адкупі́цца, ‑куплюся, ‑купішся, ‑купіцца; зак.
Затраціўшы грошы, вызваліцца ад якой‑н. залежнасці, ад якіх‑н. абавязкаў; выкуп сябе. Дзед.. мог бы адкупіцца ад паноў вольніцу, ды, на жаль, не адкупіўся. Гарэцкі. Усцім узяў у мяне з рук пляшку, паглядзеў яе на сонцы і сказаў: — Дык што ты, гэт квасам адкупіцца хочаш? Сабаленка. / Пра вясельны звычай, калі затрымліваюць маладых, патрабуючы выкупу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаўпэ́ўненасць, ‑і, ж.
Уласцівасць самаўпэўненага; празмерная ўпэўненасць у сваіх сілах, здольнасцях і пад. [Дырэктар:] Але, на жаль, радасць мая была не доўгай. З работай ты [Верхаводка] спраўляўся нядрэнна, але адкуль у цябе з’явілася нейкая такая самаўпэўненасць, што ты ўсё можаш, і мора табе па калена!.. Губарэвіч. Гэта было зусім нечаканым для Чарнавуса, упершыню ён адчуў сябе прыніжаным і на нейкі час нават страціў ранейшую самаўпэўненасць. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нячу́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены чуласці, спагадлівасці. Яму няма каму выказаць свае скаргі, выліць жаль і боль, бо навакол нячулыя, карыслівыя і неспагадлівыя людзі. Івашын. // Які выяўляе адсутнасць чуласці, спагадлівасці. Нячулыя адносіны да чужога гора.
2. Які не рэагуе на што‑н.; раўнадушны. [Настаўніца:] — Які вы ўсё ж нячулы чалавек — такая музыка, а вы яе бязлітасна хочаце перапыніць. Барашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нядо́бра,
1. Прысл. да нядобры (у 1, 3–5 знач.).
2. безас. у знач. вык. Дрэнна. Марылька глядзіць на.. [бацьку] і маўчыць. А потым пытаецца: — Праўда, тата, — хварэць нядобра? Брыль. // Не ўсё ў парадку, не па душы. На жаль, і так яшчэ бывае. Сапун сядзіць, на іншых наракае: Прамашка ў гэтага, памылка ў таго... Усё яму нядобра, слаба. Корбан.
3. безас. у знач. вык., каму. Пра цяжкі фізічны або душэўны стан. [Вера:] — Табе нядобра, мая ягадка? Ты, можа, вады вып’еш? Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расшыфрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Разабраць, прачытаць напісанае або перададзенае шыфрам. Расшыфраваць радыёграму. □ [Сербаноўскі:] — Я вось разбіраю судовых матэрыялы. На жаль, тады ніхто не расшыфраваў гэтай запіскі. Шамякін. Немцы, вядома, сумку падабралі. Будзе кроў. Калі расшыфруюць спіскі, страшна падумаць. Навуменка. // Разм. Раскрыць, зразумець змест, сэнс якіх‑н. слоў, знакаў. // перан. Разм. Зразумець, разгадаць сэнс чаго‑н. невядомага, загадкавае. Падышоўшы да вырашэння справы з гэтага боку, мы можам вельмі проста расшыфраваць гэтае туманнае на першы погляд пытанне. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ахці, ахці мне выкл., абазначае журбу, здзіўленне (Нас.), а́хця мне ’гора мне’ (дзісн., Рам.), а́хці мненюшкі (Карскі 2–3, 85), ст.-бел. (з XV ст.) ахци ’на жаль’ (Карскі, там жа), рус. а́хти, а́хте ’ах’, ахти́ ’ах, вельмі’, а́хти мне ’ах’. Складанае слова выкл. ах + ці, ця энклітычная форма асабовага займенніка 2‑й асобы адз. л. у дав. або він. склоне, параўн. Карскі 2–3, 98, 192; Фасмер, 1, 97; Шанскі, 1, А, 180.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
żal, ~u
м.
1. жаль, журба, туга, жальба, смутак;
żal po niewczasie — запознены жаль;
żal mi go — мне яго шкада;
żal za braćmi — туга па братах;
2. нараканне;
rozwodzić ~e — наракаць;
3. крыўда;
mieć do kogo żal — крыўдзіцца на каго;
4. шкадаванне, раскаянне, дакор
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
гру́дзі, -дзе́й ед. нет, в разн. знач. грудь ж.;
шыро́кія г. — широ́кая грудь;
боль у ~дзя́х — боль в груди́;
слабы́я г. — сла́бая грудь;
жаль скава́ў г. — жа́лость скова́ла грудь;
адву́чваць дзіця́ ад ~дзе́й — отуча́ть ребёнка от груди́;
кашу́ля з вышыўкай на ~дзях — руба́шка с вы́шивкой на гру́ди;
◊ біць сябе́ ў г. — бить себя́ в грудь;
~дзьмі́ пралажы́ць сабе́ даро́гу — гру́дью проложи́ть себе́ доро́гу;
дыхну́ць на по́ўныя г. — вздохну́ть свобо́дно;
прыгрэ́ць змяю́ на (сваі́х) ~дзя́х — пригре́ть змею́ на (свое́й) груди́;
стая́ць ~дзьмі́ — стоя́ть гру́дью
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
sad [sæd] adj.
1. су́мны, сму́тны, засму́чаны; журбо́тны, марко́тны;
sad misfortune стра́шнае го́ра;
be sad at heart/with a sad heart сумава́ць, засмуча́цца;
I feel sad. Мне сумна.
2. жу́дасны, жахлі́вы, страшэ́нны;
sad to say… на жаль…;
sadder and wiser наву́чаны го́ркім во́пытам;
That’s a sad excuse. Гэта кепскае апраўданне.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Труб ‘ крык, гвалт’, тру́бес ‘галашэнне, моцны плач’ (ТС). Няясна; магчыма, паходзяць ад ням. trüben ‘засмучаць, азмрочваць’, ‘муціць, каламуціць’, trüb, trübe ‘маркотна, журботна’, trübsal ‘гора, смутак, жаль, туга, журба, маркота’; пранікненне іх адбылося, відаць, праз ідыш, параўн. ід. trojb ‘труба’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.). Гл., аднак, у Скарыны Празникъ Трубъ — яўрэйскае свята, калі пад гукі труб адбывалася ахвярапрынашэнне (ГСБМ). Параўн. таксама разм. труба́ ‘гібель, пагібель’ (ТСБМ), трубе́ц ‘канец, капцы’ (ТС), збліжэнне з якімі магло ўплываць на семантыку слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)