Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ро́каш, ст.-бел.рокошъ ’бунт, мяцеж’ (XVI ст.). Відаць, праз ст.-польск.rokosz ’нарада, перамовы’, ’сейм, з’езд’, ’бунт’, якое з венг.Rákos ’поле ў Венгрыі, дзе адбываліся сходы сойму’ > ’(у Рэчы Паспалітай) узброенае выступленне, паўстанне шляхты супраць караля пад лозунгам абароны вольнасцей’, ’бунт, мяцеж’, ’шляхецкі з’езд, сеймік’ (SWO, 1980, 653).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Empörungf -, -en
1) абурэ́нне
2) бунт, мяце́ж
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
бунт
(польск. bunt, ад ням. Bund = звязак)
1) стыхійнае паўстанне, мяцеж;
2) перан. пратэст, абурэнне;
3) уст. звязак, кіпа; стос.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПАЎСТА́ННЕ,
масавае ўзброенае выступленне супраць пануючых класаў у абарону класавых або нац. інтарэсаў. Адрозніваюць: масавае рэв. ўзброенае П. з мэтай заваявання паліт. улады; бунт — стыхійнае, неарганізаванае выступленне мас; путч — выступленне гал. чынам афіцэрскіх груп для ўстанаўлення ваен. дыктатуры, а таксама мяцеж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́РМАНАЎ Дзмітрый Андрэевіч (7.11.1891, с. Серада, цяпер г. Фурманаў Іванаўскай вобл., Расія — 15.3.1926),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1912—15). У 1918 чл. Іванаўскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, сакратар Іванава-Вазнясенскага губкома РКП(б); з 1919 камісар 25-й дывізіі Усх. фронту (камандзір В.І.Чапаеў), нач. палітупраўлення Туркестанскага фронту, нач. палітаддзела Кубанскай арміі. З 1923 сакратар Маскоўскай арг-цыі РАПП. Друкаваўся з 1910. Першы адметны твор — аповесць «Чырвоны дэсант» (1922). У рамане «Чапаеў» (1923, экранізацыя 1934) стварыў вобраз таленавітага нар. палкаводца. Аўтар рамана «Мяцеж» (1925), «Дзённікаў (1914—1916)» (апубл. 1929), апавяданняў, нарысаў, літ.-крытычных артыкулаў. На Беларусі паводле яго раманаў «Мяцеж» і «Чапаеў» паст. інсцэніроўкі (адпаведна 1927, БДТ-1; 1932, Дзярж.рус.драм.т-р).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТО́Н II (Otto; 955—7.12.983),
кароль і імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» з 973. Сын Атона I. У Германіі ўмацоўваў створаную бацькам епіскапальную сістэму, задушыў сепаратысцкі мяцеж герцага Баварскага (976). Імкнучыся захапіць паўд. Італію, пацярпеў паражэнне ад Візантыі і арабаў (982). Пры ім б.ч. палабскіх славян у выніку паўстання 983 надоўга вызвалілася ад герм. панавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРАСІБІ́Р, Цэнтральны выканком Саветаў Сібіры,
вышэйшы орган сав. улады ў Сібіры. Створаны ў кастр. 1917 на 1-м з’ездзе Саветаў Сібіры ў г. Іркуцк, старшыня Б.З.Шумяцкі. Пад націскам чэхаславацкіх (гл.Чэхаславацкага корпуса мяцеж 1918) і белагвардз. войск летам 1918 эвакуіраваўся ў г. Верхнеудзінск (цяпер Улан-Удэ), потым у г. Чыта. Скасаваны 28.8.1918.