Наўпроці ’супраць, насупраць’ (Гарэц., Бяльк.), наупроціў ’тс’ (ТС). Ад проці(ў), гл. паў-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
візаві́
(фр. vis-a-vis)
1) твар у твар, адзін насупраць другога (напр. сядзець в.);
2) той, хто знаходзіцца насупраць (за сталом, пры гульні і г. д.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
стараве́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стараверства, старавера. [Бэла] жыла насупраць стараверскіх могілак, густа зарослых кашкай, акацыямі і старымі бярозамі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НЯСЛУ́ХА,
рака ў Драгічынскім і Іванаўскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Піна (бас.р. Прыпяць). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 422 км². Пачынаецца каля в. Заплессе Драгічынскага р-на, у верхнім цячэнні называецца Стрымня, цячэ ў межах раўніны Загароддзе і нізіны Прыпяцкае Палессе. Вусце насупрацьв. Патапавічы Іванаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
або́р Вялікі калгасны хлеў для кароў з абгароджанай пляцоўкай насупраць варот (Лёзн.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
across1[əˈkrɒs]adv.
1. упо́перак; ушырыню́;
The lake is more than a mile across. Возера больш за мілю ў шырыню.
2.насу́праць, напро́ці;
He lives just across from us. Ён жыве якраз насупраць нас.
3. на другі́ бок;
Can you swim across? Ці можаце вы пераплысці на другі бок?
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НЯМІ́ГА, Няміза,
рака ў Мінску, правы прыток р. Свіслач (бас.р. Дняпро). Даўж. каля 5 км. У канцы 19 — сярэдзіне 20 ст. заключана ў падземны калектар. Пачынаецца на ПдЗ горада, працякае пад зямлёй у раёне ўсх. часткі праспекта Жукава, вуліц Чыгуначная, Грушаўская, Разінская, Рамізніцкая, праспекта Дзяржынскага, з паўд. боку Тэатра музкамедыі, пад вуліцамі Мяснікова і Няміга, упадае ў Свіслач насупраць Траецкага прадмесця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛІ́НА ЦАРО́Ў,
скалістая раўніна ў зах. пустыні насупрацьг. Фівы на Ніле (Верхні Егіпет). У перыяд Новага царства тут размяшчаўся царскі некропаль (з 1580 да н.э.). Грабніцы фараонаў высякаліся ў вапняку, кожнай з іх на беразе Ніла адпавядаў храм, дзе здзяйсняліся абрады, неабходныя для замагільнага дабрабыту цароў. Адкрыццё ў 1922 неразрабаванай грабніцы Тутанхамона ўпершыню прадэманстравала раскошу абсталявання падобных грабніц.
Даліна цароў. Насценная размалёўка грабніцы фараона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЙР-ЭЛЬ-БА́ХРЫ,
мясцовасць на зах. беразе Ніла ў Верхнім Егіпце насупрацьг. Фівы, дзе паміж скаламі ўзведзены 2 пахавальныя храмы. Храм Ментухатэпа I, цара XI дынастыі (2050 да н.э.), складаўся з камернай грабніцы і піраміды, размяшчаўся ў дакладна спланаваным ансамблі з каланад і тэрас. Храм царыцы Хатшэпсут, XVIII дынастыі (1480 да н.э.) аналагічнай планіроўкі, але без піраміды; знакаміты сваімі рэльефамі, адзін з якіх выяўляе гандл. экспедыцыю ў Пунт.