акадэмі́зм, -у, м. (кніжн.).

1. Кірунак у выяўленчым мастацтве 17—19 стст., які прытрымліваецца ўсталяваных канонаў мастацтва антычнасці і эпохі Адраджэння.

2. Чыста тэарэтычны кірунак у навуковых і вучэбных занятках, адарванасць іх ад практыкі, ад актуальных задач сучаснасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канферэ́нцыя, ‑і, ж.

З’езд, нарада прадстаўнікоў якіх‑н. дзяржаў, партыйных, грамадскіх, навуковых і пад. арганізацый для абмеркавання і вырашэння пэўных пытанняў. Партыйная канферэнцыя. Літаратурная канферэнцыя.

[Лац. conferentia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Emert

m -en, -en пенсіяне́р (найчасцей аб настаўніках, навуковых супрацоўніках)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

memoir

[ˈmemwɑ:r]

n.

1) біяграфі́чны за́піс, аўтабіягра́фія

2) справазда́ча навуко́вых дасьле́даваньняў

memoirs —

а) мэмуа́ры, успамі́ны pl. only.

б) аўтабіягра́фія

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

цеплатэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Галіна тэхнікі, якая займаецца пытаннямі атрымання і выкарыстання цяпла ў прамысловасць сельскай гаспадарцы, побыце і пад. // Комплекс навуковых дысцыплін па вывучэнню метадаў атрымання, ператварэння і выкарыстання цеплаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́бнік 1, ‑а, м.

Пасудзіна для захоўвання жаб (у навуковых кабінетах, лабараторыях).

жа́бнік 2, ‑у, м.

Шматгадовая водная свабодна плаваючая расліна сямейства жабнікавых з ніцепадобным сцяблом і доўгачаранковым сэрцападобным лісцем (расце ў азёрах, сажалках).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Naturli¦en

pl

1) праду́кты харчава́ння

in ~ bezhlen — плаці́ць нату́рай

2) прадме́ты прыродазна́ўча-навуко́вых кале́кцый

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

аспіранту́ра, ‑ы, ж.

Сістэма падрыхтоўкі пры вышэйшых навучальных установах або навукова-даследчых інстытутах прафесарска-выкладчыцкіх і навуковых кадраў. [Люба:] — Сур’ёзная, ну і разумная, нічога не скажаш, прафесар раіў ёй [Веры] у аспірантуру падавацца пасля інстытута. Лынькоў. // Дзейнасць, вучоба аспіранта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анатамі́раваць

(ад гр. anatome = рассячэнне)

прэпараваць труп для навуковых або судова-медыцынскіх мэт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

футурало́гія

(ад лац. futurum = будучыня + -логія)

галіна навуковых ведаў, якая займаецца прагназіраваннем сацыяльных працэсаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)