бубні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; ‑нім, ‑ніце; незак., што і без дап.
Разм.
1. Біць у бубен; барабаніць. [Юрка:] — Нашто вы бубен дасталі? [Жыгунец:] — Бубніць пайду.Чорны.// Ствараць, утвараць гукі, падобныя да гукаў бубна. Аднастайна, сумотна бубніць дождж у шыбы акон.Шамякін.
2.перан. Гаварыць ціха, незразумела, манатонна. Таркевіч рабіў уражанне сярдзітага чалавека. Бровы яго пераважна былі нахмураны, ён меў звычай бубніць і прыгаворваць: «Ці гэта парадак?»Колас.Дастаўшы чыгунок ці якую варэйку, .. [Андрэй Данілавіч] адхопліваў гарачы кружок, заглядваў у пасудзіну і дабрадушна бубніў: «Ну, а тут што ёсць? Чаго нам тут накухарыла?»Ракітны.// Назойліва паўтараць адно і тое ж. — Печаны гад! І зямля іх такіх носіць. Усю дарогу мне бубніў, што вайне канец.С. Александровіч.
•••
Бубніць (сабе) пад нос — гаварыць вельмі ціха, незразумела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзі́ка, прысл.
1.Прысл.да дзікі.
2. Са страхам, спужана. — Зараз загарыцца наш дом, — сказала Марына, дзіка азіраючыся.Чорны.
3.узнач.вык. Дзіўна, незвычайна. [Валя:] Людзі мастацтва і раптам здраднікі. Як гэта агідна, дзіка і незразумела.Карпаў.
4.узнач.вык. Глуха, запушчана. Я ў сад пайшоў. Усё глуха, дзіка. Усё травою зарасло.Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
немаве́дама, прысл.(успалучэннісасловамі «што», «як», «адкуль», «куды» і пад.).
Невядома, незразумела. Такі адказны момант, а інжынер, якому даручана важнейшая справа, знаходзіцца немаведама дзе.Шыцік.Рыпучыя колы бежанскай фурманкі мелюць жарству дарогі, якая вядзе немаведама куды.Сабаленка.Шафёр немаведама чаму даў сігнал, ды такі рэзкі, што Карл.. ад нечаканасці шарахнуўся ўбок.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ку́даса ’мяцеліца, непагадзь’ (Касп., Жыв. сл., Янк. Мат., Мал., Сцяц. Нар., Чач., Сцяшк., Яруш.). Карскі (Беларусы, 137) разглядаў гэта слова як запазычанне з літ.kū̃das ’слабы’. Семантычна зусім незразумела. Надзейнасць гэтага супастаўлення цалкам залежыць ад дакладнага вызначэння непасрэднай балтыйскай крыніцы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́мжыць ’іржаць’ (ДАБМ, камент., 891), рэ́мжыты ’тс’ (Сл. Брэс.), рэ́мжаць ’плакаць усхліпваючы; раўці’ (ТС), рэ́мжа ’плакса’ (ТС). Славац.remziť, remzať ’хутка незразумела казаць’, балі. ръмжа, рънжа ’рыпаць’. Найбольш верагодна, праславянскі дыялектызм з рэфлексамі насавых (БЕР, 6, 374). Гл. далей іржаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Базграні́на ’ўсялякая ўсячына, мешаніна’, лухта, бязглуздзіца’ (Нас.). Запазычанне з польск.bazgranina ’каракулі, мазня’ (bazgrać ’незразумела пісаць, пэцкаць паперу’; у польск. мове гэта наватвор з XVIII ст., паходжанне яго няяснае, гл. Брукнер, 18; Слаўскі, 1, 29; вельмі няпэўна Махэк₂, 49: пераробка слова skrabač).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бубні́цьразм.
1. (біцьубубен) die Schéllentrommel schlágen*;
2.перан. (гаварыцьнезразумела, ціха) brúmmen vi, in séinen Bart brúmmen, vor sich hin brúmmen; únaufhaltsam wiederhólen [spréchen*]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Курава́й ’род травяністых раслін сямейства матыльковых’ (ТСБМ), ’астрагал салодкалісты, Astragalus glycyphyllus L.’ (Кіс.). У адпаведнасці да фармальнага крытэрыю ўтварэнне на ‑ай, якое выкарыстоўваецца для назваў раслін тыпу малачай (ад малако) (Сцяцко, Афікс. наз., 145). Тады да курава. Семантычна незразумела. Параўн., аднак, сінанімічную назву астрагала — віхрава трава (Кіс., 21).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сфінкс, ‑а, м.
1. У старажытным Егіпце — каменная скульптура ляжачага льва з чалавечай галавой, якая ўвасабляла магутнасць фараона.
2. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — крылатая істота з тулавам ільва, з галавой жанчыны, якая забівала падарожнікаў, што не маглі разгадаць зададзеную загадку. // Пра таго, хто (або тое, што) з’яўляецца загадкай, хто (што) незразумелы (незразумела) для іншых. Вікця — дзяўчына, якую чакае Веньямін, — таксама казка. Сфінкс.Навуменка.
3. Малпа з роду павіянаў.
4. Род буйных матылёў.
[Грэч. sphinx.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)