Прычэ́пка ’што-небудзь прычэпленае — прывешанае, прымацаванае’; ’зачэпка, прычына’; ’несправядлівы дакор, дробязная, неістотная заўвага; прыдзірка’ (Нас., Др.-Падб., ТСБМ), пры́чапка ’прычэпка’ (Байк. і Некр.), ’тое, што прычэплена’ (Ласт.), прычо́пка ’прычэпка, прыдзірка’ (Сцяшк.), прычуо́пка ’падстава для сваркі’, прычэ́пны ’назойлівы’ (Сл. ПЗБ). Сюды ж прычэ́пніца ’чужынка’ (ТС), прычэ́пны ’сваяцкі’ (ТС). Дэрываты ад прычапіць, гл. чапля́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

iniquity

[ɪˈnɪkwəti]

n., pl. -ties

1) вялі́кая несправядлі́васьць

2) зло n.; грэх граху́ m.

3) злы або́ несправядлі́вы ўчы́нак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

непра́вый

1. (несправедливый) несправядлі́вы; (неправильный) няпра́вільны; (не резонный) няслу́шны;

непра́вый суд несправядлі́вы суд;

2. (заблуждающийся) быть непра́вым не мець ра́цыі; (ошибаться) памыля́цца;

ты непра́в, вы непра́вы пра́ўда не твая́ (ты не ма́еш ра́цыі, ты памыля́ешся), пра́ўда не ва́ша (вы не ма́еце ра́цыі, вы памыля́ецеся); см. пра́вый​II 2, 3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛЕГЕНДА́РНЫЯ КА́ЗКІ,

пераходны жанр ад рэліг. легенды да казкі, у якіх фантастыка звязана з вобразамі Бога, Хрыста, святых, анёлаў, чарцей і падпарадкавана пераважна асэнсаванню сац.быт. адносін ці супярэчнасцей; від казачнага эпасу. Частка ўзыходзіць да некананічных твораў хрысціянскай л-ры на тэмы Старога і Новага запаветаў, напр., казкі «Цар Саламон (салдат, каваль) ратуецца з пекла», «Чорт у Ноевым каўчэгу» і інш. У бел. рэпертуары каля 500 сюжэтаў Л.к., ва ўкраінскім — 196, у рускім — 56. Найб. папулярныя бел. сюжэты «Хто з’еў просвірку» (11 бел., 22 укр., 10 рус. апубл. тэкстаў), «Несцерка, або залатое стрэмечка» (12 бел. і рус., 9 укр. апубл. тэкстаў), «Праведнік у царкве» (12 бел., 10 укр., 5 рус. апубл. тэкстаў) і інш. Грані паміж Л.к. і казкамі інш. жанраў часта ледзь улоўныя. Бел. Л.к. цесна звязаны з чарадзейнымі казкамі і бытавымі. Большасць з іх накіравана супраць рэліг. міфаў і догмаў. Бог у іх падаецца як несправядлівы і жорсткі, святыя — амбітныя, зайздросныя, ілжывыя, помслівыя; ім проціпастаўляюцца справядлівыя людзі.

Нярэдка ў адпаведнасці з нар. светапоглядам святыя гаспадарлівыя, праніклівыя, дзейнічаюць на карысць працаўніка-селяніна. Так, у казцы са зб. У.​Дабравольскага «Суддзя праведны» герой выкрывае несправядлівасць Бога і святых, якія абараняюць багатых. Сумненні героя ў праведнасці Бога і бескарыслівасці святых пераходзяць у іронію над царк. вучэннем і пратэст супраць грамадскай несправядлівасці. Напр., у казцы «П’яніца» просты п’яніца высмейвае ашуканства святых Пятра, Паўла, Іаана-евангеліста і г.д. У сатырычных Л.к. высмейваюцца біблейскія міфы аб стварэнні Богам зямлі, чалавека, жывёл, нярэдка ў іх сатырычна абмаляваны і святары. Л.к. адлюстравалі супярэчнасці ў светапоглядзе сялян, у іх разуменні Бога і святых, свяшчэннага пісання.

Публ.:

Чарадаейныя казкі. Ч. 2. Мн., 1978;

Легенды і паданні. Мн., 1983.

