1. Які змяніўся настолькі, што яго цяжка пазнаць. Цяжка было паверыць, што гора можа за суткі зрабіць чалавека непазнавальным.Ваданосаў.Міне некалькі дзесяткаў гадоў, і пустыні стануць непазнавальнымі.Гавеман.
2.Недаступны пазнанню. У свеце няма нічога непазнавальнага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АГНАСТЫЦЫ́ЗМ (ад грэч. agnōstos недаступны пазнанню),
філасофскае вучэнне, паводле якога немагчыма пазнанне аб’ектыўнага свету, яго сутнасці і заканамернасці развіцця, дасягненне абсалютнай ісціны; крайняя форма скептыцызму. Роля навукі абмяжоўваецца толькі пазнаннем з’яў. Тэрмін уведзены ў 1863 англ. прыродазнаўцам Т.Гекслі. Ідэі агнастыцызі прасочваліся яшчэ ў ант. філасофіі (Пратагор, сафісты). Найб. паслядоўна агнастыцызм прадстаўлены ў вучэннях Д.Юма і К.Канта. Юм лічыў, што ўсё пазнанне звязана толькі з вопытам і прынцыпова не выходзіць за яго межы, а таму нельга меркаваць пра адносіны паміж вопытам і рэальнасцю. Кант абгрунтоўваў агнастыцызм увядзеннем і размежаваннем паняццяў «рэч у сабе» (недасягальная для пазнання) і «рэч для нас» (у працэсе пазнання якой утвараецца вобраз гэтай рэчы). Пазнаючы вобраз, розум імкнецца пазнаць і «рэч у сабе», але гэта яму не ўдаецца, паколькі ён валодае магчымасцямі толькі для пазнання вобраза рэчы, таму розум канчаткова заблытваецца ва ўзаемна супярэчлівых выказваннях аб прадмеце (антыноміях), якія дапускаюць пераканаўчае лагічнае абгрунтаванне. Агнастыцызм параджаецца абсалютызацыяй, празмерным адасабленнем і проціпастаўленнем тэорыі і практыкі, пазнання і рэчаіснасці, суб’екта і аб’екта пазнання. Разнавіднасцю агнастыцызму з’яўляецца іерогліфаў тэорыя, неапазітывізм, экзістэнцыялізм і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
unerschwínglich, únerschwinglichaнедасту́пны, непасі́льны (пра цану і г.д.);
~ téuer недасту́пна до́рага
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
impenetrable
[ɪmˈpenɪtrəbəl]
adj.
1) непрахо́дны (лес); непраніка́льны
2) неўспрыма́льны да но́вага (чалаве́к, ро́зум)
3) недасту́пны(ро́зуму)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ХЛАРО́З РАСЛІ́Н,
хвароба, пры якой парушаецца ўтварэнне хларафілу ў лісці і зніжаецца інтэнсіўнасць фотасінтэзу. Прыкметы: заўчаснае пажаўценне лісця і лістапад, карлікавасць, драбналістасць, разетачнасць, засыханне верхавінак парасткаў, скручванне, мазаічнасць і інш. Часцей пашкоджвае пладова-ягадныя і дэкар. культуры. Выклікаецца Х.р. патагеннымі мікраарганізмамі, неспрыяльнымі глебава-клімат. ўмовамі, парушэннямі тэхналогіі вырошчвання культуры. Адрозніваюць спадчынны, інфекц. і неінфекц. Х.р.
Спадчынны Х.р. узнікае як мутацыя, спадчынная прыкмета шматлікіх сартоў і форм дэкар. раслін (пярэстапялёсткавасць цюльпана, стракаталістасць хларафітуму і інш.) і выкарыстоўваецца ў селекцыі. Інфекцыйны Х.р. выклікаюць вірусы, часам фітапатагенныя грыбы. На Беларусі часцей адзначаюцца хлароз маліны (жоўкнуць лісце, пладаножкі і пладаложы; плады дробныя, аднабокія і сухія), хлароз фасолі, мазаіка цукр. буракоў. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў — тлі і інш. насякомыя. Неінфекцыйны Х.р. на Беларусі ўзнікае пераважна ў выніку залішняга вапнавання глебы (жалеза ў глебе пераходзіць у недаступны для раслін стан, развіваецца жалезны Х.р.: лісце жаўцее, сохне і ападае, расліны адстаюць у росце, ураджайнасць зніжаецца, плады драбнеюць, сохнуць) і парушэнняў рэжыму мінер. жыўлення. Напр., пры недахопе серы ў кукурузы жаўцеюць ці чырванеюць жылкі і верхняе лісце парасткаў. Пры недахопе цынку ў пладовых дрэў вясной утвараюцца кальчаковыя парасткі з разеткамі дробнага пажоўклага лісця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Га́рды ’горды, ганарысты, недаступны’ (Нас.), ’горды’ (Касп., Сл. паўн.-зах.). Сюды ж га́рда ’горда’ (Нас., Касп.), га́рдасць ’гордасць’ (Нас.). Ст.-бел.гардый, гардо, гардость (Булыка, Запазыч.). Укр.га́рдий (ст.-укр.гардый). Запазычанне з польск.hardy ’тс’ (таксама gardy), hardość (gardość). Гл. Слаўскі, 1, 405; Булыка, Запазыч., 79; Цімчанка, I, 509; Рудніцкі, 1, 571. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 440.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ірацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. У ідэалістычнай філасофіі — пазбаўлены заканамернасці, а таму недаступны для розуму, мышлення; невытлумачальны.
2. У матэматыцы — які не можа быць дакладна выражаны ні цэлым, ні дробным рацыянальным лікам; несуразмерны з адзінкай. Ірацыянальны лік.// Які мае апрача чатырох асноўных арыфметычных дзеянняў яшчэ здабыванне кораня. Ірацыянальныя ўраўненні.
[Лац. irrationalis — неразумны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няві́дны, ‑ая, ‑ае.
1.Недаступны для зроку; нябачны. Маленькія камарыкі .. кучкамі гулялі на сонцы, як бы чыясьці нявідная рука трэсла ў паветры маленькую сетачку.Колас.Справа купаліся два ружовыя воблачкі, усміхаючыся нявіднаму з зямлі сонцу.Мележ.
2. Непрыкметны, несамавіты. Была.. [Юзэфа] нявідная, маленькая, хадзіла, вечна сагнуўшыся, і шоргала нагамі па зямлі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
unapproachable
[,ʌnəˈproʊtʃəbəl]
adj.
1) недасту́пны; хало́дны, стры́маны
2) непараўна́льны
an artist of unapproachable talent — маста́к зь непараўна́льным та́лентам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
niedocieczony
niedocieczon|y
кніжн.недаступны розуму; незразумелы; невядомы;
~e wyroki opatrzności — незразумелы прысуд лёсу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)