thick-and-thin [ˌθɪkəndˈθɪn] adj. ве́рны, надзе́йны;

a friend through thick-and-thin адда́ны ся́бра

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сейф

(англ. safe = бяспечны, надзейны)

1) незгаральная металічная шафа для захоўвання сакрэтных папер, грошай, дакументаў;

2) памяшканне з такімі шафамі ў банках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пэ́ўны, -ая, -ае.

1. Дакладна вызначаны, прызначаны.

Сустрэцца ў пэўным месцы.

2. Ясны, несумненны.

Даць п. адказ.

3. Некаторы, той ці іншы.

У працы выяўлены пэўныя недахопы.

4. Такі, якому можна даверыцца, надзейны.

П. чалавек.

Пэўная схованка.

5. Упэўнены, цвёрды.

Ісці пэўным крокам.

|| наз. пэ́ўнасць, -і, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераднява́ць, ‑днюю, ‑днюеш, ‑днюе; зак.

Разм. Перачакаць, прабыць дзе‑н. дзень. [Саша:] — Нам перадняваць трэба. Знойдзецца надзейны прытулак? Новікаў. На пятыя суткі пераднявалі мы ў лесе і завідна ўвайшлі ў незнаёмую вёску. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dependable [dɪˈpendəbl] adj. надзе́йны, на яко́га мо́жна разлі́чваць;

He is not dependable. На яго нельга разлічваць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пэ́ўны ’дакладна вызначаны, акрэслены, канчатковы; некаторы; перакананы, надзейны, упэўнены, цвёрды’ (ТСБМ), ’праўдзівы, акуратны, адпаведны, сапраўдны’ (Цых.), ’дабраякасны (пра насенне)’ (Жд. 2), пэ́ўныйнадзейны, праўдзівы, дакладны’ (Бяльк.), ’праўдзівы, верагодны’ (Яруш.), пе́ўны ’пэўны, сапраўдны’ (ТС), пе́ўный (пе́вный) ’праўдзівы, бясспрэчны’ (Нас.), ’надзейны, праўдзівы, дакладны’ (Мядзв.), ’пэўны, сталы’ (Бяльк.), ст.-бел. певный ’вядомы, дакладны, пэўны’ (Ст.-бел. лексікон), ’упэўнены, перакананы; праўдзівы’ (Сл. Скарыны); сюды ж пэўна ’напэўна, несумненна’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), пэ́ўно ’тс’ (Цых., Сл. ПЗБ), пэ́ўне, пэ́ўня ’верагодна, напэўна, бясспрэчна’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, Мал., Шат.; шчуч., З нар. сл.), пе́ўне, пе́ўня ’тс’ (Сержп., Бяльк., Шпіл.), ст.-бел. певне ’вядома, бясспрэчна’ (Ст.-бел. лексікон). Запазычана з польск. pewny ’бясспрэчны, надзейны, верагодны, бяспечны’, pewno, pewnie ’бясспрэчна, надзейна, верагодна’, гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 58 (рэфлекс э на месцы ъ; формы з е — вынік другаснай адаптацыі); прасл. *pъv‑ьnъ ад рэліктавага *pъva ’пэўнасць, давер’, параўн. санскр. pavate (корань pū‑) ’бачыць выразна’, гл. Махэк₂, 447 (пра чэш., славац. pevný ’моцны, цвёрды, устойлівы’); Банькоўскі, 2, 535, 968.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zverlässig

a надзе́йны, ва́рты даве́ру

fchlich ~ — дастатко́ва кваліфікава́ны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Тра́пны ‘цэльны, меткі; надзейны’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Ласт.), сюды ж тра́фны ‘меткі’, trápna ‘ўдала, добра’ (Варл.). З польск. trafny ‘ўдалы, меткі’, аналагічна да трапіць1, трафіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

watertight [ˈwɔ:tətaɪt] adj.

1. воданепраніка́льны; непрамака́льны;

watertight boots воданепраніка́льныя бо́ты

2. абгрунтава́ны; неабве́ржны;

a watertight plan надзе́йны план

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

злара́днічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Праяўляць злараднасць; радавацца пры няшчасці, няўдачы другіх. [Калгаснікі] сталі задумвацца, які ўпарты і надзейны чалавек іх старшыня. Яны ж не верылі [у электрыфікацыю], упіраліся, пасмейваліся з яго намаганняў, нават злараднічалі, а ён цвёрда рабіў сваё. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)