свірэ́па, ‑ы, ж.

Пустазелле, палявая шматгадовая расліна сямейства крыжакветных з жоўтымі кветкамі. Паміж зялёнага мора, якое хвалямі пералівалася на сонцы, месцамі былі спрэс жоўтыя плямы свірэпы. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пале́глы, ‑ая, ‑ае.

Які прыгнуўся сцяблом да зямлі (пераважна пра збожжавыя расліны). Марнавалася пераспелая і палеглая ярына. Машара. Месцамі была густая, палеглая пшаніца, камбайны нічога не маглі зрабіць. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

seating [ˈsi:tɪŋ] n.

1. забеспячэ́нне ме́сцамі для сядзе́ння

2. ме́сцы для сядзе́ння;

The theatre has seating for 600 people. Тэатр разлічаны на 600 месцаў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

збуя́лы, ‑ая, ‑ае.

Які збуяў, пышна разросся (пра расліны). За высокім, месцамі, пэўна, збуялым каліўем бульбы з вуліцы амаль не відна тая лазенька, у якой перажыў акупацыю стары Банэдык. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамяня́цца 1, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да перамяніцца.

перамяня́цца 2, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм. Памяняцца з кім‑н. чым‑н. Перамяняліся мы месцамі, і я апынуўся ля сеткі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шо́ргацца, ‑аецца; незак.

Шаравацца, церціся аб што‑н. Рыдлёўка глуха совалася ў зямлю, шоргалася, дзынкала аб каменне. Бядуля. Ішлі яны [Міканор з Хрыстафорам Ігнатавічам] удвух паціху, і месцамі іх адзежа шоргалася аб жорсткую кукурузу. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́караніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Канчаткова знішчыць, вывесці, зжыць. Выкараніць зло. □ Абурэнне супроць паноў і польскай ваеншчыны месцамі вылівалася ў паўстанне, і палякі прыкладаюць усе намаганні, каб выкараніць дух непакоры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЕРМСІ́Р, Дэштэстан,

паласа прыбярэжных пустынных раўнін уздоўж берагоў Аманскага заліва і Армузскага праліва, у Іране і Пакістане. Агульная даўж. больш за 1000 км, шыр. да 80 км. У рэльефе — нахіленая раўніна з пясчанымі ўзвышшамі, якая пераходзіць у прыморскую нізіну, месцамі забалочаную. Клімат трапічны. Сярэдняя т-ра студз. (г. Джаск) 19,4 °C, ліп. 32,5 °C, ападкаў каля 120 мм за год. Пераважаюць глебы пустынь, месцамі — саланчакі. Пустынная хмызнякова-эфемерная расліннасць, месцамі каля берагоў — мангравыя зараснікі. Пашавая жывёлагадоўля.

т. 5, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Глаго́ль ’назва літары «г»’. Рус. глаго́ль, укр. глаго́ль. Запазычанне са ст.-слав. мовы. Параўн. у Міклашыча, Lex. palaeosl., 128: «глаголи indecl. ńomen quartae litterae» (параўн. і 120: «вѣдѣ indecl. nomen tertiae litterae»). Гл. яшчэ ў (Шанскага, 1, Г, 85–86 (падрабязна, але падаецца месцамі не зусім зразумела, а аб форме глаголи зусім нічога не гаворыцца).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

local2 [ˈləʊkl] adj. мясцо́вы, лака́льны;

the local authority мясцо́выя ўла́ды;

local government мясцо́вае самакірава́нне;

local showers ме́сцамі дажджы́;

2 o’clock local time2 гадзі́ны па мясцо́вым ча́се

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)