МЕДАГО́НКА,

машына цэнтрабежнага дзеяння для выдалення пчалінага мёду з сотаў. Складаецца з бака, ротара, касет, у якія ўстаўляюцца рамкі з сотамі, рэдуктара. Вярчэнне ротара — ад электрарухавіка або ручное.

Пры вярчэнні касет з рамкамі пад уздзеяннем цэнтрабежнай сілы мёд выдаляецца з сотаў, па сценках бака сцякае на дно і выпускаецца праз кран у пасудзіну. Бываюць хардыяльныя, у якіх мёд выдаляецца спачатку з аднаго боку сотаў, а пасля іх паварочвання — з другога, і радыяльныя, у якіх рамкі размешчаны рабром да сценкі і мёд выкідваецца адразу з абодвух бакоў.

Медагонкі: 1 — хардыяльная з касетамі; 2 — радыяльная з фільтрам.

т. 10, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мядо́к, ‑дку, м.

Разм. Ласк. да мёд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́пец (род. лі́пцу) м., разг. ли́повый мёд, ли́пец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

медава́рня, ‑і, ж.

Памяшканне, дзе вараць мёд (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цукрава́цца, ‑руецца; незак.

Крышталізавацца ў цукар. Варэнне цукруецца. Мёд цукруецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dwójniak

м. пітны мёд

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Wábenhonig m -s со́тавы мёд

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Met m -s мёд (напой)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Schéibenhonig m -s со́тавы мёд

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

miód, miodu

м. мёд;

miód pitny — мёд (напой);

miód w plastrach — сотавы мёд;

podbierać miód — вымаць соты з вулляў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)