Разм. Хутка і непрыкметна перамясціцца куды‑н. Вавёрка перашмыгнула на другое дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паці́хупрысл.
1. (ціха) léise, still;
2. (неспяшаючыся) lángsam;
3. (непрыкметна) únbemerkt, vórsichtig
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
унепрыкме́тку, прысл.
Абл.Непрыкметна, ціхенька. Ён прыйдзе, як уцямнее, І засаўку ўнепрыкметку Галінкай адсуне неяк — Не ўчуе нават суседка.Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схітры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм.Непрыкметна для іншых змагчы зрабіць што‑н. на карысць сабе. Схітрыцца атрымаць кватэру без чаргі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкра́сціся, ‑крадуся, ‑крадзешся, ‑крадзецца; ‑крадзёмся, ‑крадзяцеся; пр. ‑краўся, ‑кралася; зак.
Наблізіцца, падысці крадком, непрыкметна, паціху. [Рыль] туліцца бліжэй да чаротаў, каб спрытней падкрасціся да дзікіх качак.Колас.Аднойчы да калючай агароджы лагера падкраліся трое падлеткаў.Новікаў.// Надысці, настаць неўзаметку (аб здарэннях, з’явах і пад.). Падкралася старасць. Падкралася восень. Падкраўся страх. □ Паволі і непрыкметна падкраўся вечар.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахма́рыць, ‑рыць; безас.зак.
Стаць пахмурным; зацягнуцца хмарамі (пра неба). Пасля абеду нахмарыла. Неяк непрыкметна і хутка зацягнула неба высокая лёгкая воблачнасць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пафіласо́фстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; зак.
Філасофстваваць некаторы час. [Шыковіч] са смуткам падумаў, што слабее зрок. Непрыкметна прыходзіць старасць. Хацелася пафіласофстваваць на гэту тэму.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́шмыгнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Хутка і непрыкметна выйсці адкуль‑н. Вышмыгнуць з пакоя ў сад.// Нечакана вырвацца, выслізнуць. Птушка вышмыгнула з рук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́па
(фр. sape)
роў, траншэя, падкоп у напрамку пазіцыі праціўніка для скрытага набліжэння да яго, капанне якіх практыкавалася ў 16—19 ст. ;
ціхай сапай — непрыкметна, цішком.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
закра́сціся, ‑крадуся, ‑крадзешся, ‑крадзецца; пр. закраўся, ‑лася; зак.
1.Непрыкметна, крадком пранікнуць куды‑н. Злодзей закраўся ў дом.
2.(1і2ас.неўжыв.); перан.Непрыкметна, мімаволі ўзнікнуць, з’явіцца (аб думках, пачуццях). Смутная здагадка закралася Любе ў сэрца.Васілевіч.— Прывыкнеш, Колька! — спрабаваў супакоіць таварыша Ігнась, але ў словах яго не было шчырасці: сум па дому закраўся і ў яго душу.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)