нездага́длівы, ‑ая, ‑ае.

Няздольны хутка здагадвацца, прымаць правільнае рашэнне; някемлівы. — Дай ножык! — Навошта? — спытаў Юра. — Які ты нездагадлівы! — адказала маці, але сын ужо ўсё зразумеў. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяссі́льны

1. (вельмі слабы) krftlos, schwach;

2. перан. (няздольны, бездапаможны) mchtlos, hnmächtig, hlflos

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

dense [dens] adj.

1. густы́, ча́сты, шчы́льны (пра лес, туман, насельніцтва і г.д.)

2. infml тупы́; няздо́льны, няке́млівы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

безабаро́нны, ‑ая, ‑ае.

Няздольны абараніць сябе, пастаяць за сябе, пазбаўлены абароны. І хлапчук нечакана адчуў сябе такім безабаронным, маленькім і кволым перад гэтай вялікай ноччу, гэтым лесам. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяскры́ўдны, ‑ая, ‑ае.

Які не робіць крыўды, не прыносіць непрыемнасцей; мірны, нявінны. Але да яе [Машы] непакою за пасевы азімых аднесліся з бяскрыўднай сялянскай іроніяй. Шамякін. // Няздольны пакрыўдзіць; няшкодны. Разам з другімі рагатаў і «князь». Смяяўся шчыра, да слёз, і на хвіліну здаўся бяскрыўдным дзіцем, якому яшчэ патрэбна нянька. Карпюк. // Няздольны пакрыўдзіцца, някрыўдны; вельмі дабрадушны. [Павел] быў настолькі бяскрыўдны і бездапаможны, што з ахвотай адклікаўся, калі мы яго клікалі барабаншчыкам. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

unable [ʌnˈeɪbl] adj. няздо́льны;

be unable не магчы́, не мець магчы́масці;

I’m unable to walk. Я не магу ісці.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unthinking

[ʌnˈӨɪŋkɪŋ]

adj.

1) бязду́мны; няўва́жны, нядба́йны

2) няздо́льны ду́маць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

nieudolny

няўмелы; няздольны; бяздарны;

nieudolny śpiew — няўмелы спеў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

недзеяздо́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Кніжн. Няздольны да дзеяння, да дзейнасці. Недзеяздольная арганізацыя.

2. Спец. Які не мае права рабіць дзеянні юрыдычнага характару і не нясе адказнасці за свае ўчынкі. Недзеяздольны кліент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

niezdolny

няздольны;

niezdolny służby wojskowej — непрыдатны да вайсковай службы;

niezdolny do pracy — а) непрацаздольны;

няздольны працаваць; не ў стане працаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)