2) падстаўка, на якой устанаўліваецца скульптура ў музеі, на выстаўцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
захо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да захавацца.
2.(1і2ас.неўжыв.). Знаходзіцца, змяшчацца дзе‑н., у чым‑н. Да 1941 года чучала.. [зубра] захоўвалася ў заалагічным музеі ў Белавежы.В. Вольскі.Частка.. [ранніх твораў Бядулі] не друкавалася і захоўваецца ў рукапісным аддзеле цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі навук Літоўскай ССР.Каваленка.
3.Зал.да захоўваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ЛЕНСКІ МУЗЕЙ СТАРАЖЫ́ТНАСЦЕЙ.
Існаваў у Вільні з 1856 да пач. 1-й сусв. вайны. Засн. 29.4.1855 Я.П.Тышкевічам, адкрыты 1.12.1856. Аддзелы: археалогія, этнаграфія, мастацтва, зброя, мінералогія, арніталогія. Свае калекцыі музею перадалі Я.П. і К.П.Тышкевічы, У.Сыракомля, А.К.Кіркор, Т.У.Нарбут, М.І.Балінскі, Ф.К.Багушэвіч, А.А.Плятар і інш. У канцы 19 ст. ў фондах налічвалася больш за 12 тыс. экспанатаў, у т. л.стараж. рукапісы, інкунабулы, рэдкія выданні 15—18 ст., багатыя калекцыі зброі, слуцкіх паясоў, габеленаў, графікі, скульптуры, партрэтаў прадстаўнікоў магнацкіх родаў Радзівілаў, Тышкевічаў, Хадкевічаў, Храптовічаў, Сапегаў, гербаў гарадоў Беларусі і Літвы, этрускіх ваз, яп., італьян. і кіт. тканін, фарфору, бронзавых вырабаў, нумізматычныя калекцыі (у 1858 былі 3264 антычныя, усх., рус., польска-літ., зах.-еўрап. манеты). Пераважная большасць матэрыялаў была з Беларусі. У фондах музея ўпершыню выкарыстаны метад захавання прадметаў па аднароднасці матэрыялаў, з якіх яны зроблены (метал, дрэва, шкло, косць, папера і г. д.). Пры Віленскім музеі старажытнасцей дзейнічала Віленская археалагічная камісія. У сувязі з паўстаннем 1863—64 музей падвергнуты рэвізіі, пасля якой шмат экспанатаў адпраўлена ў Маскву, але пазней частка іх вернута. Большасць экспанатаў цяпер зберагаецца ў гіст.-этнагр.музеіАН Літвы і Рэсп. мастацкай галерэі Літвы, Музеі бурштыну (г. Паланга), Дзярж.гіст.музеі (г. Масква), Нар.музеі (г. Варшава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЖКО́Ў (Мікалай Георгіевіч) (24.6.1886, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 12.3.1956),
гісторык. Д-ргіст.н. (1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1911). Працаваў у Маскоўскім архіве Мін-ва юстыцыі. З 1917 выкладаў у Маскоўскім археал. ін-це, Ніжагародскім ун-це, працаваў у Музеі рэвалюцыі, у музеі «Катарга і ссылка», з 1935 у Ін-це гісторыі АНСССР. Даследаваў гісторыю і крыніцазнаўства ВКЛ, Беларусі эпохі феадалізму, займаўся храналогіяй рускіх летапісаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖМЕНЬ»,
«цмень», каменны метэарыт, які выпаў у 1858 каля в. Цмень Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Маса 246 г. Належыць да ахандрытаў. Асн. частка (116 г) зберагаецца ў Венскім нац. прыродазнаўча-гіст.музеі, 26,6 г — у калекцыі метэарытаў Рас.АН (Масква), 6,8 г — у Амер.музеі прыродазнаўчай гісторыі (Нью-Йорк). Гл. таксама Метэарыты.
Літ.:
Бордон В.Е., Давыдов М.Н. Рожденные в космосе. Мн., 1982. С. 36—37.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАБРО́ДДЗЕ»,
каменны метэарыт, які ўпаў у 1893 каля в. Заброддзе Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. Маса 3155 г. Належыць да хандрытаў. Асн. частка метэарыта зберагаецца ў музеі Віленскага ун-та, 195 г — у калекцыі Адэскага ун-та, 3 г — у Брытанскім музеі. Муляж метэарыта знаходзіцца ў Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі. Гл. таксама Метэарыты.
Літ.:
Бордон В.Е., Давыдов М.Н. Рожденные в космосе. Мн., 1982. С. 37—38.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГА́РКА,
горад у Расіі, у Краснаярскім краі, на Ігарскай пратоцы р. Енісей. Засн. ў 1929. 17,9 тыс.ж. (1992). Буйны порт, даступны для марскіх суднаў. Аэрапорт. Лесакамбінат (піламатэрыялы) і рыбазавод. Навук.-доследная станцыя па вывучэнні шматгадовай мерзлаты Сібірскага аддзялення Рас.АН, філіял Ін-та эксперым. медыцыны (па вывучэнні і папярэджанні цынгі). Музеі шматгадовай мерзлаты і гісторыі асваення енісейскай поўначы.(па вывучэнні і папярэджанні цынгі). Музеі шматгадовай мерзлаты і гісторыі асваення енісейскай поўначы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
экспанава́ць
(лац. exponere = выстаўляць напаказ)
1) паказваць які-н. прадмет на выстаўцы, у музеі;
2) дзейнічаць святлом на фотаплёнку, кінаплёнку;
3) ставіць шахматную фігуру пад удар у час гульні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дубле́т
(фр. doublet, ад double = падвойны)
1) другі экзэмпляр якой-н. рэчы ў калекцыі, музеі, бібліятэцы і г. д.;
2) адначасовы выстрал з абодвух ствалоў дубальтоўкі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АРЦЁМЕНКА (Кацярына Гаўрылаўна) (н. 10.10.1925, с. Пяскі-Радзькаўскія Бароўскага р-на Харкаўскай вобл.),
бел. майстар пляцення мастацкіх вырабаў з саломы. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Заснавальніца промыслу саломапляцення на Магілёўскай ф-цы маст. вырабаў. У творчасці этнагр. і быт. сюжэты («Вяселле», «Беларускія дзяўчаты», «Хлеб-соль Магілёўшчыны», «Тройка», «Конь-агонь»), анімалістычная тэматыка (цукерніцы, каўшы, хлебніцы і інш. ў выглядзе жывёл і птушак). Лепшыя работы захоўваюцца ў Нац.маст.музеі Беларусі, Нац.музеі гісторыі і культуры Беларусі і інш.