1. Безумоўны, неабмежаваны, узяты па-за ўсякім параўнаннем, безадносна да чаго‑н., пераважна. Абсалютныя і адносныя паказчыкі. Абсалютная большасць.
2. Поўны, канчатковы. Абсалютная праўда. □ Гунава прыслаў запіску, што Сімон можа выехаць у Сагвасаліо.., гарантуючы абсалютную цэласць ягонай асобы.Самуйлёнак.
•••
Абсалютная велічынягл. велічыня.
Абсалютная ісцінагл. ісціна.
Абсалютная манархіягл.манархія.
Абсалютная рэнтагл. рэнта.
Абсалютная тэмпературагл. тэмпература.
Абсалютны нульгл. нуль.
Абсалютны слыхгл. слых.
Абсалютны чэмпіёнгл. чэмпіён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сасло́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да саслоўя (у 1 знач.). З расчыненых за памостам дзвярэй паказаўся гурт суддзяў і саслоўных прадстаўнікоў.Колас.// Абумоўлены прыналежнасцю да якога‑н. саслоўя. Саслоўныя прывілеі, Саслоўныя інтарэсы.
2. Заснаваны на падзеле грамадства на саслоўі; уласцівы грамадству, падзеленаму на саслоўі. Саслоўная сістэма выбараў. Саслоўны антаганізм.
3. Уласцівы прывілеяваным саслоўям; каставы. Саслоўны дух. □ У беларускай літаратуры тэма выкрыцця саслоўных забабонаў займае досыць значнае месца.Ярош.
•••
Саслоўная манархіягл.манархія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЕ́РШАЯ ІМПЕ́РЫЯ,
перыяд праўлення ў Францыі імператара Напалеона I [1804—14 і 20.3. — 22.6.1815]; адна з форм ваен. дыктатуры, якая змяніла Консульства. Пасля падзення П.і. адноўлена манархіяБурбонаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абсалю́тны, -ая, -ае.
1. Безумоўны, неабмежаваны, узяты па-за ўсякім параўнаннем.
Абсалютныя і адносныя паказчыкі.
А. чэмпіён (спартсмен-пераможац у мнагабор’і).
2. Поўны, канчатковы.
А. спакой.
Абсалютная большасць (пераважная большасць). Абсалютная манархія (самадзяржаўе). А. слых (слых, які дакладна вызначае вышыню любога тону). Абсалютна (прысл.) правільна.
○
Абсалютны нуль — самая нізкая тэмпература (-273,15 °С).
◊
Абсалютны нуль — пра нікчэмнага, зусім бескарыснага ў якой-н. справе чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Мана́рх ’асоба, якая ўзначальвае манархію’ (ТСБМ). З рус. мовы. Аднак ст.-бел.монарха ’тс’ (XVI ст.) — са ст.-польск.monarcha ’тс’, якое з с.-лац.monarcha < ст.-грэч.μονάρχης ці μόναρχος ’адзінаўладны’. Ст.-бел.монархия са ст.-польск.monarchija (Булыка, Лекс. запазыч., 23 і 32). Крукоўскі (Уплыў, 81) мяркуе, што бел.манархія было запазычана з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДАМІНА́Т (ад лац. dominatus панаванне),
неабмежаваная манархія, устаноўленая ў Стараж. Рыме замест прынцыпату ў часы імператара Дыяклетыяна [284—305]. Д. характарызаваўся ўзмацненнем абсалютнай улады імператара, якому надаваліся рысы бажаства. Сенат страціў самаст.паліт. значэнне. Пры двары быў уведзены цырыманіял на ўсх. ўзор (напр., знакі пашаны імператару аказваліся стоячы на каленях).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аўтакра́тыя
(гр. autokrateia)
форма кіравання, пры якой адной асобе належыць неабмежаваная ўлада ў дзяржаве; манархія, самадзяржаўе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАШЧА́НКА Максім Ярмалініч (1650-я г., Магілёў — 1708),
бел. друкар і гравёр па медзі. Адзін з заснавальнікаў Магілёўскай школы гравюры. Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі, дзе атрымаў ступень бакалаўра філасофіі і вольных мастацтваў (1672), званне магістра навук (1673). Друкарскую дзейнасць пачаў у Слуцку, дзе ў 1678 зрабіў ілюстрацыі да кн. «Манархія Турэцкая, апісаная Рыко» (19 падпісных медзярытаў Вашчанкі — копіі гравюр франц. мастакоў С.Леклерка і Н.Кашэна для парыжскага выдання 1670 кнігі П.Рыко). З 1680-х г. працаваў у Магілёўскай брацкай друкарні, якой кіраваў з 1690-х г. да 1708. Выканаў каля 30 медзярытаў для кн. «Акафісты і каноны» (1693; друкаваліся таксама ў кн. «Акафісты і каноны», 1726, і «Акафісты», 1728). Адзін з першых у бел. кірылічным кнігадрукаванні выкарыстаў тэхніку разцовага медзярыту. Многія гравюры Вашчанкі створаны пад уплывам зах.-еўрап. традыцый, вылучаюцца ўмелай кампаноўкай шматфігурных сцэн, багаццем святлоценявой мадэліроўкі. Яго сын В.М.Вашчанка вядомы як майстар выдатных дрэварытаў.
А.М.Пікулік.
М.Я.Вашчанка. Ілюстрацыя да кнігі «Манархія Турэцкая, апісаная Рыко». Медзярыт 1678.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПЕНЬСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1830,
рэвалюцыя ў Францыі, у выніку якой скінута манархіяБурбонаў, пакончана з дваранска-клерыкальным рэжымам Рэстаўрацыі (1814—30) і ўстаноўлена Ліпеньская манархія — улада буйных капіталіст. уласнікаў (пераважна фінансістаў) у асобе караля Луі Філіпа. Падставай для рэвалюцыі стала спроба караля Карла X арданансамі ад 25 ліп. распусціць палату прадстаўнікоў, абмежаваць і без таго малую (90 тыс.) колькасць выбаршчыкаў і ўвесці жорсткую цэнзуру друку. Рухаючая сіла Л.р. — рабочыя, рамеснікі, прадпрымальнікі, студэнты, афіцэры. 27—29 ліп. пасля вулічных баёў рэвалюцыя перамагла ў Парыжы, а потым у правінцыі. 2.8.1830 Карл X адрокся ад прастола. Паводле новай канстытуцыі («Хартыі 1830») колькасць выбаршчыкаў павялічылася да 166 тыс., абмежавана ўлада караля, праведзены інш. рэформы. Л.р. не вырашыла задачы дэмакратызацыі франц. грамадства, што абумовіла непазбежнасць новай рэвалюцыі. Але яна пакончыла са спробамі аднаўлення ў Францыі феад.-абсалютысцкіх парадкаў, спрыяла развіццю рыначных адносін у краіне, нанесла ўдар сістэме Свяшчэннага саюза, дала штуршок Бельгійскай рэвалюцыі 1830.