Мазня́ ’няўмела намаляваная карціна, неахайна напісаны тэкст; дрэнная, няўмелая работа’, ’лёгкія ўдары’, ’няўмелая, з промахамі стральба’ (ТСБМ, Нас.). Відаць запазычана з рус. мазня́ ’тс’. Да ма́заць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 58–59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аўто́граф, ‑а, м.

Тэкст твора, напісаны рукой аўтара; аўтарскі рукапіс. Аўтограф паэмы «Бандароўна». // Уласнаручны подпіс, надпіс. Аўтограф Якуба Коласа.

[Грэч. autos — сам і grapho — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уста́вII филол. уста́ў, род. уста́ва м.;

ру́копись напи́сана уста́вом ру́капіс напі́саны ўста́вам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

marginal

[ˈmɑ:rdʒɪnəl]

adj.

1) напі́саны або́ надрукава́ны на паля́х

2) кра́йні; бо́чны; паме́жны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

papyrus [pəˈpaɪrəs] n. (pl. papyri)

1. bot. папі́рус

2. папі́рус (матэрыял для пісьма)

3. старажы́тны тэкст, напі́саны на папі́русе

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

dutschsprachig

a

1) які́ гаво́рыць [пі́ша] на няме́цкай мо́ве

2) напі́саны па-няме́цку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

манускры́пт, ‑а, М ‑пце, м.

Старажытны рукапіс. У бібліятэцы захоўваецца 26000 манускрыптаў, некаторыя з іх напісаны 600 год назад. «Звязда».

[Ад лац. manus — рука і scribere — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арато́рыя, ‑і, ж.

Вялікі музычны твор для хору, салістаў-спевакоў і аркестра, напісаны на драматычны сюжэт і прызначаны для канцэртнага выканання.

[Іт. oratorio ад лац. oro — гавару, прашу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отве́тный у адка́з;

отве́тный вы́стрел стрэл у адка́з;

отве́тная статья́ арты́кул, напі́саны ў адка́з.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

анані́м, ‑а, м.

1. Аўтар пісьма, запіскі або літаратурнага твора, які ўтойвае сваё імя.

2. Літаратурны твор без подпісу, невядома кім напісаны.

[Ад грэч. anōnymus — безыменны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)