Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кики́мора
1.фольк. пачва́ра, -ры ж., обл.мара́, -ры ж.;
2.перен., шутл. пачва́ра, -ры ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ма́рыцца ’ўяўляцца, здавацца ў думках’, ма́рыць ’аддавацца марам’, ’спадзявацца’ (КЭС, лаг.; ТСБМ). Укр.маритися, марити. Да ма́ра (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ляту́нак, ‑нка, м.
Разм.Мара, летуценне. Усё, што ўчора нам Здавалася нязвычным, Рэальнасцю жывой З лятункаў паўстае.Звонак.Я люблю цябе тую, Якая ты ёсць, — У лятунках, трывогах і радасцях.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МА́РА, маруха, мора, кікімара,
у славянскай міфалогіі злы дух, першапачаткова, як і слав. багіня Марэна, увасабленне смерці, мору. Пазней М. часткова страціла сувязь са смерцю, але захавала шкодны для чалавека характар. У беларусаў М. — назва нечысці і чучала (называюць таксама Купалай і Марэнай), якое ў ноч на Івана Купалу спальваюць на вогнішчы або топяць у вадзе (гл.Купалле).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛБІ (Albee) Эдуард Франклін (н. 12.3.1928, Вашынгтон),
амерыканскі драматург.Чл.Нац. акадэміі мастацтваў і л-ры (з 1966). Скончыў Трыніты-каледж, вучыўся ў Калумбійскім ун-це. Дэбютаваў аднаактовай п’есай «Выпадак у заапарку» (1959). Асн. тэмы твораў О. — «амерыканская мара» і «амерыканская трагедыя», адчужанасць людзей, маральнае аблічча сучаснага амерыканца, яго ўзаемадачыненні з грамадствам. Аўтар п’ес «Смерць Бесі Сміт» (1960), «Амерыканская мара» (1961), «Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» (1962), «Няўстойлівая раўнавага» (1966), «Усё скончана» (1971), «Марскі пейзаж» (1975), «Лэдзі з Дуб’юка» (1980), «Чалавек, які меў тры рукі» (1983), драм. дылогіі «Слухаючы» (1975) і «Падлічваючы спосабы» (1976) і інш. Паэтыка яго п’ес уключае эксперымент, разнастайныя алагізмы і абсурдысцкія прыёмы, уважлівае стаўленне да псіхалогіі персанажа. Інсцэніраваў творы К.Мак-Калерс, Дж.Ф.Купера, У.Набокава і інш. На бел. сцэне паводле яго п’ес пастаўлены спектаклі «Усё ў садзе» паводле Купера (1984, Дзярж.рус.драм.т-р), «Не баюся Вірджыніі Вулф» (1985, Тэатр-студыя кінаакцёра), «Лаліта» паводле Набокава (1990, Гродзенскі абл.драм.т-р; 1991, Брэсцкі т-р драмы і музыкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ма́рнасць ’несвядомая, нячыстая сіла’ (слуц., Шн. 3) у выразе: марнасць яго ісці к той дзеўцы ця́гня. Да мара́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́рыва ’трымцячы слой цёплага паветра каля паверхні зямлі ў гарачае надвор’е, смуга’ (ТСБМ). Укр.ма́рево, рус.мар, арханг.ма́рево, маск.мара́ ’тс’, арханг., перм.ма́ра ’туман на моры’; перм.марева ’туман, шкодны для збажыны, садавіны’, уладз. ’гарачы, сонечны дзень’. Усх.-слав. утварэнне з суф. ‑ivo/‑evo ад дзеяслова mariti. Параўн. таксама в.-луж.womara ’напаўсон, непрытомнасць’, серб.-харв.о̏‑мара ’духоцце, духата’, балг.мараня́ ’марыва’. Да прасл.marъ або marь, якія з’яўляюцца роднаснымі да ст.-інд.marīciṣ, marīcī ’прамень’, marīcīkā ’міраж’, ст.-грэч.άμαρύσσω ’ззяю’, ἀμαρυγή ’бляск’, μαῖρα < ’Сірыус’ (Бернекер, 2, 21; Фасмер, 2, 571; Скок, 2, 407, БЕР, 3, 662–663).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МА́РА адзін з відаў творчага ўяўлення, стварэнне вобразаў жаданай будучыні. Цесна звязана з фантазіяй. Уяўныя новыя вобразы ствараюцца актыўнай дзейнасцю свядомасці на аснове мінулых адчуванняў і ўспрыманняў, жыццёвага вопыту, назапашаных ведаў. У залежнасці ад адносін суб’екта да рэчаіснасці М. можа быць актыўная, накіраваная на паляпшэнне жыцця, і пасіўная — пустая летуценнасць, якая адцягвае чалавека ад рэальнага жыцця, аслабляе волю, вядзе да бяздзейнасці.