Пе́рвіца ’сена першага ўкосу’ (пух., зэльв., Сл. ПЗБ; гродз., Скарбы), рус. арх. первица ’што-небудзь першае, новае’. Да * нервы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узбудзі́цца, -уджу́ся, -у́дзішся, -у́дзіцца; зак.

1. Прачнуцца, абудзіцца.

Дзіця ўзбудзілася ад шуму.

2. Прыйсці ў стан нервовага пад’ёму.

Нервы ўзбудзіліся.

|| незак. узбуджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 2 знач.) і узбу́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).

|| наз. узбуджэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

взвинти́ть сов.

1. (цены) нагна́ць, узня́ць;

2. (нервы) узбудзі́ць, узру́шыць, напру́жыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

взви́нчивать несов.

1. (цены) наганя́ць, узніма́ць;

2. (нервы) узбуджа́ць, узру́шваць, напру́жваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

olfactory [ɒlˈfæktəri] adj. fml. ню́хальны;

olfactory nerves ню́хальныя не́рвы;

olfactory organs о́рганы ню́ху

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ператамі́цца, ‑тамлюся, ‑томішся, ‑томіцца; зак.

Вельмі ўтаміцца; знясіліцца. Нервы ператаміліся, а мыслі нейк мітусіліся ў галаве і не паддаваліся ніякаму кантролю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Первашы́б ’фіранкі, ручнікі нявесты, якія вешаюць у хаце маладога’ (ветк., Мат. Гом.). Няясиа. Да нервы і ’шыб, якое да шыбаць < рус. шибать ’кідаць’ (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нерв, ‑а, м.

1. Тонкае валакно, якое ў выглядзе адростка адыходзіць ад галаўнога і спіннога мозга і з’яўляецца састаўной часткай разгалінаванай сістэмы, здольнай служыць сродкам кіравання дзейнасцю арганізма. Зрокавы нерв. Блукаючы нерв. □ Шафёр і старшыня ехалі моўчкі. Пасля розных клопатаў у Мінску кожны нерв адпачываў сам сабою. Пестрак. Сашу быццам ударыла токам — скалануўся, уздрыгнуў кожны нерв. Шамякін. // Спец. Жылка ў лісцях раслін і крылах насякомых.

2. толькі мн. (не́рвы, ‑аў). Сістэма такіх валокнаў, якая вызначае дзейнасць арганізма, стан і паводзіны чалавека. Нервы, нарэшце, не вытрымалі.. Хваляванне, напружанасць усіх гэтых дзён раптам далі сябе адчуць, і Чыжык заплакаў. Лупсякоў.

3. перан. Цэнтр якой‑н. дзейнасці, асноўная дзейная сіла чаго‑н. Нёман быў пер вам сяла, які будзіў яго жыццё. Колас.

•••

Выматаць усе нервы гл. выматаць.

Іграць на нервах гл. іграць.

Трапаць нервы гл. трапаць.

[Лац. nervus — жыла, сухажылле.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АПЯРА́ЗВАЛЬНЫ ЛІША́Й апяразвальны герпес,

вострая інфекцыйная хвароба з пашкоджаннем нерв. сістэмы і скуры; узнікае ад віруса ветраной воспы. Бывае ў выглядзе спарадычных адзінкавых выпадкаў пераважна вясной і восенню ў дарослых (дзеці да 10 гадоў хварэюць рэдка). Прыкметы захворвання: ліхаманка, боль, пачуццё паколвання, свербу ў вобласці адчувальных нерваў (пераважна міжрэберных і трайчастага на твары). Потым узнікаюць ружовыя плямы (3—5 см і болей), на якіх праз 1—2 сут з’яўляюцца дробныя шматлікія пухіры. Праз 6—8 сут на месцы пухіроў утвараюцца скарыначкі, якія праз 3 тыдні адпадаюць, застаецца пігментацыя. Бываюць атыпічныя формы апяразвальнага лішаю: абартыўная (без высыпкі), генералізаваная (шматлікія пухіры на целе), булёзная (зліццё дробных пухіроў), гемарагічная (крывяністыя пухіры), гангрэнозная (найбольш цяжкая — на месцы пухіроў узнікае некроз тканкі, потым рубцы). У некаторых выпадках пры апяразвальным лішаі пашкоджваюцца нервы (напр., нервы твару), галаўны мозг і яго абалонкі — менінгаэнцэфаліт. Лячэнне: тэрапеўтычнае і фізіятэрапеўтычнае.

т. 1, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ру́хальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да руху, прыводзіць у рух што‑н., кіруе рухам чаго‑н. Рухальная рэакцыя. Рухальныя навыкі. Рухальная сіла. Рухальныя нервы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)