аднакла́сны, ‑ая, ‑ае.

Уст. З адным годам навучання — аб навучальных установах у дарэвалюцыйны час. Між тым, у мястэчку ёсць толькі дзве пачатковыя школы: двухкласная міністэрская і аднакласная жаночая. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фурка́цыя, ‑і, ж.

У шэрагу замежных краін — спецыяльны вучэбны план для старшых класаў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з ухілам да пэўных навучальных дысцыплін. // Група навучэнцаў, якая працуе па такому плану.

[Ад лац. furcatus — раздзелены.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

празекту́ра

(лац. prosectura)

патолагаанатамічнае аддзяленне пры лячэбных або навучальных медыцынскіх установах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прафе́сар

(лац. professor = настаўнік)

вышэйшае вучонае званне выкладчыка вышэйшых навучальных устаноў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

апраба́цыя, ‑і, ж.

1. Афіцыйнае ўхваленне, якое выносіцца на падставе выпрабаванняў, праверкі. Апрабацыя навучальных праграм.

2. Спец. Абследаванне гатунковых якасцей пасеваў сельскагаспадарчых культур, парод жывёлы для адбору лепшых з іх. Палявая апрабацыя бульбы.

[Лац. approbatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кале́гія, -і, ж.

1. Група службовых асоб, якія складаюць адміністрацыйны, дарадчы або распарадчы орган.

К.

Міністэрства адукацыі.

Рэдакцыйная к.

2. Аб’яднанне асоб адной прафесіі.

К. адвакатаў.

3. Назва цэнтральных урадавых устаноў у Расіі ў 18 ст. (гіст.)

Ваенная к.

4. Назва некаторых навучальных устаноў (уст.).

|| прым. кале́жскі, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ад’ю́нкт, ‑а, М ‑кце, м.

1. У СССР — аспірант вышэйшых навучальных ваенных устаноў.

2. У Заходняй Еўропе і ў дарэвалюцыйнай Расіі — малодшая навуковая пасада, памочнік прафесара, акадэміка, а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

[Ад лац. adjunctus — прылічаны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пансіяна́т, ‑а, М ‑наце, м.

1. Поўнае ўтрыманне таго, хто жыве дзе‑н. (у некаторых навучальных установах, на курортах і пад.).

2. Від гасцініцы, дзе можна атрымаць месца для начлегу, для стаянкі аўтамабіляў і пад.

[Фр. pensionnat.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семе́стр

(лац. semestris = шасцімесячны)

навучальнае паўгоддзе ў вышэйшых або сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акадэмі́чны, -ая, -ае.

1. гл. акадэмія.

2. Які прытрымліваецца ўсталяваных традыцый (у навуцы, мастацтве).

А. жывапіс.

3. Навучальны (у дачыненні да вышэйшых навучальных устаноў).

А. год.

4. перан. Чыста тэарэтычны, не звязаны з пракгыкай.

Гэта акадэмічныя спрэчкі.

5. У складзе назваў тэатраў, аркестраў, капэл азначае: найвышэйшай кваліфікацыі, узорны.

Нацыянальны а.

Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)