Літ.:

Малорусские народные предания и рассказы: Свод М.​Драгоманова. Киев, 1876;

Бараг Л.Р. Беларуская казка. Мн., 1969;

Сравнительный указатель сюжетов: Восточнославянская сказка. Л., 1979. С. 185—217.

І.​У.​Саламевіч.

т. 9, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

shabby

[ˈʃæbi]

adj.

1) працёрты, зно́шаны (пра во́пратку)

2) абдзёрты, абадра́ны, абша́рпаны, запу́шчаны

3) Figur. несправядлі́вы, ні́зкі, по́длы

shabby treatment — несправядлі́вае абыхо́джаньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

unequal [ʌnˈi:kwəl] adj. (in)

1. няро́ўны, не раўназна́чны; неадно́лькавы;

an unequal match няро́ўны шлюб

2. нераўнапра́ўны, несправядлі́вы;

an unequal contest няро́ўнае спабо́рніцтва

3. fml (to) неадпаве́дны, неадэква́тны; недастатко́вы;

feel unequal to the task адчува́ць сябе непрыда́тным для тако́й пра́цы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unequal

[ʌnˈi:kwəl]

adj.

1) няро́ўны (ко́лькасьцю, паме́рам, лі́кам)

2) нядо́бра падабра́ны

3) несправядлі́вы, няро́ўны

an unequal contest — няро́ўнае спабо́рніцтва

4) недастатко́вы; неадпаве́дны

5) нерэгуля́рны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Лука́вец ’ліслівец, хітрун’ (ТС), лука́ву ’ліслівы, хітры’ (ТС), лука́вы ’д’ябал’ (Нас.), смарг., шчуч., чэрв. лукава́ты ’звілісты’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. лукавый ’хітры’, ’падманны’, ’несправядлівы’, ’злы’ (Булахаў, Гіст. 115). Укр. лука́вий, рус. лука́вый, ст.-рус. лукавецъ ’каварны, вераломны, хітрун’, лукавный ’тс’, ’звілісты’, ’дрэнны’, лукавый ’тс’, ’грэшны’, ’д’ябал’, славен. lokȁv, серб.-харв. лу̀кав, лу̀кавац, макед., балг. лукав, лука́вец, ст.-слав. лѫкавъ ’благі, сапсаваны, клапатлівы, несумленны’. Утворана ад ст.-слав. лѫка ’падман, хітрасць’ — семантычны пераход ’гнуць’ > ’падманваць’ з’яўляецца нармальным (Міклашыч, 165; Бернекер, 739; Фасмер, 2, 532; Скок, 2, 328–329; Бязлай, 2, 148; БЕР, 3, 498).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

miscarriage

[mɪsˈkærɪdʒ]

n.

1) няўда́ча f.; памы́лка f.

a miscarriage of justice — несправядлі́вы прысу́д, судо́вая памы́лка

2) прапа́жа f., недаста́ўка на а́драс

the miscarriage of a letter — недаста́ўка ліста́

3) спаро́н, вы́кідыш -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Крывы́ 1 ’выгнуты, з загібамі’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Сержп. Грам., Сцяц. Нар., Сл. паўн.-зах.). Укр. кривий, рус. кривой ’тс’, балг. крив, макед. крив, серб.-харв. кри̑в, славен. krȋv ’тс’, польск. krzywy, чэш. křivy, славац. krivy, в.-луж. křiwy, н.-луж. kšiwy, палаб. kraivĕ ’тс’. Прасл. krivъ ’не прамы, несправядлівы, левы’ мае дакладны адпаведнік у літ. kreĩvas ’тс’, лат. krievs ’тс’. Значэнне ’левы’ зафіксавана ў літ. kairė̃ ’левая рука’, лат. keĩre ’тс’, krẽilis krèiss ’левы’ з няясным словаўтваральным статусам (параўн. Фрэнкель, 203). Са славянскіх паралелей толькі серб.-харв. кри̑в зберагло абодва значэнні (’крывы’ і левы’). У астатніх выпадках значэнне ’левы’ было выцеснена прасл. lěvъ (гл. Мартынаў, Изоглоссы, 26). Параўн. Слаўскі, 3, 253–254.

Крывы́ 2 ’зайздросны’ (Жд. 3, ТС). Гл. крывы 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)