цо́каць², -аю, -аеш, -ае; незак. (спец.).

Не адрозніваць гукі «ц» і «ч» пры вымаўленні ў некаторых народных гаворках.

|| наз. цо́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

съездII з’езд, род. з’е́зда м.;

Съезд наро́дных депута́тов З’езд наро́дных дэпута́таў;

парти́йный съезд парты́йны з’езд;

съезд госте́й з’езд гасце́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накукава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -куку́е; зак., што і чаго (разм.).

У народных павер’ях: прадказаць колькасць гадоў жыцця (пра кукаванне зязюлі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

singer [ˈsɪŋə] n.

1. спява́к; спява́чка;

a folk song singer выкана́ўца наро́дных пе́сень

2. пе́ўчая пту́шка; пяю́ха

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кашчэ́й, -я, м.

1. (з вялікай літары). У рускіх народных казках: злы і худы стары, уладальнік багацця.

К.

Бессмяротны.

2. перан. Пра вельмі худога і скупога чалавека (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

веліча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго.

1. Называць па імені і па бацьку, па званні і пад.

2. Ушаноўваць віншавальнай песняй (у народных абрадах; уст.).

|| наз. веліча́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Саўнарка́м, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Скарачэнне: Савет Народных Камісараў — назва вышэйшага выканаўчага і распарадчага органа дзяржаўнай улады ў СССР у 1917—1946 гг.

|| прым. саўнарка́маўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сельсаве́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: сельскі Савет народных дэпутатаў — прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады ў сельскім раёне.

Звярнуцца за даведкай у с.

|| прым. сельсаве́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагаво́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што і паклёп.

Арыштаваны па нагаворы.

2. У народных павер’ях: заклінанне, якое мае магічную сілу.

|| прым. нагаво́рны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

волне́ние в разн. знач. хвалява́нне, -ння ср.;

прийти́ в волне́ние усхвалява́цца, захвалява́цца;

волне́ния наро́дных масс хвалява́нні наро́дных мас;

в волне́нии усхвалява́на, хвалю́ючыся;

с волне́нием хвалю́ючыся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)