Нябесная механіка — раздзел астраноміі, які вывучае рух нябесных цел Сонечнай сістэмы.
|| прым.механі́чны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
М. рух.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сузо́р’е ’ўчастак зорнага неба, група зорак, аб’яднаных агульнай назвай’ (ТСБМ, Байк. і Некр.). Да су- і зара, зорка; калька т. зв. еўрапейскіх культурных слоў, параўн. укр.сузі́рʼе ’тс’, рус.созве́здие, чэш.souhvězdí, славац.súhvezdie, славен.sozvezdje, серб.-харв.са̀звежђе, балг.съзве́здие, макед.созвездие, што калькуюць лац.constellatio ’ўзаемнае размяшчэнне нябесных цел’. Гл. ESSJ SG, 1, 240; Борысь, Prefiks., 117. Да семантыкі параўн. польск.gwiazdozbiór ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
эфемеры́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Крылатае насякомае, якое жыве толькі адзін ці два дні; аднадзёнка. //перан. Пра што‑н. недаўгавечнае, нетрывалае, што існуе непрацяглы час.
2.толькімн. (эфемеры́ды, ‑аў). Астранамічныя табліцы, якія паказваюць становішча нябесных цел на пэўныя дні месяца і года.
[Ад грэч. ephēmeris, ephēmerídos — дзённік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КВАДРА́НТ (ад лац. quadrans чацвёртая частка),
1) у матэматыцы — плоскі сектар з цэнтр. вуглом у 90°, 1/4 частка круга. К. плоскасці — любая з 4 абласцей (вуглоў), на якія плоскасць дзеліцца 2 узаемна перпендыкулярнымі прамымі. 2)У астраноміі — стараж. вугламерны інструмент для вымярэння вышыні нябесных свяціл над гарызонтам і вуглавых адлегласцей паміж свяціламі.
3) У вайсковай справе — прылада для верт. наводкі гарматы паводле зададзенага вугла ўзвышэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМІЛЯ́РНАЯ СФЕ́РА (ад лац. armilla бранзалет, кольца),
старадаўні астранамічны інструмент для вызначэння экватарыяльных або экліптычных каардынатаў нябесных свяціл. Вядомы з 3 ст. да н.э., выкарыстоўваўся да канца 16 ст. Складаецца з некалькіх метал. кольцаў з дзяленнямі, якія маюць дыёптры і могуць паварочвацца вакол свайго цэнтр. пункта. З’яўляецца мадэллю нябеснай сферы з яе найважнейшымі пунктамі і кругамі: полюсамі і воссю свету, мерыдыянам, гарызонтам, нябесным экватарам і экліптыкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕЛІЯЦЭНТРЫ́ЧНАЯ СІСТЭ́МА СВЕ́ТУ,
вучэнне, паводле якога Зямля і інш. планеты рухаюцца вакол Сонца (дакладней, вакол агульнага цэнтра мас усёй сістэмы). Прыйшла на змену геацэнтрычнай сістэме свету. Стваральнік геліяцэнтрычнай сістэмы свету М.Капернік у сваім творы «Пра абарачэнне нябесных свяціл» (1543) матэматычна абгрунтаваў ідэю руху Зямлі і інш. планет вакол Сонца, вызначыў паслядоўнасць размяшчэння планет і іх адносную аддаленасць ад Сонца. Асн. палажэнні геліяцэнтрычнай сістэмы свету адыгралі вызначальную ролю ў станаўленні дакладнага прыродазнаўства.