разважанне, у ходзе якога з зыходных суджэнняў (выказванняў), пасылак ці прадпасылак выводзіцца заключэнне — суджэнне, што лагічна з іх вынікае. Вывад можа быць непасрэдны і ўскосны, дакладны і гіпатэтычны. У сімвалічнай логіцы вывад вызначаецца больш строга — як паслядоўнасць выказванняў ці формул, што складаецца з аксіём, пасылак і раней даказаных формул (тэарэм). У матэматычнай логіцы пад вывадам разумеюць паслядоўнасці формул, дзе кожная з’яўляецца або зыходнай формулай, або аксіёмай, або вынікам, атрыманым паводле правіл логікі з папярэдніх формул. Гл.Дэдукцыя, Індукцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЕ́СНЯ БЕЛАРУ́СКІХ ЖАЎНЕ́РАЎ 1794 ГО́ДА»,
бел. ананімны вершаваны твор. Напісаны ў адукаваным асяроддзі шляхты з мэтай уздзейнічаць на сялянства. Стылізаваны пад нар. песню. Першы ў бел. л-ры непасрэдны заклік да нар. мас узяць у рукі зброю, далучыцца да нац.-вызв. паўстання 1794 на чале з Т.Касцюшкам. У «Песні...» выразныя водгукі польск. паўстанцкай паэзіі «касцюшкаўскіх марсельез» і патрыят. «Спеўкі кракаўскіх сялян» (1794). Паводле сваёй эстэт. сістэмы твор належыць да новай бел. л-ры.
Літ.:
Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭХНАКРА́ТЫЯ (ад грэч. technē майстэрства + kratos улада),
1) падыход да эканам. працэсаў і з’яў выключна з тэхн. пазіцый, без уліку сац.-эканам. фактараў і эканам. вынікаў кіраўніцкіх рашэнняў (гл.Тэхнакратычныя тэорыі).
2) Слой высокакваліфікаваных спецыялістаў (тэхнакратаў) — вышэйшых функцыянераў манапалізаванай вытв-сці і дзярж. апарату, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у кіраванні вытв-сцю, распрацоўцы і ажыццяўленні эканам. палітыкі.
3) Грамадскі рух у ЗША у 1930-я г., мэтай якога было дасягненне ўсеагульнага дабрабыту пры дапамозе індустрыяльнага перавароту ў выніку навук. планавання вытв-сці ў нац. маштабах (лідэры Г.Лоэб, Г.Скот).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ша́хта, -ы, М -хце, мн. -ы, шахт і -аў, ж.
1. Вертыкальная ці нахіленая горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на паверхню; шахтавы ствол.
Заваленая ш.
Спускацца ў шахту.
2. Горнапрамысловае прадпрыемства, якое вядзе падземную здабычу карысных выкапняў; месца здабычы іх.
Працаваць у шахтах.
3. Вертыкальная падоўжаная поласць у некаторых прамысловых канструкцыях (спец.).
Ліфтавая ш.
|| прым.ша́хтавы, -ая, -ае.
Шахтавая печ.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
непасрэ́днасць, ‑і, ж.
Уласцівасць непасрэднага; натуральнасць. Непасрэднасць пачуццяў. □ Гады, што аддзяляюць нас ад падзей мінулага, аслабляюць непасрэднасць эмацыянальных адносін да іх.Перкін.//Непасрэдны характар, непасрэдныя паводзіны. Юнацкая непасрэднасць. □ [Голас], здавалася, вось-вось.. сарвецца. Але колькі ў ім было непасрэднасці, шчырасці, замілавання!Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕРАСНЁЎСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1870у Францыі,
буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Францыі, якая знішчыла Другую імперыю і абвясціла рэспубліку. Падрыхтавана працяглым крызісам банапартысцкага рэжыму, паскорана паражэннямі франц. войск у франка-прускай вайне 1870—71. Непасрэдны штуршок — паражэнне пад Седанам і здача ў палон Напалеона III з арміяй (2 вер. 1870). 4 вер. паўстанцы Парыжа ўварваліся ў Бурбонскі палац і дамагліся ад Заканад. корпуса звяржэння дынастыі Бурбонаў. У той жа дзень у ратушы абвешчана рэспубліка. Перамога працоўных была выкарыстана буржуазіяй, якая узурпіравала ўладу; прадстаўнікі рэв. дэмакратыі ва ўрад не трапілі. Вераснёўская рэвалюцыя дала пачатак Трэцяй рэспубліцы ў Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ВЕРЫДЖ (Beveridge) Уільям Генры (5.3.1879, г. Рангпур, Бангладэш — 16.3.1963),
англійскі вучоны-эканаміст. Чл. Брытанскай акадэміі (1937). У 1919—37 дырэктар Лонданскай школы эканам. і паліт.навук. У 1940—44 прэзідэнт Каралеўскага эканам.т-ва. Паслядоўнік Дж.М.Кейнса, імкнуўся спалучыць яго ідэі з ліберальнай дактрынай, выступаючы за больш непасрэдны кантроль дзяржавы над эканомікай. Гал. тэма яго даследаванняў — беспрацоўе. У 1942 па даручэнні брыт. ўрада распрацаваў «план Беверыжда», які прадугледжваў спалучэнне дзярж. палітыкі поўнай занятасці з сац. страхаваннем і ўсеагульнай бясплатнай сістэмай аховы здароўя. Гэты план пакладзены ў аснову сац. палітыкі Вялікабрытаніі пасля 2-й сусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
наі́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае, не набыў жыццёвага вопыту, непасрэдны; прастадушны. Са спагадай гляджу на чалавека, наіўнага, няўмелага, неспрактыкаванага, і хочацца яму памагчы.Вярцінскі.На новае месца працы ў вёску Выганы Лабановіч прыехаў не наіўным летуценнікам, а сталым чалавекам.Пшыркоў.// Які выражае прастадушнасць. Наіўныя вочы. Наіўны выраз твару. □ — А вы будзеце мяне слухаць? — голас у Адама быў кволы, па-дзіцячаму наіўны.Паслядовіч.// Пазбаўлены жыццёвага вопыту. Наіўнае пытанне. Наіўныя ўяўленні аб жыцці. □ Праз тыдзень пісанне было закінута, бо самому аўтару яно здалося вельмі наіўным і смешным.Колас.//Непасрэдны, без хітрасцей. Гэта была дзіцячая песенька 1 простая, наіўная.Лынькоў.
[Фр. naïv.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бо́львар ’фальварак’ (Яшкін). Відавочна, з *фольварк (< польск.folwark < ням., гл. Варш. сл., 1, 759; Брукнер, 124). Праўда, непасрэдны пераход ф > б не вельмі засведчаны (прыклады тыпу ба́са ’кадушка’, басоля ’фасоля’ (гл.) можна тлумачыць і іначай), але іншай магчымасці этымалагізавання, здаецца, няма.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
live[laif]a прамы́, непасрэ́дны (пра тэле- і радыётрансляцыю);
~ sénden ве́сці праму́ю перада́чу
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)