бензі́н, -у, м.

Бясколерная гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перагонцы нафты.

|| прым. бензі́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гудро́н, -у, м.

Чорнае смалістае рэчыва, якое атрымліваецца пры перагонцы нафты.

|| прым. гудро́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нафтасхо́вішча, -а, мн. -ы, -вішч і -аў, н.

Збудаванне з рэзервуарамі для захоўвання нафты, нафтапрадуктаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

oilfield [ˈɔɪlfi:ld] n. радо́вішча на́фты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

імпарцёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Асоба, арганізацыя або краіна, якая імпартуе што-н.

І. нафты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́за, -ы, ж.

Гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перапрацоўцы нафты.

|| прым. га́завы, -ая, -ае.

Газавая бочка.

Газавая лямпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нафта...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. нафта, нафтавы, з нафты, напр.: нафтаздабыча, нафтапрадукты, нафтапрамысловасць, нафтаперапрацоўчы, нафтапромысел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прикача́ть сов., разг. падпампава́ць;

прикача́ть не́фти падпампава́ць на́фты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вазелі́н, -у, м.

Мазь, якую атрымліваюць з нафты (ужыв. ў медыцыне, касметыцы, тэхніцы).

Борны в.

|| прым. вазелі́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саля́р, -у, м. і саля́рка, -і, ж.

Прадукт перагонкі нафты, які выкарыстоўваецца як паліва.

|| прым. саля́равы, -ая, -ае.

Саляравае масла.