі абарончыя збудаванні. У ноч на 2 ліп. партызаны фарсіравалі Нёман і акружылі Купіск. Пасля непрацяглага бою гарнізон здаўся ў палон.