flüssig a

1) ва́дкі, цяку́чы; распла́ўлены

2) во́льны (пра грошы);

~es Geld наяўныя гро́шы

3):

~ máchen рэалізава́ць (маёмасць); прыве́сці ў лікві́дны стан (капітал);

Geld ~ máchen падрыхтава́ць гро́шы;

ein Kapitál ~ máchen рэалізава́ць капіта́л

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ка́са

(іт. cassa)

1) установа або аддзяленне ва ўстанове, на прадпрыемстве для прыёму і выдачы грошай (напр. ашчадная к., білетная к.);

2) скрынка, шафа для захоўвання грошай;

3) наяўныя грошы ўстановы, прадпрыемства, арганізацыі;

4) раздзеленая на ячэйкі скрынка са шрыфтам для набору.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

dysponować

незак. czym распараджацца чым; мець у распараджэнні што;

dysponować gotówką — мець пры сабе наяўныя грошы;

dysponować czasem — мець час

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ная́ўны

1. (які маецца) vorhánden; (якім можна карыстацца) verfügbar; zur Verfügung stéhend;

2. эк. bar; Bar-;

за ная́ўны раз лі́к gégen Bárzahlung, gégen bar;

ная́ўныя гро́шы гл. гатоўка;

3.: вайск. ная́ўны склад Personálbestand m -(e)s; Efféktenbestand m, Íst-Bestand m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

І́сціна ’праўда’ (ТСБМ, Бяльк.), ’пазыка без працэнтных нарашчэнняў або сума чыстага падатку без пені’ (Бяльк.), ’ісцінны, сапраўдны доўг’ (Шат.), истина ’чысты капітал’ (Шн., 2, 403), и́сцинна ’праўда’, ’сапраўдная колькасць чаго-н. узятага ці пазычанага’ (Нас.). Рус. и́стина ’праўда’, дыял. и́стинник ’наяўныя грошы, капітал’, ’першапачатковая сума крэдыту без працэнтаў’, укр. їстина ’капітал, асноўны капітал’, ’ісціна’ (Грынч.), польск. iścina ’сапраўднасць, сутнасць’, ’уласнасць’, ’наяўнасць’, чэш. jistina ’наяўнасць, капітал’, славац. istina ’тс’, славен. îstina ’праўда’, ’асноўны капітал’, серб.-харв. и̏стина ’праўда’, балг. и́стина ’тс’, макед. истина ’тс’. Ст.-слав. истина ’праўда, сапраўднасць’, ’дакладнасць’, ст.-рус. истина, истинна ’праўда’, ’сапраўднасць’, ’справядлівасць’, ’сапраўдная колькасць тавараў, грошай (без прыбытку)’, ст.-бел. истина ’праўда’. Прасл. вытворнае з суф. ‑ina (Мейе, Études, 450–452) ад *jьstъ (гл. існы). Трубачоў, Эт. сл., 8, 242; Фасмер, 2, 142; Слаўскі, 1, 472 (семантычны пераход ’правільнасць, праўда’ → ’рэч правільная, сапраўдная, істотная, галоўная, якая забяспечвае’; параўн. лац. capitalis ’галоўны’ — капітал); Шанскі, 2, I, 131 (запазычанне са ст.-слав.). Няма падстаў лічыць бел. слова запазычаным з рускай (як Крукоўскі, Уплыў, 34).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

net

I [net]

1.

n.

1) се́тка f

2) чыгу́начная се́тка, се́тка даро́г, кана́лаў

3) па́стка f.

2.

v.

1) to net a fish — злаві́ць ры́біну ў се́тку

2) накрыва́ць се́ткай

3) папа́сьці, укі́нуць мяч у се́тку

II [net]

1.

adj.

чы́сты, нэ́та (пра вагу́, прыбы́так)

net cash — ная́ўныя гро́шы, ная́ўны разьлі́к

net cost — сабе́кошт -у m.

2.

n.

сабе́кошт -у m., нэ́та вага́, чы́сты прыбы́так, дахо́д -у m.

3.

v.

зарабля́ць; дава́ць чы́сты дахо́д

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ка́са, ‑ы, ж.

1. Аддзяленне ва ўстановах, прадпрыемствах для прыёму, зберажэння і выдачы грошай і грашовых папер, а таксама памяшканне, дзе знаходзіцца гэта аддзяленне. Білетная каса. Магазінная каса. Разлічыцца ў касе. // Розныя крэдытныя ўстановы, арганізацыі, якія займаюцца галоўным чынам прыёмам і выдачай грошай. Ашчадная каса.

2. Скрынка, шафа для захоўвання грошай, каштоўных папер і інш. Дастаць грошы з касы. // Апарат для збору выручкі на гарадскім транспарце, які працуе без кандуктараў.

3. Наяўныя грошы ўстановы, прадпрыемства. Прыняць касу. □ Сёлета за садавіну і лён паклалі панежычане ў калгасную касу ні мала, ні многа, а кругленькую суму — мільён рублёў! Краўчанка.

4. У друкарскай справе — скрынка, раздзеленая на ячэйкі, са шрыфтам для набору. Наборчая каса.

•••

Каса ўзаемадапамогі — добраахвотнае аб’яднанне членаў прафсаюза на прадпрыемстве, ва ўстанове і інш. для ўзаемнай матэрыяльнай дапамогі.

[Іт. cassa.]

каса́ ​1, ‑ы́; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

Доўгія заплеценыя валасы. Насіць косы. Заплятаць косы. □ Аж да пят тугія косы ў дзяўчыны той дзівоснай. Дубоўка. Каса — дзявочая краса. З нар.

каса́ ​2, ‑ы; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

Ручная сельскагаспадарчая прылада, якая складаецца з доўгага загнутага ляза, насаджанага на касільна, і служыць для зразання травы, збожжа і інш. Каса не косіць — каса брые.., Бо ў дзядзькі рукі залатыя. Колас. Каса роўна і гладка хадзіла ў Цімохавых руках, выядала траву да голай зямлі. Капыловіч.

•••

Ісці ў касе гл. ісці.

Найшла (наскочыла) каса на камень — сутыкнуліся розныя непрымірымыя погляды, інтарэсы, характары.

Хоць касою касі гл. касіць ​1.

каса́ ​3, ‑ы́; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

1. Доўгая вузкая мель, якая ідзе ад берага; мыс. Пасоўваючыся ўніз па плыні, мы абмінулі вялікую пясчаную касу паміж асноўным рэчышчам і рукавом. В. Вольскі.

2. Вузкая паласа чаго‑н. [Партызаны] прайшлі просеку і, абмінуўшы невялічкі палетак, без развагі падаліся далей, да лясной касы. М. Ткачоў.

каса́ ​4, ‑ы́; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

Разм. Селязёнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sprzedaż

ж. продаж; рэалізацыя;

sprzedaż aukcyjna — продаж з аўкцыёну;

sprzedaż detaliczna (hurtowa) — рознічны (аптовы; гуртовы) продаж;

sprzedaż na kredyt — продаж у крэдыт;

sprzedaż obligacji — рэалізацыя аблігацый;

sprzedaż po obniżonych cenach — продаж пa пaніжаных цэнах;

sprzedaż promocyjna — прамацыйны (рэкламны) продаж;

sprzedaż wysyłkowa — тавары поштай;

sprzedaż ratalna — продаж у растэрміноўку;

sprzedaż za gotówkę — продаж за наяўныя грошы;

sprzedaż z rabatem — продаж ca скідкай;

na sprzedaż — на продаж

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)