касманаўт ЗША. З 1984 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК) «Спейс шатл». 4—8.5.1989 — на КК «Атлантыс», 12—20.9.1992 — на КК «Індэвар», 9—20.9.1994 і 11—21.2.1997 — на КК «Дыскаверы». У космасе правёў 32,95 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́ДА (Breda),
горад на Пд Нідэрландаў. Засн. ў 10 ст. 128,2 тыс.ж. (1993). Чыг. вузел, рачны порт на р.МаркПрамысл., культурны, адукац. цэнтр прав. Брабант. Вытв-сць штучнага шоўку; эл.-тэхн., швейная, запалкавая, гарбарна-абутковая, харчасмакавая прамысловасць; металаапрацоўка і машынабудаванне (у т. л. ваеннае). Акадэмія прыгожых мастацтваў. Каралеўская ваенная акадэмія. Музеі. Арх. помнікі пераважна 15—16 ст. Турызм.
Mark was overjoyed to see us.Марк не помніў сябе ад радасці, калі ўбачыў нас.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АНТАНІ́НЫ (Antonini),
дынастыя рымскіх імператараў, якая правіла ў 96—192. Назва ад імя імператара Антаніна Пія. Заснавальнік дынастыі — Нерва [96—98].
Да Антанінаў належалі: Траян [98—117], Адрыян [117—138], Антанін Пій [138—161], МаркАўрэлій [161—180] і яго суправіцель Луцый Вер [161—169], Камод [180—192]. Часы праўлення Антанінаў лічацца «залатым векам» імперыі. Для іх характэрны спалучэнне манархіі і свабоды, эканам. і культ. развіццё правінцый, буд-ва новых гарадоў, пераможныя войны, раздача рым. грамадзянства і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НЛІЙ КАПІТАЛІ́ЙСКІ (Марк) (Marcus Manlius Capitolinus; ? — 384 да н.э.),
старажытнарымскі палкаводзец, консул (392 да н.э.), патрыцый. Камандаваў рым. войскамі ў вайне з эквамі (392 да н.э.), выратаваў Капітолій ад галаў (387 да н.э., адсюль ганаровае імя Капіталійскі). У 385 да н.э. выступіў у абарону плебеяў, у т. л. супраць даўгавога рабства. У 384 да н.э. абвінавачаны патрыцыямі ў імкненні да тыраніі і скінуты з Тарпейскай скалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТО́Н (Cato),
адгалінаванне стараж.-рым. роду Порцыяў. Найб. значныя прадстаўнікі:
Катон Старэйшы (ці Цэнзар) Марк Порцый (Marcus Porcius Cato Maior, Cato Censorius; 234, Тускулум, каля сучаснага г. Фраскаці, Італія — 149 да н. э.), дзярж. дзеяч, пісьменнік, заснавальнік рым.літ. прозы. З саслоўя коннікаў. Удзельнік 2-й Пунічнай вайны. У 198 прэтар у Сардзініі. У 195 консул, задушыў паўстанне мясц. плямён у Іспаніі. Напярэдадні 3-й Пунічнай вайны патрабаваў разбурэння Карфагена — моцнага гандл. канкурэнта Рыма. Аўтар працы «Пачаткі», прысвечанай гісторыі Рыма ад яго заснавання да 2-й Пунічнай вайны, трактата «Земляробства» пра эканоміку і стараж. звычаі Італіі і інш.
Катон Малодшы (ці Утыцкі) Марк Порцый (Marcus Porcius Cato Minor, Cato Uticensis; 95—8.4.46 да н. э.), рымскі дзярж. дзеяч, военачальнік. Праўнук К. Старэйшага. Удзельнік задушэння паўстання Спартака 74—71 да н. э. Нар. трыбун у 62, прэтар у 54. Праціўнік трыумвіраў, асабліва Юлія Цэзара, супраць якога напісаў 2 паліт. памфлеты. У час.грамадз. вайны 49—45 на баку Г Пампея; пасля паражэння пампеянцаў пры Фарсале (48) супраціўляўся Цэзару ў Афрыцы, пасля іх разгрому пры Тапсе (46) скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНСКО́Й (Марк Сямёнавіч) (6.3.1901, г. Адэса, Украіна — 21.3.1981),
расійскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1966). Герой Сац. Працы (1971). Скончыў Сімферопальскі ун-т (1924). З 1925 працаваў у кіно. Яго творчасць адметная стварэннем каларытных чалавечых характараў і лёсаў, яркіх быт. сцэн: трылогія «Дзяцінства Горкага», «У людзях», «Мае універсітэты» (1938—40), «Вясёлка» (1944), «Няскораныя» (1945), «Сельская настаўніца» (1947), «Дарагой цаной» (1958), «Фама Гардзееў» (1959). Дзярж. прэмія СССР 1941, 1946, 1948, 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЭ́ (Марк Майсеевіч) (н. 21.11.1939, Масква),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1997). Сын М.Ю.Канэ. Скончыў БПІ (1962). З 1964 у БПА. Навук. працы па тэхнал. праблемах забеспячэння якасці і аптымальных умоў эксплуатацыі высоканагружаных зубчастых перадач з цыліндрычнымі коламі трансп. і рабочых машын.
Тв.:
Основы научных исследований в технологии машиностроения. Мн., 1987;
Управление процессами проектирования и изготовления зубчатых передач // Вестн. машиностроения. 1997. № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІЛЬБЕРГЛЕ́ЙТ (Марк Аронавіч) (н. 28.11.1949, Мінск),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1990). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1971). З 1976 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі драўніны, цэлюлозы, лігніну. Распрацаваў тэхналогію атрымання цэлюлозы арганасальвентнымі спосабамі дэлігніфікацыі драўніны.
Тв.:
Применение малоиспользуемых отходов древесины в производстве органоминерального компоста (у сааўт.) // Деревообрабатывающая промышленность. 1995. № З;
Гумификация древесных отходов в процессе их биодеструкции (у сааўт.) // Агрохимия. 1997. № З.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАКО́ЛЬСКІ (Марк Мацвеевіч) (2.11.1843, Вільня — 9.7.1902),
рускі скульптар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1862—68). Зблізіўся з перасоўнікамі. Аўтар твораў на гіст. тэмы, у якіх выявіліся яго грамадз. погляды, імкненне да псіхалагізацыі вобраза, праўдзівасці дэталяў («Іван Грозны», 1871, «Пётр I», 1872, «Ярмак», 1891). У шэрагу работ філас.-этычную праблематыку трактаваў у духу пошукаў ідэалаў праўды і справядлівасці («Хрыстос перад судом народа», 1876), іншы раз з рысамі сентыментальнасці («Не гэтага свету», 1887).
М.Антакольскі. Іван Грозны. 1871. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.